ШАГ: Ханявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна  

- 20:04ШАГ

У рамках праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8–11-х класаў Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны”.

У час інфармацыйнай гадзіны навучэнцы даведаліся, што Беларусь уваходзіць у групу 30 найбольш развітых краін па паказчыках у сферы адукацыі. Было таксама адзначана, што адукацыя ў рэспубліцы – адна з самых даступных у свеце.

Сёння адукацыя – гэта сфера, якая мае адносіны да кожнага грамадзяніна, таму ўвага да яе з боку беларускай дзяржавы асаблівая. Стварэнне неабходных умоў для развіцця моладзі, дапамога адораным навучэнцам і студэнтам – прыярытэтны кірунак дзяржаўнай палітыкі. 25 гадоў назад быў створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падрымцы адораных вучняў і студэнтаў, які стаў асноўнай пляцоўкай для прафесійнага станаўлення перспектыўнай моладзі.

Даведаліся вучні і пра дасягненні беларускіх навучэнцаў у чэмпіянатах прафесійнага майстэрства World Skills International, якое адкрывае нашай моладзі каштоўны вопыт і дае магчымасць рэальна ацаніць узровень падрыхтоўкі маладых прафесіяналаў.

У час інфармацыйнай гадзіны адбылася сустрэча з кандыдатам педагагічных навук, выкладчыкам Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Паўлам Сняжыцкім. Ён расказаў навучэнцам пра дасягненні адной з вядучых устаноў вышэйшай адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, пазнаёміў з універсітэцкай сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў аграрнага профілю, правёў арыентацыйную работу. Навучэнцы задавалі пытанні пра ўмовы паступлення, студэнцкае жыццё і далейшае працаўладкаванне.

 

Ніна ТАРАНОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий