Сцежкай бацькоў

- 9:15В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Каля двух дзясяткаў прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў сям’і дырэктара Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання Генадзя Сіняўскага выбралі настаўніцкую прафесію. Спыталі ў яго, што адчувае чалавек, калі яго падтрымлівае такая моцная каманда. 

Генадзь Сіняўскі — яркая асоба на айчыннай адукацыйнай прасторы. Гэта таленавіты кіраўнік, лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” і прафесіянал, якога паважаюць у рэгіёне, краіне і за яе межамі. Некалі выпускніку фізіка-матэматычнага факультэта інстытута імя С.М.Кірава ў Віцебску (сёння ВДУ імя П.М.Машэрава) прапанавалі ўзначаліць невялікую школу на Аршаншчыне ў вёсцы Казловічы. І ён апраўдаў давер, за тры гады вывеўшы калектыў нічым асабліва не адметнай базавай установы адукацыі ў пераможцы абласнога спаборніцтва. Перспектыўнаму работніку вырашылі даць прастору для далейшага росту ў раёне: ён быў пераведзены дырэктарам сярэдняй школы ў пасёлак Высокае. За 11 гадоў пад яго кіраўніцтвам тая стала вядомай як эксперыментальная пляцоўка рэспубліканскіх і абласных праектаў, месца ўкаранення перадавога педагагічнага вопыту. Потым Генадзь Анатольевіч на працягу сямі гадоў працаваў начальнікам аддзела адукацыі Аршанскага райвыканкама, займаўся дэпутацкай дзейнасцю, у 2007 годзе быў прызначаны дырэктарам каледжа. 

Надзейнай апорай у жыцці кіраўніка стала жонка Часлава Іосіфаўна, па спецыяльнасці настаўніца матэматыкі. Пазнаё­міліся яны яшчэ ў студэнцкія гады і ў Казловічы прыехалі ўжо сямейнай парай з маленькім сынам Віталем. Дарэчы, і брат жонкі Іосіф — таксама настаўнік. А па лініі Генадзя Сіняўскага ля вытокаў сямейнай дынастыі стаіць яго дзядуля Іван Пасуднеўскі, дырэктар Крапівенскай школы.   

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий