ШАГ: Нацкія яслі-сад – сярэдняя школа Воранаўскага раёна

- 13:52Новости, ШАГ

У рамках праекта ШАГ у Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшло пасяджэнне на тэму “На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”.

У ходзе першага блока “Узброеныя Сілы Беларусі – гарант нацыянальнай бяспекі краіны” навучэнцам былі зачытаны словы міністра абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-маёра В.Г.Хрэніна пра шлях станаўлення арміі незалежнай Беларусі. Школьнікі пазнаёміліся са складам Узброеных Сіл і іх функцыях і дасягненнях.

Пры абмеркаванні пытанняў другога блока па тэме “Межы Беларусі пад надзейнай абаронай” навучэнцы пазнаёміліся з сістэмай памежнай і мытнай службаў і іх задачамі. Удзельнікі паглядзелі фільм пра будні беларускай мяжы “Пограничные сутки”. Вучні адзначылі, што гэта хоць і складаная праца, але цікавая.

Блок “Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: дапамога побач” найбольш уразіў дзяцей. Навучэнцы актыўна абмяркоўвалі, якія сітуацыі можна лічыць надзвычайнымі, як трэба дзейнічаць у іх. Прыводзілі прыклады сітуацый, відавочцамі якіх былі самі. Нагадалі ўласцівасці, якімі павінны валодаць ратавальнікі і не забыліся адзначыць дапамогу чатырохногіх памочнікаў. Зусім з іншага боку навучэнцы ўбачылі работу МНС пасля прагляду відэа “Сэрца на далоні”.

У заключэнні абмеркавання тэмы навучэнцы адзначылі, што бяспека краіны – галоўная задача, якую ўпэўнена і з годнасцю выконваюць людзі ваенных прафесій. Усе прысутныя атрымалі буклеты з інфармацыяй, куды можна паступаць, каб набыць ваенную прафесію.

 

                                                                    Вольга ЛУКАШЭВІЧ
класны кіраўнік 8-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий