Эканоміка. Асоба. Будучыня

- 10:49В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Стаіць задача — дайсці да кожнага школьніка ў прафарыентацыйнай рабоце. Аб гэтым ішла размова на рэспубліканскім семінары ў Лідзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі,  прадстаў­нікі цэнтральнага апарату міністэрства і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў — заказчыкаў кадраў, начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арганізацыі прафарыентацыйнай работы ў кантэксце развіцця сістэмы падрыхтоўкі кадраў з прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Месцам правядзення семінара стала ААТ “Лакафарба”, дзе ўдзель­нікі азнаёміліся з заняткамі ў рамках праекта “#Прафесія: новы фармат” для навучэнцаў профільных класаў.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец акцэнтаваў увагу на актуальных аспектах арганізацыі праф­арыентацыйнай работы, спыніўся на пытаннях аптымізацыі структуры падрыхтоўкі і сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяль­най адукацыі ў рэгіёнах.

 

Падрабязней чытайце ў нумары ад 23 верасня 2022 года ў матэрыяле Ірыны Анікевіч.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий