Адкрыты, ініцыятыўны

- 9:03В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Настаўнік хіміі і біялогіі Ляшчанскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна Арцём Віктаравіч Даўгоўскі тры гады як прыйшоў у сельскую школу, але паспеў ужо адслужыць у пагранічных войсках і цяпер, акрамя педагагічнай дзейнасці, узяў на сябе ваенна­-патрыятычнае выхаванне школьнікаў.

Добра адгукаецца пра маладога спецыяліста дырэктар Ляшчанскай ся­рэдняй школы Франц Арабчык:

— З першых дзён работы Арцём Даўгоўскі выдатна зарэкамендаваў сябе ў калектыве, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі і раёна. Маладыя спецыялісты нашай школы ўдзель­нічаюць у раённым конкурсе “Сваёй прафесіяй ганаруся” і даволі вынікова, усе тры разы займалі прызавыя месцы. У мінулым годзе Арцём заняў 3-е месца. Акрамя выкладання хіміі і біялогіі, Арцём Віктаравіч з’яўляецца кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні. Ён адзі­ны малады спецыяліст, які прадстаўляе раён у Маладзёжным парламенце пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

Арцём Даўгоўскі вырас у Шчучыне, вучыўся ў сярэдняй школе № 2, якую скончыў у 2015 годзе.

 

Чытайце матрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 22 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий