Духмяны сувенір

- 17:02В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

“Настаўніцкі пернік” — новая іміджавая прадукцыя Выдавецкага дома “Педагагічная прэса”, выпушчаная на хлебазаводзе № 3. 

Першая партыя духмяных арыгінальных пернікаў выраб­лена на хлебазаводзе № 3 КУП “Мінскхлебпрам” і ўрачыста перада­дзена Людміле Пятроўне Пастарнакевіч, намесніку дырэктара па развіцці.

— Настаўнікі для мяне — гэта людзі, якія не толькі даюць веды школьнікам, але і з’яўляюцца прыкладам для нашых дзяцей, маюць значны ўплыў на іх станаўленне. Таму, калі да нас звярнуўся Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” з просьбай пасупрацоўнічаць і выпусціць іміджавую прадукцыю, мы з радасцю пагадзіліся, — адзначыў Пётр Паўлавіч Сталяроў, дырэктар хлебазавода № 3.

На прадпрыемстве шмат гадоў гатуюць пернікі — яны могуць мець самую розную вагу, форму і быць упрыгожаны яркімі малюнкамі рознай тэматыкі. Аднак галоўная іх адметнасць у тым, што выраблены яны з натуральных прадуктаў. 

— “Настаўніцкі пернік” — не выключэнне! Гатуецца ён з заварнога цеста, у якім замест цукру выкарыстоўваецца натуральны мёд, дабаўляем сметанковае масла і духмяныя спецыі. А яшчэ вырашылі аздо­біць пернік смачнай начынкай з беларускіх яблыкаў.  Нашы тэхнолагі, як заўсёды, вельмі адказна і прафесійна падышлі да справы, таму салодкі сувенір атрымаўся максімальна натуральным і мае вялікі тэрмін рэалізацыі, — падкрэсліў Пётр Паўлавіч. 

Пернік — выдатная і арыгінальная альтэрнатыва торту. Дзякуючы таму, што вага перніка большая чым кілаграм, ён стане вартым упрыгажэннем стала падчас сустрэчы калег-педагогаў. І ніхто не застанецца без духмянага пачастунку. 

Упрыгожаны “Настаўніцкі пернік” у адпа­веднасці з тэматыкай: на першым варыянце на беласнежнай глазуры перніка адлюстраваны бусел — сімвал Беларусі і эмблема “Настаўніцкай газеты”, на другім — школьны званок, які вельмі хутка прагучыць для вялікай колькасці дзяцей, каб запрасіць іх у падарожжа па краіне ведаў. 

— Да 1 верасня наша  прадпрыемства згатавала серыю пернікаў са школьнай тэматыкай. Яны паступяць у рознічны продаж. Пры гэтым мы гатовы прымаць заказы непасрэдна ад устаноў адукацыі і з задавальненнем іх выконваць. Спадзяюся, што “Настаўніцкі пернік” стане добрым прыкладам для самых розных навучальных устаноў нашай рэспублікі і ў хуткім часе з’явяцца такія ж салодкія сувеніры з іх эмблемамі і сімваламі. Каб гэта стала рэальнасцю, усім жадаючым неабходна звярнуцца ў службу маркетынгу і збыту нашага прадпрыемства, — патлумачыў Пётр Паўлавіч. 

 

Марына ЖДАНАВА
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий