Выкарыстанне візуаліацыі вучэбнай інфармацыі для фарміравання і развіцця пісьменнасці вучняў

- 12:01Методичка, Начальная школа. Идеи

 

Анастасія БАБЕЙ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 г.Смаргоні,
Гродзенская вобласць

 

 

Сучасны ўрок беларускай мовы ставіць перад сабой задачу сфарміраваць у вучняў пачатковых класаў сучасныя кампетэнцыі ў адносінах да роднай мовы і ўменні карыстацца беларускім словам у штодзённым жыцці.

Дзейсным сродкам данесці матэрыял да вучняў з’яўляецца візуалізацыя ў навучальным працэсе.

На працягу сваёй дзейнасці я назапасіла банк разнастайных сродкаў візуалізацыі на ўроках беларускай мовы. Гэта схемы, табліцы, кластары, калажы, інтэлект-карты.

У сваёй практыцы шырока выкарыстоўваю схемы і табліцы.

На адным з урокаў беларускай мовы вучні 3 “Д” класа пры дапамозе схемы ўзнаўлялі ў памяці матэрыял па раздзеле “Слова. Значэнне слова”. Яны выдзелілі асноўныя групы, на якія можна падзяліць словы па яго значэнні. Успомнілі, што блізкія па значэнні словы называюцца сінонімамі. На працягу ўрока навучэнцы самастойна працавалі са словамі, шукалі сярод сінонімаў лішнія, параўноўвалі словы па значэнні, рабілі вынік. А ў канцы ўрока адкрылі на схеме яшчэ адну групу слоў, процілеглых па значэнні – антонімы.

Пры выкарыстанні прыёмаў візуалізацыі дзеці становяцца больш уважлівымі, лепш развіваецца іх памяць, візуалізацыя дапамагае лягчэй авалодаць новымі ведамі і ўзнавіць у памяці раней набытыя.

       
     

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий