ШАГ: Дварчанскі дзіцячы сад – базавая школа

- 8:43ШАГ

У Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 57 класаў прайшоў вусны часопіс “Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра”.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы прысвяцілі свайму роднаму кутку цёплыя, ласкавыя, пяшчотныя словы. Гаворка ішла пра выдатных людзей, якія пражываюць у аграгарадку Пацуі і навакольных вёсках, пра гаспадарку ААТ “Акр-Агра”, прыгажосць навакольнай прыроды, славутасці родных мясцін.

У час праходжання квеста вучні ўспомнілі мінулае малой радзімы, абмеркавалі дасягненні сучасных дзён, паспрабавалі ўявіць свой аграгарадок у будучыні. Удзельнікі гульні выдатна выканалі ўсе заданні, паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе.

Вынікам работы сталі праекты “Малая радзіма заўтра”. У канцы занятку кожны адзначыў для сябе, што патрэбна рабіць, каб наша малая радзіма квітнела.

 

Святлана МАЕР,
класны кіраўнік 7-га класа
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий