- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Ці проста жыць па правілах?

 

У рамках работы раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні, які дзейнічае на базе Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна, адбылося мерапрыемства для цяжкіх падлеткаў “Жыць па правілах. Проста ці не?”.

Сакратар камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Н.Ф.Мацкевіч пагаварыла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра тое, што неабходна весці законапаслухмяны лад жыцця, нагадала пра адрозненне правапарушэнняў ад злачынстваў, расказала, якія правапарушэнні часцей за ўсё здзяйсняюць непаўналетнія. Гутарка грунтавалася на канкрэтных прыкладах і фактах з прафесійнай практыкі.

Да зацікаўленай размовы пра недапушчэнне парушэнняў заканадаўства і адказнасці непаўналетніх далучыўся інспектар ІСН Ляхавіцкага РАУС А.В.Паляшчук, які засяродзіў увагу на паводзінах навучэнцаў у школе і грамадскіх месцах, паважлівых і карэктных адносінах да настаўнікаў, дарослых і равеснікаў, зносінах у сацыяльных сетках.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, з цікавасцю слухалі рэкамендацыі і пажаданні гасцей, задавалі пытанні.

Настаяцель Свята-Троіцкага храма Іаан Ніканчук расказаў падлеткам пра жыццё і дзейнасць аднаго з выдатных людзей краіны, Героя Беларусі, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта.

Сацыяльны педагог В.Ф.Злакаманава правяла трэнінг “Злачынства, правапарушэнне, пакаранне і загладжванне віны” і дыялог “Асабісты прыклад”. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі сацыяльныя ролікі “Дзеці – люстэрка сваіх бацькоў” і “Прытча пра дабро” і абмеркавалі іх.

Усе пагадзіліся, што яскравым прыкладам паводзін з’яўляюцца бацькі, настаўнікі, сябры.

Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым. Напрыканцы падлеткі запісалі, якія якасці ў сабе яны хацелі б змяніць, а потым з задавальненнем згулялі ў футбол з настаяцелем Іаанам Ніканчуком і інспектарам ІСН А.В.Палешчуком.

 

Таццяна ЖУЧЭНЯ,
дырэктар Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий