ШАГ: Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа Смаргонскага раёна  

- 11:09ШАГ

“Школа актыўнага грамадзяніна” дае магчымасць навучэнцам 8–10-х класаў сінькоўскай школы сустрэцца не толькі з цікавымі людзьмі, але і з прадстаўнікамі розных прафесій. Такія сустрэчы спрыяюць павышэнню інфармацыйнай культуры навучэнцаў і носяць прафарыентацыйны кірунак.

На чарговую сустрэчу, прысвечаную Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, пагранічнай службе і МНС, прыйшоў намеснік начальніка аддзела Смаргонскага раёна па надзвычайных сітуацыях М.М.Шыш.

Мікалай Мікалаевіч расказаў пра гісторыю стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, акрэсліў структуру дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Падрабязна адказаў ён і на пытанні навучэнцаў, звязаныя з прафесійнымі якасцямі ратавальнікаў, праінфармаваў наконт паступлення ў спецыяльныя навучальныя ўстановы і перспектыў работы ў МНС тых навучэнцам, якія зацікавіліся прафесіяй ратавальніка.

 

Вера ЛОБАЧ,
класны кіраўнік 10-га класа
Сінькоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий