Мая малая радзіма – Карэлічы! Канспект занятку па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства” з выхаванцамі старшай групы (5–6 гадоў)

- 10:30Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Сцэнарый можна адаптаваць для выкарыстання ў любым населеным пункце.

 

Наталія СКОК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы”,
Гродзенская вобласць

 

 

Праграмныя задачы: фарміраваць сацыяльны вопыт, уяўленні пра родны пасёлак, славутасці малой радзімы; развіваць цікавасць да працы дарослых і іх прафесій, до роднага краю; выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, гонар за свой пасёлак.

Матэрыял і абсталяванне: магнітная дошка; мультымедыйная ўстаноўка; матэрыял для гульні «Назаві правілы», парныя карцінкі для гульні «Каму што патрэбна для працы? «, два мальберты, тэлефон, ноўтбук, дзве лялькі ў беларускай нацыянальнай вопратцы, відэакамера, сілуэты кашулі і спадніцы, аб’ява ў бібліятэцы, прэзентацыя.

Папярэдняя работа: гутарка «Мой пасёлак», экскурсія па вуліцах пасёлка, разглядванне ілюстрацый аб пасёлку Карэлічы, чытанне і абмеркаванне твораў мастацкай літаратуры, развучванне вершаў А.Вольскага “Радзіма”, Я.Жабко “Я – дзяўчынка-беларусачка”, чытанне беларускіх народных казак, разглядванне малюнкаў да іх, знаёмства з элементарнымі правіламі дарожнага руху, тэматычная нядзеля “Прафесіі дарослых”.

 

Ход занятку

 

Дзеці стаяць на дыване.

Выхавальнік: Прывітанне, дзеткі! Бачу, што вы ўсе бадзёрыя, вясёлыя і ў добрым настроі. Гатовы сустракаць нашых гасцей. Вы ж памятаеце, што сёння да нас павінны прыехаць турысты з іншай краіны? (Так.) З якой краіны мы чакаем гасцей? (З Расіі). Так, гэта нашы суседзі. Мы абяцалі, што пакажам ім нашу малую радзіму. А хто можа растлумачыць, што такое малая радзіма? (Месца, дзе знаходзіцца наш дом, нашы бацькі, дзе мы расцём, гуляем, вучымся, наш родны пасёлак Карэлічы). Так, малая радзіма – гэта нашы Карэлічы. Але нешта нашы госці затрымліваюцца?

 

Раздаецца тэлефонны званок.

 

Выхавальнік: Пэўна гэта яны. Прывітанне. Так, гэта дзіцячы сад. Выхавальнік і дзеці старшай групы вас слухаюць.

 

Здравствуйте. С вами говорят туристы из России. Мы очень хотели приехать к вам в гости, но у нас ворзникли проблемы с транспортом, и мы никак не можем доехать. А так хочется познакомиться с вашим посёлком. Может быть, вы сможете прислать нам видеофильм о вашем посёлке? Заранее вас благодарим. До свидания!

 

Выхавальнік: Ну, што дзеці, раскажам нашым рускім сябрам пра наш пасёлак? Давайце папросім Наталію Яўгеньеўну зняць відэафільм пра тое, што мы раскажам. А дыск з відэафільмам адправім у Расію. Згодны? (Так)

Якімі словамі мы можам апісаць родны пасёлак? (Прыгожы, чысты, любімы, цудоўны, гасцінны).

А паслухайце, які верш пра наш напісала наша зямлячка:

 

Душы маёй зачараванне,
Мой край Карэліцкі, адзіны,
Жыве тут рэдкі дух яднання,
Любві, адданасці Айчыне.

 

Выхавальнік: Перад тым, як адправіцца ў падарожжа па вуліцах пасёлка, давайце ўспомнім правілы дарожнага руху. А дапаможа нам гульня “Назаві правілы”.

 

Дыдактычная гульня “Назаві правілы

Дзеці садзяцца на дыван.

Мэта: удакладніць веды дзяцей аб правілах дарожнага руху.

Дыдактычны матэрыял: жэзл, аудыязапіс музычнай казкі “Когда поют светофоры” (сл. М.Азова, муз. М.Дунаевского).

Гульнёвае правіла і дзеянне: у каго пасля спынення музыкі застанецца ў руках жэзл, таму патрэбна назваць правілы дарожнага руху.

 

Выхавальнік: Можам пачынаць наша падарожжа. Прапаную адправіцца ў вельмі цікавае месца – дзіцячую бібліятэку. А што такое бібліятэка? (Гэта будынак, дзе знаходзяцца кнігі). Якія кнігі, ёсць у бібліятэцы? (Апавяданні, казкі, вершы).

Выхавальнік: Паглядзіце, тут нейкая аб’ява (на паліцы):

 

“Сёння ў дзіцячай бібліятэцы адбудзецца конкурс чытачоў”. Хто хоча паўдзельнічаць?”

 

Выхавальнік: Ой, як цікава! Мы з вамі вучылі вершы на беларускай мове і можам прыняць удзел! Давайце ўспомнім іх. (Дзеці чытаюць вершы)

Выхавальнік: Малайцы, добра расказалі. Спадзяюся, што не сорамна будзе паўдзельнічаць.

Выхавальнік: Яшчэ адна зала ёсць. Тут прапануюць прагляд казак. Хочаце наведаць? Тады, займайце месцы ў зале.

 

На слайдах з’яўляюцца карцінкі з казак.

 

Выхавальнік: Паглядзіце і скажыце, калі ласка, што гэта за казка ? Правільна, гэта казка “Лёгкі хлеб”. А хто памятае, што адказаў баран воўку, калі той хацеў яго з’есці? (Пэўна, такая мая доля. Еж. Але нашто табе ламаць зубы аб мае старыя косьці? Лепш стань вунь у лагчынцы і разяў рот, а я разганюся і сам ускочу табе ў рот).

Выхавальнік: А хто ўзгадае гэту? Правільна! Гэта казка “Не сілай, а розумам”. Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа. Что казаў чалавек? (Калі раздзярэш гэты пень лапаю, – значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду дужацца).

Выхавальнік: Так, а наступная казка – “Лісіца- хітрыца”. Хто ўзгадае, што ж казала баба дзеду? (Што ты, дзед, выдумаў! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць).

Выхавальнік: А хто памятае, з якіх слоў пачынаецца “Кот Максім”?

(А пачынаецца так. Жыў некалі гультай Марцін, і быў у яго кот Максім. Згарэла ў іх хата, адна гліняная печ засталася. Пажылі з год на печы, а тут і печ развалілася).

Выхавальнік: І апошняя казка “Гарошак”. Хто памятае, колькі сыноў было ў гастадара? (Былі ў іх два сыны і адна дачка).

Выхавальнік: Малайцы, добра народныя беларускія казкі ведаеце. Калі вернемся ў дзіцячы сад, я абяцаю расказаць вам казку “Як кот звяроў напалохаў”.

Выхавальнік: Запрашаю наведаць яшчэ адно цікавае месца.

 

Слайд “Музей”

 

Выхавальнік: Хто здагадаўся, што гэта за будынак? (Музей)

Выхавальнік:Так. Гэта наш раённы краязнаўчы музей. А што такое – музей? (Гэта месца, дзе захоўваюцца старажытныя прадметы, праходзяць выставы).

Выхавальнік: Працягваем наша падарожжа. А вось і музей. Паглядзіце, якія тут лялькі! Якія прыгожая ў сваіх прыгожых вопратках! Дзе вы сустракалі людзей у нацыянальным адзенні (на канцэрце, у дзіцячым садзе, па тэлевізары, на свяце). Якога яна колеру? (Белага), А арнамент? (Чырвонага i чорнага). А што азначае чырвоны колер?(Жыццё, радасць, вяселле).А чорны? (Гора, смутак).

Выхавальнік: Ой, а што ж гэта здарылася, паглядзіце. На кашулі знік арнамент. А які тут арнамент? (Геаметрычны).

Каля ложка знаходзяцца два мальберты.

Выхавальнік: Мы можам адрамантаваць гэта адзенне? Давайце пастараемся і будзем выкладаць элементы ў пэўнай паслядоўнасці. Дзяўчынкі будуць папраўляць арнамент у спадніцы, а хлопчыкі – у кашулі.

Выхавальнік: Калі ласка, прыступаем да працы. (Работа ў парах).

Малайцы, добра папрацавалі, добрую справу зрабілі.

 

Выхавальнік: У нашым пасёлку яшчэ шмат цікавых будынкаў. Давайце прысядзем вось на гэты дыванок і ўспомнім іх. Як толькі ўбачым на экране – назавём, што гэта за будынак і для чаго яго пабудавалі ў нашым пасёлку.

 

Слайды са здымкамі будынкаў

Магазін “Прадукты харчавання” (тут прадаюцца прадукты).
Бальніца (тут лечаць людзей).
Школа (тут вучацца дзеці).
Музычная школа, (тут дзеці вучацца спяваць і іграць на музычных інструментах).
Царква (сюды людзі прыходзяць маліцца).
Дом культуры (тут праходзяць канцэрты).
Наш дзіцячы сад, (тут мы гуляем).

 

Выхавальнік: Усё правільна вы назвалі. Сапраўды, у нашым пасёлку будынкаў вельмі шмат. І ў кожным з іх працуюць людзі. Давайце раскажам, людзі якіх прафесій жывуць у нашым пасёлку і якімі прыладамі працы карыстаюцца. Дапаможа нам дыдактычная гульня “Знайдзі пару”.

 

Дыдактычная гульня “Знайдзі пару

Мэта: удакладніць веды дзяцей аб прафесіях дарослых.

Дыдактычны матэрыял: карткі з выявай прафесіі і выявай прылады.

Гульнёвае правіла і дзеянне: разгледзець малюнак, вызначыць прафесію, знайсці пару.

Ход гульні:

На сталах ляжаць карткі. Дзеці падыходзяць да сталоў, бяруць карткі, шукаюць сваю пару, становяцца ў парах па крузе.

Выхавальнік: Прапаную вам узяць па адной картцы, паглядзець на яе і знайсці адпаведную пару. У нас атрымаецца картка з выявай прафесіі і выявай прылады, якая патрэбна для працы. Пачынаем!

 

Выхавальнік: А цяпер давайце з вамі паразважаем. Уявіце, што вы ўжо дарослыя.

 

Гутарка-разважанне “Падарожжа ў будучае”

Выхавальнік: Скажыце, што б вы зрабілі, каб пасёлак стаў лепшым і прыгажэйшым. (Пабудую ў пасёлку цырк, зраблю ва ўсіх дварах дзіцячыя пляцоўкі).

Выхавальнік: Якія цудоўныя ў вас мары! Я спадзяюся, што наш пасёлак у будучым стане вялікім цудоўным горадам. Любіце і шануйце сваю малую радзіму.

 

А цяпер нам трэба выканаць тое, што мы абяцалі нашым суседзям. Паслаць ім наш відэафільм. Так што нам патрэбна адправіць? Дзе мы пабывалі? (Былі ў дзіцячай бібліятэцы, музеі). Так, у якія гульні гулялі? (“Знайдзі пару”, “Назаві правілы”). У якім конкурсе прынялі ўдзел? (У конкурсе чытачоў).

 

Выхавальнік: Усё, наш відэафільм я адправіла.

Званок.

Здравствуйте… Мы получили ваш видеофильм. Ребята вы живете в очень красивом поселке. У вас очень красивые здания, дружные и приветливые люди. А вы очень старательные, внимательные дети. Мы с удовольствием посетим ваш поселак, как только появится у нас возможность. Спасибо. До встречи!

Выхавальнік: Дзеці, сёння мы дапаглі турыстам давецца, якая прыгажая і цікавая наша малая радзіма. Вы вельмі добра папрацавалі!

Дзеці ўходзяць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий