ШАГ: Валеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна  

- 5:05ШАГ

Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць” – пад такой назвай у форме дыялогавай пляцоўкі прайшла чарговая сустрэча вучняў 8–11-х класаў Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ.

Стала традыцыяй на такія сустрэчы запрашаць гасцей, якія могуць на аснове сваіх ведаў і жыццёвага вопыту падзяліцца меркаваннямі, уступіць у дыскусію з вучнямі і настаўнікамі. Чарговая сустрэча не стала выключэннем. На дыялогавай пляцоўцы прысутнічала медыцынскі работнік Валеўскай АУАП Алена Стасевіч, а таксама быў наладжаны стрым з выпускніцай установы адукацыі, правізарам аптэкі “Добрыя лекі” № 17 Мінска Вікторыяй Палянскай.  

Традыцыйна праца была арганізавана ў трох накірунках. У час рэалізацыі ШАГа 1 “Мы даведваемся” Паліна Новік і Дар’я Кляноўская пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйных блокаў: “Здаровая нацыя – паспяховая будучыня дзяржавы”, “Тваё здароўе ў тваіх руках”. Алена Васільеўна расказала ўдзельнікам сустрэчы, як функцыянуе чатырохузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі, не абышла ўвагай і актуальнаю тэму: напомніла пра меры прафілактыкі распаўсюджання COVID–19. Падчас стрыму ўдзельнікі абмеркавалі з Вікторыяй Аляксандраўнай дасягненні ў галіне фармацэўтыкі. “Дзе можна атрымаць фармацэўтычную адукацыю?”, “Якое было ўражанне ад першага працоўнага дня?”, Чаму менавіта фармацэўтыка стала прафесій?” – гэта толькі некаторыя пытанні, які цікавілі вучняў.

У ходзе ШАГа 2 “Мы разважаем” цікавым і змястоўным атрымалася абмеркаванне слоў А.П.Чэхава “Истинный врач – это не тот, кто познал и глубоко изучил медицину, а тот, кто осознаёт свой долг перед людьми” і А.С.Макаранкі “Здоровье – это не подарок, который человек получает один раз и на всю жизнь, а результат сознательного поведения каждого человека и всех в обществе”.

Сістэма аховы здароўя і здаровая нацыя, фармацэўтычная галіна, перадавая медыцынская практыка, медыцынскі турызм, кампетэнтнасць, здаровы лад жыцця, актыўная пазіцыя, папулярызацыя здаровага ладу жыцця – гэтыя і многія іншыя актуальныя паняцці былі ў фокусе абмеркавання ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў, але і склалі ТОП-5 дасягненняў беларускай сістэмы аховы здароўя за апошнія 25 гадоў. Вучні выступілі з прапановай падрыхтаваць фотавыставу “У здаровым целе – здаровы дух”.

Удзельнікі сустрэчы пераканаліся, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя. Наша здароўе – гэта, у першую чаргу, здаровы лад жыцця кожнага з нас.

 

Настасся МАЦКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий