Нямецкая мова з 1 класа

- 23:22В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

У педагогаў гімназіі № 2 Пінска склалася пэўная сістэма работы па павышэнні і падтрымцы матывацыі дзяцей да вывучэння замежнай мовы.

Прывіваем цікавасць да нямецкай мовы з 1 класа. Пачынаем з наведвання бацькоўскіх сходаў, дзе прэзентуем нашу дзейнасць, расказваем пра магчымасці вывучэння замежнай мовы ў гімназіі, лінгвістычныя конкурсы і алімпіяды, пераконваем, што веданне нямецкай мовы — гэта прэстыжна і перспектыўна.

Паколькі малодшыя школьнікі яшчэ не могуць сфармуляваць практычныя мэты, падтрымліваем іх матывацыю на працягу ўсіх заняткаў з дапамогай гульнявых практыкаванняў, напрыклад, песенек. Так, гімназісты вельмі любяць танцаваць пад песні нямецкага гурта Кinderlichter. Такім чынам дзеці нязмушана здабываюць неабходныя веды.  

Акрамя таго, на кожным уроку прапануем першакласнікам стварыць малюнкі з пчолкай, кветкай, шарыкам і іншымі прадметамі, з якіх праз некалькі заняткаў атрымліваецца вялікая карціна. Дзецям падабаецца адначасова і маляваць, і вывучаць новыя словы. 

Не меншую цікавасць выклікаюць і гульні з рознакаляровымі кубікамі, якія дапамагаюць замацаваць вывучаны лексічны матэрыял. Пасля заняткаў робім агульнае фота і адпраўляем яго ў бацькоўскую групу ў сацсетках, каб пака­заць, што дзеці знаходзяцца ў выдатным эмацыянальным настроі. 

Праз паўгода такой работы вучні маюць пэўны слоўнікавы запас, дзякуючы якому пачынаюць гуляць у новыя гульні: “Што знікла?”, “Пакажы — няхай адгадаюць” і інш. 

Дзеці ўспрымаюць заняткі не як бязрадасны абавязак, а як цікавую і займальную форму правядзення вольнага часу, у выніку чаго не толькі засвойваюць вучэбны матэрыял, але і развіваюць творчыя здольнасці.

Наталля ГУЗАРЭВІЧ,
настаўніца нямецкай мовы гімназіі № 2 Пінска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий