Віртуальнае падарожжа з дапамогай сэрвісу izi.travel.ru  

- 9:27Внеклассная работа, Методичка

Аўтар прапануе самастойна створаны з дапамогай сэрвісу izi.travel.ru аўдыягід, які знаёміць з гісторыяй сям’і Пуслоўскіх, што доўгі час пражывалі ў Слоніме і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё горада.

Вольга БУЙКО,
наста
ўнік замежных моў
ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

У сучасным свеце лічбавым тэхналогіям адводзіцца ўсё больш і больш увагі. І вялікая колькасць іх створана пераважна для аптымізацыі працэсу навучання. Адной з такіх тэхналогій з’яўляецца сэрвіс izi.travel. Дадатак izi.travel – гэта мабільны экскурсавод, ён змяшчае аўдыягіды як для музеяў, так і для вулічных прагулак. Такім чынам, наведаўшы музей або ідучы па гораду, вы можаце агледзець горад, выбраўшы свой маршрут і тэмп прагулкі, і праслухаць інфармацыю пра экспанаты ці славутасці горада. Таксама сэрвіс izi.travel можна выкарыстоўваць і на класных часах у школе ў якасці віртуальнай экскурсіі.

Пазнаёміўшыся з гэтым сэрвісам, мне захацелася азнаёміцца з інфармацыяй пра свой горад Слонім. Але, на жаль, такой інфармацыі ў дадатку я не знайшла. Так я вырашыла стварыць аўдыягід і для нашага горада Слоніма. Тэмай абрала гісторыю сям’і Пуслоўскіх, якія доўгі час тут пражывалі і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё горада. https://izi.travel/ru/f18d-istoriya-semi-puslovskih/ru

Аўдыягід складаецца з дзесяці прыпыначных пунктаў, якія ўключаюць аўдыяматэрыял, фота- і відэаінфармацыю.

Пачынаецца аўдыягід з чыгуначнай станцыі Альберцін, бо менавіта дзякуючы сям’і Пуслоўскіх праз горад Слонім пусцілі чыгуначную ветку.

Затым дарога вядзе да кардонна-папяровай фабрыкі. Тут можна прагледзець відэаматэрыял пра гісторыю завода, разгледзець фатаграфіі і праслухаць аўдыяінфармацыю пра гэта месца.

Пасля аўдыягід прыводзіць да сядзібы Пуслоўскіх. Тут маршрут уключае некалькі прыпыначных пунктаў: вароты, сядзіба, скульптуры львоў, флігель, парк, стайня. Пры праслухоўванні інфармацыі пра гэтыя месцы можна паглядзець фотаздымкі, як усё выглядала раней і як выглядае зараз.

Далей па дарозе мы акунаемся ў легенду пра графа Пуслоўскага, якая звязана з самым буйным валуном Слонімскага раёна. Расколаты камень знаходзіцца недалёка ад горада ў лесе. У аўдыягідзе можна праслухаць легенду пра выратаванне графа на гэтым месцы.

І апошнім прыпыначным пунктам з’яўляецца дзіцячы лагер Іса, які калісьці быў дачай графа Пуслоўскага.

З аўдыяэкскурсіяй пра сям’ю Пуслоўскіх я пазнаёміла свой пяты клас на класнай гадзіне. Ім вельмі спадабалася і захацелася прайсці гэты шлях не толькі анлайн, але і ў жывую.

І я вельмі радая, бо дзякуючы такім экскурсіям прывіваецца любоў да свайго горада, сваёй краіны. Дзеці могуць убачыць, колькі прыгожых і цікавых месцаў ёсць у нашай краіне, і ў іх абавязкова з’явіцца жаданне там пабываць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий