ШАГ: Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна  

- 20:27ШАГ

23 верасня навучэнцы 8–11-х класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання ў рамках праекта “ШАГ” на тэму “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны”.

Вядучы пазнаёміў вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Адукацыя ў Беларусі: у імя будучыні краіны”, “Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца”.

Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага дыялогу. На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Для актуалізацыі ўвагі навучэнцаў да тэмы выкарыстоўваўся відэаролік “Адукацыя ў Беларусі”. Прагляд відэароліка прадоўжыўся абмеркаваннем важных пытанняў у галіне адукацыі: Чаму адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь – адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі? Што вы ведаеце пра спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі? Што вы ведаеце пра рух World Skills International?

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняла ветэран педагагічнай працы Марыя Шастак, якая, выкарыстоўваючы фотаматэрыял са школьнага музея, расказала пра гісторыю сваёй школы. Таксама Марыя Міхайлаўна расказала пра савецкую сістэму адукацыі, назвала сваё педагагічнае крэда: любоў да дзяцей, да сваёй працы, самаўдасканаленне.

Абмяркоўваючы пытанні другога блока “Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца”, навучэнцы ўсвядомілі значнасць адукацыі для асобы, грамадства, раскрылі прынцып “адукацыя праз усё жыццё”, стварылі партрэт сучаснага адукаванага чалавека.

У завяршэнне мерапрыемства вучаніца 9-га класа Ксенія Каўцэвіч прапанавала ў рамках валанцёрскага руху стварыць відэафоталетапіс “Гартаючы старонкі” пра дасягненні нашых педагогаў і выпускнікоў і перадаць яе ў музей Любчанскага краю, папаўняючы кожны год яго фонды.

 

Ірына МОНІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий