Падарожжа па краіне пажарнай бяспекі. Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”  

- 10:03Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Падарожжа па краіне пажарнай бяспекі. Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”

Людміла ЧАМЕРКА,
выхавальнік рознаўзроставай групы
ДУА“Гарадзечненская сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць


 

Мэта: сфарміраваць у выхаванцаў свядомыя і адказныя адносіны да выканання правіл пажарнай бяспекі.

Задачы: 

– сярэдняя група: працягваць фарміраваць веды пра пажарную бяспеку; замацоўваць веды пра агонь і яго ўласцівасці, пра прадметы, якія могуць з’яўляцца прычынай пажару, пра карысць і шкоду агню, пра прадметы, якімі можна і нельга тушыць пажар; 
– старшая група: замацаваць правілы супрацьпажарнай бяспекі і правільныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару; развіваць увагу, лагічнае мысленне, памяць, мову; выхоўваць жаданне дапамагаць іншым. 

 
Матэрыял: карткі да гульні “Апішы агонь”; сюжэтныя карткі да выставы “Агонь сябар – агонь вораг” (фотагалерэя); паштоўка; мяч да гульні “Небяспечныя прадметы”; прадметы, якімі можна (нельга) тушыць пажар (вядро з вадой, вядро з пяском, лапатка, пакрывала, цацачны вогнетушыцель, венік, газета, каністра дзіцячая, тканіна); медалі “Адважны пажарны”. 

Папярэдняя работа: разглядванне ілюстрацый па пажарнай бяспецы, гутаркі на тэму: “Агонь сябар – агонь вораг”, “Небяспечныя прадметы”, “Правілы паводзін з агнём”, экскурсія ў пажарную часць. 


Ход занятку

1 Арганізацыйны момант

Псіхагімнастыка “Агеньчык” 

– Дзеці ў мяне сёння вельмі радасны настрой. І я хачу ім падзяліцца з вамі. Вось ён, сапраўдны агеньчык. Давайце перададзім яго адно аднаму. Які ў вас цяпер стаў настрой? (Адказы дзяцей).

 

2 Асноўная частка
– Дзеці, сёння мы будзем гаварыць на вельмі важную тэму, а вось на якую, вы здагадаецеся, калі адгадаеце маю загадку:

 Магу я добрым быць парою, 
Ваш дом нагрэю я зімою. 
Калі са мною возьмуцца гуляць – 
Магу пажарам хутка стаць! (Агонь)

– Так, мы будзем размаўляць пра агонь і пажарную бяспеку. А для гэтага я вам прапаную адправіцца ў падарожжа па краіне “Пажарнай бяспекі”. Згодны? 

Сюрпрызны момант (з’яўляецца Лісічка і плача)

– Лісічка, што з табою здарылася?

– Я вырашыла пагрэцца ля кастра і абпаліла сабе лапку. Дрэнны гэты агонь!

– Лісанька, мы адпраўляемся ў падарожжа па краіне “Пажарнай бяспекі”. Паедзем з намі, мы табе паведамім правілы паводзін з агнём і навучым быць з ім асцярожнай. А паедзем мы на цягніку. Дзеці, наш цягнік адпраўляецца, сядаем у вагончыкі (дзеці трымаюцца адно за аднаго і пад музыку рухаюцца па групе).

 
Станцыя 1. “Апішы агонь”

– Дзеці агонь мы будзем апісваць пры дапамозе картак. Вам трэба выбраць тую картку, якая дапаможа вам апісаць агонь.

Вожык – калючы 
Крапіва – пякучы 
Памідор – чырвоны 
Апельсін – аранжавы 
Пяро – пяшчотны 
Кіпячы чайнік – гарачы 
Вялікая матрошка – вялікі 
Маленькая матрошка – маленькі 
Трашчотка – траскучы 
Смайл з выявай злосці – злы. 

– Яраслаў, якую картку ты выбраў? Чаму?

– Вось, Ліска, колькі шмат розных слоў можна сказаць пра агонь.

– Адпраўляемся далей (пад музыку). 


Станцыя 2. Фотагалерэя “Агонь сябар – агонь вораг”

– Вось мы і апынуліся ў фотагалерэі. Але ж аформіць яе мы павінны самі. Для гэтага нам неабходна выбраць фотаздымкі, на якіх агонь – сябар, і на якіх – вораг.

– Агонь бывае вялікі і маленькі, карысны і небяспечны. Навошта людзі разводзяць касцёр? Для чаго нам патрэбны агонь? (Каб грэцца, гатаваць ежу, паліць смецце і г.д.).

– Давайце разгледзім, якія фотаздымкі вы выбралі. Адзначым дзе агонь – вораг, а дзе ён сябар. Малайцы, а зараз сядаем у вагончыкі і адпраўляемся далей.


Станцыя 3. “Незвычайны аганёк” (гульня з мячом)

– Давайце з вамі пагуляем з мячыкам – агеньчыкам, я буду кідаць вам мяч, а вы мне называць прадметы, якія могуць з’яўляцца прычынай пажару (тэлевізар, прас, запалкі, разетка, свечка, газавы балон, печка, газавая пліта, праводка і г.д.).

– Дзеці, вы згодныя?

– Едзем далей! (Пад музыку).


Станцыя 4. “Будзь уважлівым”

– Дзеці, я знайшла паштоўку! (з урыўкам верша “Путаница” ці відэапаштоўка)

А лисички взяли спички, 
К морю синему пошли, 
Море синее зажгли. 
Долго, долго крокодил 
Море синее тушил 
Пирогами и блинами, 
И сушёными грибами.

– Як вы лічыце, правільна героі верша тушылі пажар?

– Давайце з вамі паглядзім уважліва на стол, колькі тут розных прадметаў. Нам неабходна іх падзяліць на прадметы, якімі можна тушыць, а якімі нельга тушыць пажар. Яна і Яраслаў……., вам трэба выбраць тыя прадметы, якімі можна патушыць пажар, а Ліза і Даша…….., вам трэба выбраць тыя прадметы, якімі нельга тушыць пажар (вада, пясок, вогнетушыцель, запалкі, пірагі, папера, бліны, грыбы).

 

Станцыя 5. “Машыны спецыяльнага назначэння”.

– Паглядзіце, якая незвычайная машына. Хто здагадаўся, як яна называецца? (Пажарная машына).

– Дзеці, падкажыце мне, калі ласка, як называецца машына, якая тушыць пажар?

– А як вы думаеце, чаму яна так называецца?

– Правільна, ад слова “пажар” яе называюць пажарнай машынай, а людзі, якія тушаць пажар, – пажарныя.

– А якога колеру машына? (Чырвоная).

– Чаму пажарныя машыны заўсёды чырвонага колеру?

– А як едзе пажарная машына, хутка ці марудна?

 

Выхавальнік абагульняе адказы выхаванцаў: “Пажарная машына – гэта машына спецыяльнага назначэння. Яна заўсёды чырвонага колеру, каб яе было відаць здалёк. Чырвоны колер – колер агню. Едзе пажарная машына хутка, каб паспець патушыць агонь і выратаваць людзей”.

 

Мчится красная машина
Всё быстрей, быстрей вперёд!
Командир сидит в кабине
И секундам счёт ведёт.
– Поднажми ещё немножко, –
Он шофёру говорит, –
Видишь, в пламени окошко?
Это дом жилой горит.
Может, там остались дети,
Люди ждут с надеждой нас…
– Ясно всё, – шофёр ответил,
Дав машине полный газ.
                              К.Оленев.

 

– Калі машына едзе па дарозе, яе не толькі відаць, але і чуваць сірэну. Як вы думаеце, чаму яна так моцна гучыць?

– Правільна, каб іншыя машыны чулі гукавы сігнал і ўступалі пажарнай машыне дарогу.

– Дзеці, давайце дамовімся, што вы заўсёды будзеце выконваць правілы пажарнай бяспекі, каб пажарная машына ніколі не прыязджала да вашага дому. Помніце, пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць.

– Дзеці, скажыце, калі пажар ужо здарыўся, па якім нумары мы можам пра гэта паведаміць? (101, 112).

 

Дыдактычная гульня “Складзі карцінку”. (Прапаную выхаванцам для замацавання ведаў, атрыманых на занятку, скласьці пазлы па тэме)
 

3 Вынік занятку 

– Малайцы! Дзеці, вам спадабаўся наш занятак? Штосьці было цяжкім?

– Вы мне таксама спадабаліся.

– Лісанька, а ты зразумела, як трэба сябе паводзіць з агнём?

– Давайце яшчэ раз успомнім па малюнках правілы пажарнай бяспекі:

          – Не браць і не гуляць з запалкамі;

          – Не лезці прадметамі ў разеткі;

          – Не падыходзіць да газавай пліты;

          – Не ўключаць дзецям прас і другія электрапрыборы;

          – Пры пажары тэлефанаваць па нумары – 101;

          – І давайце успомнім, як правільна выклікаць пажарных?

– А зараз я хачу падарыць вам падарункі, медалі “Адважныя пажарныя”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий