Настаўніца матэматыкі гімназіі № 1 Дзятлава Ганна Станіславаўна Урбановіч 47 гадоў прысвяціла выкладанню прадмета, які стаў любімым не толькі для яе, але і для навучэнцаў.
Больш за 30 гадоў на кіруючых пасадах у школах Дзятлаўшчыны не перашкаджаюць таленавітаму педагогу штодня заходзіць у клас і кожны раз, як і на сваім першым уроку, несці дзецям святло складанай навукі даходліва, з усмешкай на твары, з дабрынёй і павагай да кожнага вучня.
Знакавай падзеяй у жыцці педагога стала ўзнагароджанне прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў па выніках 2017/2018 навучальнага года. Ганна Станіславаўна — уладальніца многіх узнагарод, самыя высокія з іх — нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” і граматы Міністэрства адукацыі. Г.С.Урбановіч занесена ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна.
Чытайце матэрыял Ирыны Аникевич у нумары ад 18 листапада 2022 года.