Адважная педагогіка

- 9:08В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Рыгораўна Шумак сумесна з настаўніцай біялогіі Таццянай Віктараўнай Пархамчук з гімназіі № 2 Пінска выйшлі з зоны камфорту і стварылі штосьці нетыповае і вельмі цікавае для педагагічнай садружнасці. 

— Мяне радуе, што я з’яўляюся часткай прафесійнага таварыства неабыякавых настаўнікаў. З імі я кожны дзень працую, маю зносіны, абменьваюся вопытам. Год назад гэта падштурхнула мяне і маю сяброўку настаўніцу біялогіі Таццяну Пархамчук на думку аб стварэнні блога для педагогаў. Усё пачалося з назвы — @education_fresh. А сёння ў нас ужо больш за 3000 падпісчыкаў. Ідэя тэматычнага блога для настаўнікаў у Instagram лунала ў паветры досыць даўно, напэўна, з таго часу, як мы з калегай сталі настаўнікамі-метадыстамі. Менавіта тады ўзнікла апасенне, што мы можам спыніцца ў прафесійным развіцці, калі не будзем дзяліцца з іншымі педагогамі напрацаваным вопытам. Але, як і многія настаўнікі, мы ніяк не маглі сабрацца з сіламі і зра­біць першы крок у сацыяльнай сетцы Instagram. Як сказаў бы псіхолаг, не выходзілі з зоны камфорту, а гэта вельмі дрэнна, — расказвае Алена Шумак.     

Педагог лічыць сваёй мі­сіяй натхняць настаўнікаў, дапамагаць ім знаходзіць баланс паміж працай і сям’ёй і проста быць шчаслівымі. 

 

Чытайце матэрыял Настассі Чаркасавай у нумары ад 18 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий