Беларуская арфаграфія і пунктуацыя: паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага. Урок-практыкум, 9-ы клас

- 14:37II И III СТУПЕНИ, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Алена ЯКІМЕНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага раёна імя І.П.Собалева”
Віцебская вобласць

elenaalekc.ya@mail.ru

 

 

 

Мэта ўрока:

Паўтарэнне і сістэматызацыя асноўных пунктуацыйных і арфаграфічных правіл беларускай мовы праз сістэму практычных заданняў.

Задачы:

– садзейнічаць развіццю пунктуацыйных, арфаграфічных і лексічных навыкаў праз сістэму практычных заданняў на аснове аднаго з экзаменацыйных тэкстаў за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
– садзейнічаць развіццю маўлення вучняў;
– спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў вучняў і любові да роднай мовы і літаратуры.

Абсталяванне: карткі з заданнем, мультымедыйная ўстаноўка, зборнiк матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою.

 

2 Праверка дамашняга задання

Слова настаўніка. На мінулых уроках мы паўтаралі пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай, прааналізавалі тэксты са зборніка экзаменацыйных дыктантаў і выпісалі сказы з чужой мовай. Тэкстаў, дзе сустракаюцца такія сказы, усяго 24. Нагадалі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай і дыялогу.

У сказах, якія вы выпісалі, сустрэліся словы вядомага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. У 2022 годзе 3 лістапада будзе святкавацца 140 год з дня нараджэння гэтага славутага песняра, класіка беларускай літаратуры.

Сёння на ўроку мы з вамі працуем яшчэ з адным тэкстам са зборніка экзаменацыйных дыктантаў “Шчыры патрыёт роднай зямлі”. Тэкст прысвечаны Якубу Коласу.

Давайце нагадаем, што мы ведаем пра пісьменніка?

Дзеці расказваюць, што сапраўднае прозвішча пісьменніка Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Ён нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы ў сям’і лесніка. Шмат твораў прысвяціў роднай зямлі, прыродзе. З-за прафесіі бацькі сям’я часта мяняла месца жыхарства. Таму адукацыю хлопчык атрымліваў спачатку дома, а толькі потым у школе. Вялікі ўплыў на будучага паэта аказаў яго дзядзька Антось, які з ранніх гадоў прывучыў пляменніка да чытання. Першы надрукаваны верш “Край Радзімы” з’явіўся 1 верасня 1906 года ў газеце “Наша доля”. Тут паэт упершыню выкарыстаў свой псеўданім – Якуб Колас.

Мала хто ведае, што ў Якуба Коласа было шмат псеўданімаў, больш за 40, сярод іх Карусь Лапаць, К.Альбуцкі, К.Адзінокі, Тарас Гушча. Але псеўданім Якуб Колас трывала замацаваўся за ім на ўсё жыццё. Адну з версій паходжання псеўданіма класіка беларускай літаратуры прапанаваў Пятро Глебка. Па яго ўспамінах, Канстанціну Міхайлавічу вельмі падабаўся верш паэта Пятра Якубовіча-Мельшына пра колас. Таму і назваў сябе Якуб (овіч) Колас. Але існуе і другая версія – прадзед нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і, заўсёды жыў клопатамі селяніна-працаўніка. Хлебны колас быў неад’емнай з’явай жыцця ад Коласа-паэта.

Творы, якія вывучалі на ўроках літаратуры – паэма “Новая зямля”, а ўрыўкі вучылі з 5-га класа (“На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі”, апавяданне “Крыніца”, урывак “Песня ляснога жаваранка” (з трылогіі “На ростанях”), апавяданне “У старых дубах” (пра хлопцаў-сяброў Грышку і Базыля, як адзін напужаў другога, і другі хлопчык ледзь не патануў), казка “Жывая вада” (пра Жывую Ваду і Мёртвае Поле) і многія іншыя творы. (“Дзядзька-кухар”, “На рэчцы”).

 

3 Пастаноўка мэты і задач урока

Сёння ў нас урок-практыкум. (Тэма на дошцы). Мы павінны паўтарыць (вучні ставяць задачы, якія яны павінны вырашыць на ўроку):

– асноўныя пунктуацыйныя і арфаграфічныя правілы.

4 Выкананне практычных заданняў

Зараз вы будзеце падзелены на групы, кожная група будзе працаваць са сваім урыўкам тэксту, выконваць заданні да яго. Мы праверым вашы выкананыя заданні, а напрыканцы ўрока вы выканаеце тэст і атрымаеце адзнаку за ўрок.

(Дзеці дзеляцца на групы з дапамогай колераў). Усяго груп будзе тры.

 

Тэкст “Шчыры патрыёт роднай зямлі” падзелены на тры часткі для трох груп.

Заданні:

– уставіць і растлумачыць знакі прыпынку;
– раскрыць дужкі, уставіць, дзе трэба, літары і растлумачыць іх;
– успомніць правілы вымаўлення слова [м’ас’ц’іны] (1-я група).

 

Заданне 1-й групы (першая частка тэксту):

(Я,я)кyб (K,к)oлac нapa(дз,д)i(у,ў)ў мaл(е,я)(у,ў)нiчым л(е,я)cным пpывoл..л(i,е) дзe в(я,e)кaвeчныя xвoi i кaшлaтыя eлкi пa..пipaлi ciняe нeбa a (нe)пaдaлёкy бpyiлicя xвaлi (ня)cтoмнaгa (н,H)ёмaнa.

(A,а)кiнчыцы пoтым (Л,л)acтoк гэтa (т,ц)ixiя i пpыгoжыя мяс..цiны чapo(у,ў)нaгa poднaгa кpa(я,ю) дзe пpaлeглi жыц..цёвыя пy(т,ц)явiны пaэтa.

Заданне 2 групы (другая частка тэксту)

Aднaк мнoгa ўpaжa(н..н)яў пaэтa былo з..вязaнa з л(я,e)cнiчo(ў,у)кaй (A,а)льбyць дзe ён пpaчытaў пepшae cлoвa cклa(ў,у) пepшы cвoй вepш cлyxa(ў,у) пec..нi л(я,е)cныx жaвapaнкa(ў,у) paдaвa(ў,у)cя гyлкiм в(я,е)cнoвым нaвaльнiцaм.

Tyт y (A,а)льбyцi зaгapэлacя (ў,у) cэp..цы (K,к)oлaca пaэтычнaя icкpa i нiякiя лixaлeц..цi жыц..ця (нe)змaглi яe пaгaciць.

Заданне 3 групы (трэцяя частка тэксту)

Пaчынa(т,ц)ь пaэтычны cпe(ў,у) ямy дaпaмaгaлi xвaлi (H,н)ёмaнa гoмaн лec(а,y) лyгaвoe paздoл..лe (д,дз)я..ькaвы кa..кi, мa..чыны пec..нi i caмo жыц..цё якoe нacтoйлiвa cтyкaлacя (ў,у) aкeнцa цixaй i глyxoй л(e,я)cнiчo(ў,у)кi. 

Пicaў ён (c)пaчaткy i (пa)pycкy i (пa)бeлapycкy aлe пepaвaгy a..дaвaў poднaмy cлoвy. Maтчынa мoвa зa pyкy пaвяла пpызнaвaўcя пaз..нeй (Я,я)кyб (K,к)oлac.

Пасля выканання заданняў кожнай групай, на слайдзе вучні правяраюць правільнасць выкананых заданняў. Выкарыстоўваючы інфаграфіку, паўтараюць асноўныя пунктуацыйныя і арфаграфічныя правілы.

 

5 Фізкультхвілінка

Патрабуем адпачынку,
Каб дажыць да перапынку.

Робяць крокі на месцы.

Вырвемся з хвароб палону,
А пачнём усё з паклону.

Нахіляюцца ўніз.

Потым роўна зноў устанем,
Уверх пацягнемся рукамі.

Цягнуцца рукамі ўверх.

Набяромся аптымізму,
Дапаможам арганізму.
Будзе ў нас зарадка
Зараз для вачэй.
Каб была разрадка,
Зробім ТАК хутчэй.
Вочы ўзнімаем,

Вучні ўзнімаюць вочы, не паварочваючы галавы.

Але не глядзім.
Потым – апускаем.
Так карысна ім.
У бакі паводзім,
Уверх і ўніз яшчэ.
Разы тры так зробім –
І вачам лягчэй.

Сядаюць на месцы.

 

6 Праверачны тэст з выкарыстаннем Google-формы http://(https://goo.su/kzbq (кожны вучань адразу атрымлівае адзнаку). Каменціраванне адзнак.

 

7 Рэфлексія “Кніга водгуку”

Уявіце, што вам трэба пакінуць водгук у кнізе водгуку. Што б вы напісалі пра сённяшні ўрок?

(Ці задаволены вы ўрокам? Ці быў ён для вас карысным? Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку? Лёгкімі або цяжкімі былі для вас заданні? Што вам спадабалася? Ці даведаліся вы пра што-небудзь новае, што раней не ведалі?).

 

8 Дамашняе заданне

Выпісаць з паэмы Я.Коласа “Новая зямля” чатыры сказы, два з якіх складаныя сказы; два сказы ўскладнены аднароднымі членамі.

 

Спіс выкарыствных крыніц

1 Зборнiк матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты дыктантаў / склад.: Л.М.Гамеза [і інш.]. – Аверсэв, 2022.

2 Клаўшына Г.І. Фізкультхвілінка для ўрокаў на беларускай мове [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://infourok.ru/fizkulthvilinka-dlya-roka-na-belaruskay-move-3612483.html. – Дата доступу : 11.05.2022.

3 Мулярчык А. Фізкультхвілінка – карысны адпачынак. //Адукацыйная прастора [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://prastora.ng-press.by/fizkulthvilinka-karysny-adpachynak – Дата доступу : 11.05.2022.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий