ШАГ: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна

- 16:41Новости, ШАГ

У Грынкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў адкрыты мікрафон на тэму “Падпольная барацьба”.

У ходзе ШАГа 1 я актуалізавала веды вучняў пра падпольную барацьбу, пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. З урокаў гісторыі вучні ўзгадалі імёны начальніка паравознага дэпо чыгуначнага вузла ў Оршы Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава і актыўнага ўдзельніка Мінскага падполля Я.У.Клумава. Пагаварылі пра стварэнне і баявую дзейнасць партызанскіх фарміраванняў, пра “рэйкавую вайну”.

Асаблівая ўвага была звернута на тое, што актыўнае супраціўленне захопнікам аказвалі жыхары акупіраваных гарадоў і другіх населеных пунктаў усяго Савецкага Саюза. Навучэнка Карына Пекар расказала пра дзейнасць вядомай падпольнай камсамольскай арганізацыі “Маладая гвардыя” у Краснадоне (Украіна). Настаўніца параіла дзевяцікласнікам прачытаць твор А.Фадзеева “Маладая гвардыя”. Вучні пазнаёміліся з двума асноўнымі дакументамі, на аснове якіх здзяйснялася дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі: Дырэктывы ЦК КПБ(б) № 1 і № 2. Таксама даведаліся пра актыўную ролю камсамольскага падполля на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, пра падпольны друк.

У ходзе ШАГа 2 вучні абмеркавалі атрыманую інфармацыю. Яны выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, у якіх складаных умовах знаходзіліся падпольшчыкі і партызаны, падвяргаючы сваё жыццё і жыццё сваіх родных небяспецы. Вучні былі вельмі ўражаны гераізмам і самаахвярнасцю маладагвардзейцаў. Таксама яны расказалі пра подзвігі падпольшчыкаў Свіслаччыны, успомнілі гераізм і мужнасць Пашы Васіленкі і Мішы Урбановіча, камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй Дабраволі. Пасля вайны іх імёнамі былі названы вуліцы вёскі.

У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на масавыя расстрэлы, здзекі над падпольшчыкамі і іх сем’ямі, нягледзячы на спаленыя карнікамі вёскі, шматнацыянальны савецкі народ перамог у гэтай крывавай вайне, таму што ўсе разам абаранялі сваю зямлю, свае сем’і, свой народ. Дзевяцікласнікі, члены клуба “Пошук”, прапанавалі правесці пошукавую работу і даведацца пра дзейнасць партызан і падпольшчыкаў з вёскі Грынкі.

 

Надзея МАЦЮК,
настаўнік гісторыі
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий