Дапаможныя трэнажоры для правядзення карэкцыйна-развіваючых заняткаў

- 15:51Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе кабінет настаўніка-дэфектолага ўяўляе сабой заніраванае памяшканне для правядзення карэкцыйна-развіваючых заняткаў з навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Улічваючы асаблівасці дзяцей, прастора кабінета абсталявана дапаможнымі трэнажорамі для адпрацоўкі фарміруючых уменняў і навыкаў.

Трэнажор – гэта зручны і эфектыўны спосаб прадстаўлення інфармацыі ў незвычайнай інтэрактыўнай форме, што дазваляе прыцягнуць увагу навучэнцаў пры выкананні прапанаванага задання. Трэнажоры размешчаны ў навучальных зонах.

Зона па карэкцыі гукавымаўлення накіравана на фарміраванне артыкуляцыйных укладаў парушаных гукаў і развіццё моўнага дыхання, таму абсталявана дыхальным мульцітрэнажорам, які спрыяе развіццю камбінаванага тыпу дыхання і ўменняў рэгуляваць сілу паветранага струменю. Такія практыкаванні, як “Караблік плыві”, “Скаці машынку з гары”, “Завядзі верталёт”, навучэнцы выконваюць з вялікім задавальненнем.

Сэнсорна-маторная зона забяспечвае развіццё і карэкцыю асобных сэнсорных сістэм і прадстаўлена ў выглядзе пано-трэнажора з выявамі цягнічка, сонейка, хмарак, матылька. Асноўныя выявы на пано (цягнічок, рэльса) выраблены з кантраснага па тэкстуры матэрыялу для развіцця тактыльнага і зрокавага ўспрымання. Пано насычана рознакаляровым геаметрычным матэрыялам для правядзення інтэрактыўных гульняў, накіраваных на суадносіны колеру, формы, памеру, таўшчыні аб’ектаў, цэласнасці і аналізу мадэлі зрокавых вобразаў.

Вучэбна-пазнавальная зона кабінета максімальна насычана трэнажорамі, якія стымулююць інтэлектуальнае і кагнітыўнае развіццё навучэнцаў у розных напрамках:

1) “Гукавая карусель” – накіравана на развіццё фанематычнага слыху і адпрацоўку ўмення гукавога аналізу і сінтэзу слоў;
2) “Моўная палянка” (аснашчана аўдыёгукам) – спрыяе аўтаматызацыі гукаў, развіццю лексіка-граматычнага боку мовы;
3) “Арыенцір” – забяспечвае карэкцыю прасторавага гнозісу і фарміраванне ўменняў арыентавацца па элементарным плане, вызначаць узаемнае размяшчэнне прадметаў у двухмернай прасторы; актывізаваць у мове ўжыванне прыназоўнікаў для абазначэння прасторавага размяшчэння прадметаў;
4)“Мае эмоцыі” – накіраваны на фарміраванне ўменняў распазнання, суадносін, групавання, дыферэнцыравання асноўных эмоцый (радасць, сум, смутак, здзіўленне, зло) з апорай на “індыкатары настрою”.

Для настаўніка выкарыстанне трэнажораў дае магчымасць скампанаваць навучальны матэрыял з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага вучня, што дазваляе пабудаваць занятак так, каб дасягнуць найлепшага навучальнага эфекту.

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий