У матэрыяле прадстаўлены сцэнарый трэнінгу-гульні для хлопцаў-падлеткаў.
Вольга ТУРУТА,
педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні,
Гродзенская вобласць
Мэта: развіваць у юнакоў уяўленне пра сваю ролю ў сям’і, пра сямейныя цэннасці ў сучасных сем’ях, фарміраваць пачуццё прыналежнасці да сям’і і яднання з ёй.
Матэрыял: люстэрка, выразаныя з паперы лісткі ў выглядзе сэрца, крэйда, дошка.
Час: 35–45 хвілін.
Катэгорыя: юнакі старшага падлеткавага ўзросту.
Ход трэнінгу
Псіхолаг: Добры дзень. Вельмі рада вас бачыць. Наша сустрэча прысвечана тэме сям’і. Сёння з вамі мы правядзём занятак у выглядзе трэнінгу.
Перад тым, як пачнём, неабходна прыняць правілы групы:
– мы ўважліва слухаем кожнага ўдзельніка;
– калі хто не жадае выказваць сваё меркаванне, то ён можа проста сказаць “стоп”;
– усе выказванні вядуцца ад свайго імя;
– праяўляем актыўнасць.
Першае практыкаванне “Я з іншага погляду”.
У каго ў руках люстэрка, павінен паглядзецца ў яго і, называючы сваё імя, расказаць тое, што пра яго ніхто не ведае. Люстэрка перадаецца па крузе.
Другое практыкаванне “Асацыяцыі”.
Псіхолаг прапануе ўзяць лісткі ў выглядзе сэрца, на якім напісана “Сям’я – …”. Напішыце свае асацыяцыі з гэтым словам. Жадаючыя могуць зачытаць свае адказы.
Прыклад асацыяцый: шчасце, клопат, любоў, радасць, цяпло, адказнасць, традыцыі і г.д. Асацыяцыі могуць быць не толькі станоўчыя, але і такія: боль, слёзы, страх, боязь і інш.
Трэцяе практыкаванне: “Дрэва сям’і”
Псіхолаг на дошцы малюе дрэва і прапаноўвае падлеткам напісаць на кожнай галінцы пра свае абавязкі ў сям’і. Пасля заканчэння ідзе абмеркаванне напісанага, вучні самі робяць вывад пра тое, што трэба рабіць, каб “дрэва сям’і” не загінула.
Чацвёртае практыкаванне: “Уяўленні”.
Псіхолаг прапаноўвае заплюшчыць вочы і ўявіць сваю сям’ю ў будучыні. У гэты час уключае музыку.(Напрыклад “Мая сям’я” Ярмолава).
Пятае практыкаванне: “Прытча”
Псіхолаг: “Бог зляпіў з гліны чалавека, і застаўся ў яго адзін невыкарыстаны кусочак.
– Што яшчэ табе зляпіць? – запытаўся Бог.
– Зляпі мне шчасце, – папрасіў чалавек.
Нічога не адказаў Бог і толькі паклаў чалавеку ў далоні кусочак гліны, які застаўся”.
– Усё ў нашых руках. І шчасце нашай сям’і, у якой мы жывём і якую створым, таксама ў нашых руках.
Рэфлексія:
Дзякуй за…
Мне спадабалася…
Мяне здзівіла…
Я думаю, што…
Мой настрой…