24 лютага вучні 8–11-х класаў Любчанская сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання «ШАГ» на тэму «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту».
Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: «Узброеныя Сілы Беларусі – гарант нацыянальнай бяспекі краіны», «Мяжы Беларусі пад надзейнай абаронай», «Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: дапамога побач».
На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Вучні адказвалі на пытанні, разважалі пра ролю Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, органаў дзяржаўнай бяспекі ў захаванні міру і стабільнасці ў нашай краіне. Школьнікі адзначылі, што дзякуючы дзейнасці гэтых структур мы можам вучыцца, працаваць, будаваць жыццёвыя планы і рэалізоўваць іх.
Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў камандзір аддзялення пажарна-аварыйнага выратавальнага паста № 13 Навагрудскага РАНС Аляксандр Радзько. Госць расказаў вучням, якія падраздзяленні ўключае ў сябе МНС Беларусі і якія асноўныя задачы вырашае. Аляксандр Канстанцінавіч адзначыў, што ў МНС надаюць вялікую ўвагу падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, удасканаленню мадэлей адзення для ратавальнікаў, вытворчасці пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, мадэрнізацыі і будаўніцтву сучасных пажарных аварыйна-выратавальных частак. Асаблівую радасць у вучняў выклікаў аповед госця пра працу чатырохногіх ратавальнікаў.
У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што Узброеныя Сілы, праваахоўныя органы, органы дзяржаўнай бяспекі, памежнай службы, падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, а таксама іншыя міністэрствы і ведамствы надзейна абараняюць краіну ад унутраных і знешніх пагроз, адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, ствараюць неабходныя ўмовы для ўстойлівага развіцця дзяржавы.
Вучань 11-га класа Віталь Шнігір прапанаваў арганізаваць акцыю «Абеліск» па добраўпарадкаванні мемарыялаў і помнікаў вайсковай славы, надмагільных збудаванняў на воінскіх пахаваннях.
Аляксей ЛЕОНЕНКА,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна