Пачуць голас маладых

- 12:38Новости, ОБСУЖДАЕМ ПРОЕКТ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Моладзь ініцыятыўная, і важна, каб яе голас быў пачуты, заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ.

 — У час абмеркаван­ня праекта абноўленай Канстытуцыі пад эгідай БРСМ у рэгіёнах краіны адбудзецца больш за 860 тэматычных дыялогаў з удзелам амаль 26,5 тысячы чалавек, — сказаў Аляксандр Лук’янаў. — Працуе адкрытая анлайн-прыёмная, куды штодзень паступа­юць звароты маладых грамадзян, якіх цікавяць пытанні захавання гістарычнай памяці, традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Моладзь ініцыятыўная, і для яе важна, каб яе голас быў пачуты. Гэта гістарычны шанс для нашых маладых людзей прыняць асабісты ўдзел у будаўніцтве будучыні нашай краіны.

Абласныя дыскусіі запланаваны на 11 студзеня — у Віцебску, 12 студзеня — Гомелі і Магілёве, 13 студзеня — Гродне, 14 студзеня — у сталіцы і Мінскім раёне. Гомельская абласная арганізацыя традыцыйна падрыхтавала для моладзі дзелавую інтэрактыўную гульню “Азбука грамадзяніна 3.0”, накіраваную на павышэнне электаральнай актыўнасці юнакоў і дзяўчат. Яна бу­дзе прэзентавана ў час работы маладзёжнай абласной дыскусійнай пляцоўкі 12 студзеня. Акрамя таго, на сайце
brsm.by працуе анлайн-прыёмная. Праз яе любы грамадзянін нашай краіны можа ўнесці прапановы па праекце змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон. Саюз моладзі акумулюе ўсе прапановы, што паступілі, і ва ўстаноўленым парадку накіруе ў НЦПІ.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пачаў серыю адкрытых дыялогаў “Сіла закона”, галоўная задача якіх — шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пачаў серыю адкрытых дыялогаў “Сіла закона”, галоўная задача якіх — шырокае абмеркаванне мо­ла­ддзю праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Першая маштабная мала­дзёжная дыскусійная пляцоўка БРСМ сімвалічна стартавала ў Канстытуцыйным Су­дзе — дзяржаўным органе, прызначаным ахоў­ваць Асноўны закон краіны. Актуальная дыскусія аб’яднала каля 200 чалавек: моладзь, актыў БРСМ, кіраўнікоў маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і экспертаў — прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутацкага корпуса.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч заклікаў моладзь прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі:

— Моладзь — найбольш актыўная і крэатыўная частка грамадства. Інтэлектуальны, духоўна-маральны патэнцыял моладзі, яе актыўная жыццёвая пазіцыя вызначае далейшае прагрэсіўнае ўстойлівае развіццё грамадства і дзяржавы. У змяненнях Канстытуцыі прадугледжаны асобны артыкул, які ўстанаўлівае, што дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Пры гэтым патэнцыял моладзі павінен быць накіраваны на інтарэсы грамадства і дзяржавы. Як старшыня Канстытуцыйнай камісіі заклікаю моладзь пры­няць актыўны
ўдзел у гістарычна важнай па­дзеі — абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па гэтай Канстытуцыі вам жыць і працаваць, рэалізоўваць правы чалавека і грама­дзяніна, абараняць Радзіму, добраўпарадкоўваць і разві­ваць нашу краіну.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда дадаў:

— Упэўнены, што маладыя грамадзяне нашай краіны, якія валодаюць выбарчым правам, прымуць актыўны ўдзе­л у рэферэндуме па Канстытуцыі. Тым самым рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы.

Падрабязней на pravo.by

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий