Не такі просты прадмет

- 10:01В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

З прыемнай навіны пачаўся новы навучальны год для настаўніка працоўнага навучання Мацвееўскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Івана Бойкі. На жнівеньскай нарадзе ён атрымаў нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”.

Навучэнцы І.М.Бойкі штогод ат­рым­ліва­юць дыпломы на ўсіх этапах Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”.

— Іван Мікалаевіч стварае ўмовы для выяўлення здольнасцей і раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей вучняў, — расказала дырэктар Мацвееўскай сярэдняй школы Ірына Трапчык. — Мэтанакіраваная дзей­насць педагога спрыяе атрыманню высокіх вынікаў на розных этапах рэспубліканскай алімпіяды. Педагог лічыць, што работа з таленавітымі вучнямі павінна быць бесперапыннай, і пацвярджае гэта на практыцы. Што­дзень у майстэрні ёсць вучні, а ў гарачую пару — напярэдадні алімпіяды — да самага поз­няга вечара. Іван Мікалае­віч не шкадуе свайго часу для вучняў, а яны ў сваю чаргу радуюць перамогамі. У штодзённым жыцці гэта сціплы, спагадлівы чалавек.

Спецыяльнасць майстра вытворчага навучання Іван Мікалаевіч атрымаў 38 гадоў назад, скончыўшы Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж. З таго часу ўсё яго жыццё звязана з педагогікай.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 4 кастрычніка 2022 года.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий