Праз творчасць да навучання прадмета “Чалавек і свет”

- 10:53Методичка, Человек и мир

Сёння перад кожным настаўнікам стаяць пытанні: “Што зрабіць, каб дзіцяці быў цікавым мой прадмет?” “Як навучыць вучыцца?”.

Таццяна КАЛБАНАВА,
настаўнік геаграфіі,
кіраўнік МА настаўнікаў геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўства
ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра”,
Гомельская вобласць

 

 

 

Сёння перад кожным настаўнікам стаяць пытанні: “Што зрабіць, каб дзіцяці быў цікавым мой прадмет?” “Як навучыць вучыцца?”.

Трэба зацікавіць дзіця вучобай, – зрабіць так, каб яно само шчыра палюбіла адукацыйны працэс. Гэта не заўсёды бывае проста. На сваіх уроках я спрыяю фарміраванню міжпрадметных і метапрадметных сувязей, развіваючы ўменні ў навучэнцаў прыводзіць прыродазнаўчыя аргументы, факты, вынікі, якія аргументуюць іх адказ пры адстойванні свайго пункту гледжання, тлумачэнні прыроднай з’явы або працэсу. Вельмі важна пры вывучэнні тэм, якія звязаны з прыродай і грамадствам (“Як чалавек змяняе паверхню зямлі”, “Як чалавек змяняе паветра”, “Як чалавек выкарыстоўвае ваду”, “Як чалавек змяняе прыроду Зямлі”) фарміраваць уяўленне навучэнцаў аб тым, што чалавек – гэта частка прыроды. Яго здароўе і жыццё ў значнай ступені залежаць ад стану навакольнага асяроддзя.

Працуючы з навучэнцамі 5-х класаў, я зразумела: так як дзяцінства – гэта час гульні, значыць трэба ўключаць элементы гульні ў розныя этапы ўрока. Таксама неабходна абавязкова прапаноўваць вучням для выканання творчыя заданні, якія яны выконваюць з велізарным задавальненнем. Творчы прадукт, падрыхтаваны дома дзецьмі, павінен несці пазнавальную інфармацыю і быць цікавым.

З мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета, выкарыстоўваю на сваіх уроках у гульнёвай дзейнасці актыўныя метады і формы навучання. Такая методыка выкладання дазваляе вырашыць не толькі навучальныя задачы ўрока, але і актывізаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, развіваць цікавасць да прадмета, дапамагае данесці да навучэнцаў цяжкі матэрыял больш даступна і значна. На першых уроках дзецям падабаецца гульня, затым яны самі захапляюцца тым матэрыялам, які быў у гульні, вырашаючы задачы ўрока, якія я стаўлю для навучэнцаў. Яны дапамагаюць вучням зразумець значнасць і сувязь вучэбнага прадмета “Чалавек і свет” з іншымі прадметамі: фізікай, астраноміяй, хіміяй, геаграфіяй, біялогіяй, экалогіяй.

 

Хачу прапанаваць прыклады гульняў, якія я ўжываю ў сваёй дзейнасці.

Гульня “Знайка і нязнайка”

Перад вывучэннем вялікай тэмы дзецям прапануецца праблемная сітуацыя або догма, якую трэба вырашыць, абгрунтаваўшы адказ ужо наяўнай ісцінай. Для гэтай гульні я выкарыстоўваю мікрафон, такім чынам значнасць выступу і цікавасць навучэнцаў да выступоўцаў павялічваюцца. 

 

 

Гульня ў словы з малюнкаў

Праводжу на розных этапах урока.

Я называю слова, а дзеці павінны на аснове слова выбраць прыдатную карцінку або малюнак на дошцы і расказаць, што яны ведаюць, усталёўваючы ў канкрэтным выпадку ўзаемасувязь паміж тым, што адлюстравана на малюнку, з падрыхтаваным хатнім заданнем. 

 

Гульня “Крыжыкі-нулікі”.  

Такую гульню я выкарыстоўваю як для праверкі вывучанага матэрыялу, так і для засваення новых ведаў.

Алгарытм правядзення:

1. Прапаную сістэму пытанняў па тэме, адказваючы на якія неабходна зрабіць выбар паміж двума варыянтамі адказаў: “так” ці “не”. “Так” – нулік, “не” – крыжык.

2. У класе на дошцы намалявана табліца, якую дзеці перамалёўваюць у сшытак і запаўняюць, адказваючы на пытанні. Затым ідзе абмен сшыткамі і ўзаемаправерка па гатовым варыянце табліцы з адказамі.

3. Аналіз памылак.

 

Гульня Закончы фразу

Выкарыстоўваю на этапе рэфлексіі.

Вучні індывідуальна заканчваюць прапанаваную настаўнікам фразу. Затым па чарзе кожны прадстаўляе свой варыянт адказу.

 

Гульні з элементамі перавернутага ўрока

Я выбрала найбольш ужывальныя гульні на сваіх уроках у 5-м класе, якія падабаюцца дзецям і прыносяць станоўчыя вынікі з дапамогай адзнак.

Для фарміравання паўнавартаснай матывацыі школьнікаў да прадмета, гульнёвай дзейнасці недастаткова. Трэба яшчэ дадаць наступныя ўмовы:

– папаўняць вучэбную праграму асобасна арыентаваным цікавым матэрыялам, элементамі праблемнага мыслення і пошукавага характару;
– задавальняць пазнавальныя запыты навучэнцаў;
– ствараць станоўчы настрой на навучальны працэс;
– разнастаіць формы работы на ўроку;
– ствараць сітуацыю поспеху на ўроку;
– хваліць і правільна крытыкаваць, выхоўваючы адказнае стаўленне да падрыхтоўкі хатняга задання навучэнцаў; ствараць магчымасць творчай дзейнасці ў навучанні.

Закончыць свой аповед я хачу адным правілам, якое дапамагае мне ў маёй працы: “Паказвай на памылкі вучню ціха, кажы пра яго поспехі гучна!” Гэта правіла спрыяе не толькі павышэнню самаацэнкі навучэнца, але і развівае асаблівыя адносіны да прадмета праз павагу да настаўніка.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий