- ШАГ

Сям’я – апора дзяржавы, апора здзяйсненняў і перамог: Шчорсаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа

 

25 мая навучэнцы 8–11-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Сям’я – апора дзяржавы, апора здзяйсненняў і перамог”.

Вядучыя ток-шоу пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Дабрабыт сям’і – залог развіцця і прагрэсу краіны” і “Сям’я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей”.

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Навучэнцы адказалі на пытанні: Як звязаныя паміж сабой паняцці “дзяржава” і “сям’я”? Чаму сям’я лічыцца важным складнікам грамадства? Якія крокі былі зробленыя ўрадам для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі? Ці згодныя вы са сцвярджэннем, што сямейнае шчасце – вынік працы ўсіх членаў сям’і? Якая можа быць формула сямейнага шчасця? Навучэнцы паразважалі над словамі савецкіх педагогаў А.С.Макаранкі, В.А.Сухамлінскага, успомнілі мерапрыемствы да Міжнароднага дня сямей, якія прайшлі ў нашай установе.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняла шматдзетная маці Таццяна Самайловіч, якая распавяла пра сваю сям’ю, пра сямейныя каштоўнасці і традыцыі, пра тое, як быць шматдзетнай мамай. Распавяла навучэнцам пра кірункі беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі і падтрымку маладых, шматдзетных сем’яў. Госця адзначыла, што толькі родныя і любімыя людзі, усмешка на іх тварах, зносіны з імі здольныя прынесці нам сапраўдную радасць і шчасце. Толькі дома мы можам паказваць свой сапраўдны твар і эмоцыі, не баімся здацца слабымі. У завяршэнні Таццяна Аляксандраўна акцэнтавала ўвагу на тым, што лепшыя рэчы ў жыцці дастаюцца нам проста так. Вось толькі, каб валодаць імі ўсё жыццё, трэба добра папрацаваць. Сям’я з яе каштоўнасцямі – адна з такіх рэчаў.

У завяршэнне мерапрыемства навучэнцы вырашылі арганізаваць ва ўстанове фотавыставу “Мая сям’я – маё багацце”.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий