Вывучэнне хіміі праз гульню

- 9:47Методичка, Химия. Материалы к урокам

Матэрыялы накіраваны на замацаванне вучэбнага матэрыялу, на знаёмства з буйнейшымі хімічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, на сувязь з іншымі прадметамі (біялогія, геаграфія), маюць прафарыентацыйную накіраванасць і могуць быць выкарыстаны на ўроку, у пазаўрочны час, а таксама вучнямі самастойна.

 

Святлана ДЗЯГЕЛЬ,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

Задача кожнага настаўніка ў школе – выкладаць свой прадмет так, каб ён зацікавіў вучняў, паказаць яго неабходнасць у паўсядзённым жыцці, прыкласці ўсе намаганні, каб вучань ганарыўся сваёй краінай, людзьмі, якія тут жывуць, дасягненнямі навукі, каб сустрэча з настаўнікам запаліла агеньчык у вачах дзяцей, і ім кожны раз адкрываліся новыя старонкі твайго прадмета. Такія магчымасці закладзены і ў вучэбным прадмеце “Хімія”.

Прымяненнем нестандартных прыёмаў пры выкладанні вучэбнага матэрыялу – гэта тое, што дапаможа зацікавіць сучаснага школьніка.

Каб актывізаваць дзейнасць вучняў на занятках і ў пазаўрочны час, а таксама для больш поўнага сістэматычнага засваення ведаў і рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў, была распрацавала гульня “Хімія: цікава і займальна”, якая выкарыстоўваецца ў 7–11-х класах. Гульня ўяўляе сабой набор картак, у які ўваходзяць карткі “Хімічныя элементы”, “Солі, “Кіслоты”, “Асновы”, “Простыя рэчывы”, “Азотныя ўгнаенні”, “Калійныя ўгнаенні”, “Фосфарныя ўгнаенні” (Дадатак 1), а таксама карткі з QR-кодамі вядучых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці – ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Беларуськалій”, Гомельскі хімічны завод (Дадатак 2).

У 9-м класе пры вывучэнні тэмы “Паняцце аб мінеральных угнаеннях” мэтай урока з’яўляецца фарміраванне ўяўлення аб мінеральных угнаеннях, іх хімічным саставе і прымяненні ў сельскай гаспадарцы, пры вырашэнні адной з задач акцэнтуецца ўвага на вытворчасці ўгнаенняў у Рэспубліцы Беларусь. Тут пры тлумачэнні новага матэрыялу можна выкарыстаць карткі з QR-кодамі вядучых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці. Заданні на астатніх картках выкарыстоўваюцца пры замацаванні матэрыялу пра мінеральныя ўгнаенні, для паўтарэння формул неарганічных злучэнняў.

У 8-м класе такія карткі выкарыстоўваюцца пры вывучэнні і замацаванні тэм “Кіслоты”, “Асновы”, “Солі”.

Заданні тыпу “знайдзі і запомні”, “пазнай, што гэта” выкарыстоўваюцца ў 7-м класе для замацавання ведаў аб хімічных элементах – тэмы: “Атамы. Хімічныя элементы. Сімвалы хімічных элементаў”, “Складаныя рэчывы. Хімічныя формулы”, пры паўтарэнні і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэмах “Вада”, “Вадарод”.

У 11-м класе матэрыялы гульні выкарыстоўваюцца пры вывучэнні тэмы “Важнейшыя мінеральныя ўгнаенні”. На ўроку фарміруюцца ўяўленні аб мінеральных угнаеннях на аснове міжпрадметных сувязей з біялогіяй, геаграфіяй і ўяўленне пра пажыўныя элементы, ствараюцца ўмовы для фарміравання ведаў аб саставе, уласцівасцях, спосабах прымянення і вытворчасці  азотных, фосфарных і калійных угнаенняў, звяртаецца ўвага на экалагічныя праблемы, звязаныя з прымяненнем мінеральных угнаенняў.

Кожная група картак мае праверку, якая змешчана для вучняў у выглядзе QR-кода на першай картцы. Пры неабходнасці вучні могуць яе выкарыстаць. Гульня не займае шмат часу, да таго ж, можна выкарыстоўваць асобныя заданні, а не ўсе, якія прапанаваны.

Дадатак 1, 2

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий