Майстар духоўна-маральнага выхавання  

- 11:40Персона

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні працуе настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 6 “А” класа Людміла Захарэвіч – чалавек, які аддае духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў увесь свой час.

На думку Людмілы Антонаўны, духоўнасць, маральнасць, патрыятызм – базавыя характарыстыкі асобы, якія праяўляюцца ў яе дзейнасці і паводзінах. Сучаснае грамадства мае вострую патрэбу ва ўзмацненні духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання яго членаў, таму што рашэнне многіх як сацыяльных, так і эканамічных праблем немагчыма без выканання законаў любові, міласэрнасці і спагады. Грунтуючыся на гэтых прынцыпах, Людміла Антонаўна працуе са сваімі вучнямі ў розных кірунках. Гэта арганізацыя і правядзенне валанцёрскіх акцый па зборы сродкаў для маючых патрэбу катэгорый насельніцтва і іншых мерапрыемстваў дабрачыннага характару, экскурсійная дзейнасць валанцёраў, духоўна-маральная і патрыятычная тэматыка класных гадзін.

Практыка фарміравання духоўна-маральных і патрыятычных якасцей асобы навучэнцаў з дапамогай арганізацыі праваслаўнай валанцёрскай дзейнасці даказвае сваю выніковасць і эфектыўнасць. Праца Людмілы Антонаўны як класнага кіраўніка неаднаразова адзначана мноствам розных узнагарод: дыпломам I ступені ў інтэрнэт-канферэнцыі “Вытокі дабра і духоўнасці”, дыпломам I ступені ў інтэрнэт-канферэнцыі “Азбука пачуццяў”, дыпломам лаўрэата абласнога экскурсійна-пазнавальнага конкурсу “З міру па нітцы”, падзякай УТЦСАН “Цёплы дом” за значны ўклад у арганізацыю культурных і дабрачынных мерапрыемстваў для людзей сталага ўзросту, за выхаванне ў падрастаючым пакаленні ідэалаў міласэрнасці і спагады, за наладжванне дыялогу пакаленняў і многімі іншымі.

Сёлета ў Гродзенскай вобласці заснавана прэмія імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі “За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі”. У намінацыі “Праца педагога як служэнне” работа Людмілы Захарэвіч “Праваслаўная валанцёрская дзейнасць як сродак фарміравання духоўна-маральных і патрыятычных якасцей асобы навучэнца” адзначана дыпломам I ступені.

Бязмежная любоў да ўсіх акружаючых, спагадлівасць, міласэрнасць, аптымізм, працавітасць – вось тыя якасці, якія дапамагаюць гэтаму маладому настаўніку стаць прыкладам для калег у справе служэння не толькі дзецям, але і ўсяму грамадству.

 

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий