Патрыятычнае выхаванне праз заняткі вучэбнага прадмета “Біялогія”

- 9:39II И III СТУПЕНИ, БИОЛОГИЯ, Биология. Идеи, Методичка

Змест вучэбнага прадмета “Біялогія” дазваляе раскрыць прыгажосць і непаўторнасць прыроды краіны, фарміраваць у маладога пакалення разуменне жыцця ў любым яго праяўленні як найвышэйшай каштоўнасці. Вялікая колькасць патрэбных матэрыялаў для выхаваўчага патэнцыялу ўрока размешчана на інфармацыйным рэсурсе https://eior.by.

Кацярына ЦЫГАНКОВА,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Баравабудская базавая школа Кармянскага раёна”,
Гомельская вобласць

 

 

 

 

 

У любой краіне патрыятычнае выхаванне мае дзяржаўнае значэнне. У наш час патрыятычнае выхаванне з’яўляецца вядучым напрамкам дзяржаўнай палітыкі і з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Згодна з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021–2025 гады грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне павінна быць накіравана на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму. І пры гэтым вынікам рэалізацыі пунктаў Праграмы павінен быць не толькі ўдзел вучняў у мерапрыемствах, звязаных з дзяржаўнымі святамі, выхаванне гордасці за сваіх продкаў, разуменне важнасці захавання гістарычнай памяці (асабліва пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны), але і ўцягнутасць вучняў у актыўную пошукавую, навукова-даследчую, творчую дзейнасць.

У інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2022 года “Аб арганізацыі ў 2022/2023 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі” падкрэсліваецца неабходнасць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета “Біялогія” з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. Рашэнне гэтай задачы трэба звязваць з дасягненнем вучнямі асобасных адукацыйных вынікаў.

Якім жа чынам дзякуючы вучэбным заняткам па біялогіі можна дасягнуць гэтага?

Змест вучэбнага прадмета “Біялогія” дазваляе раскрыць прыгажосць і непаўторнасць прыроды нашай краіны, фарміраваць у маладога пакалення разуменне жыцця ў любым яго праяўленні як найвышэйшай каштоўнасці. З дапамогай выхаваўчага патэнцыялу ўрока настаўнік павінен развіваць у вучняў светапоглядную пазіцыю ў канкрэтных эколага-ахоўных мерапрыемствах, знаёміць з раслінным і жывёльным светам нашай краіны і падкрэсліваць іх каштоўнасць у захаванні здароўя чалавека, выхоўваць праяўленне міласэрнасці ў адносінах да людзей і пачуцця спачування да ўсяго жывога.

На вучэбных занятках па біялогіі асобую ўвагу надаю тэмам, звязаным з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету, што дазваляе знаёміць вучняў з рознымі жывымі арганізмамі, а таксама з прадстаўнікамі флоры і фаўны Беларусі, занесенымі ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама вельмі важным лічу якаснае правядзенне экскурсій, якія накіраваны на вывучэнне асаблівасцей расліннага і жывёльнага свету розных прыродных ландшафтаў нашай краіны і сваёй мясцовасці, змен у прыродзе падчас розных пор года. Вучні знаёмяцца са светам жывых арганізмаў сваёй вёскі, вучацца ахоўваць і клапаціцца пра жывёльны і раслінны свет. Акрамя гэтага, выкарыстоўваю на вучэбных занятках шмат сродкаў нагляднасці (фотаздымкі, гербарны матэрыял, схемы, табліцы), відэаролікі, што безумоўна дапамагае ў засваенні ведаў вучнямі. Вельмі вялікая колькасць патрэбных матэрыялаў размешчана на інфармацыйным рэсурсе https://eior.by, якімі вельмі карысна карыстацца падчас выкладання новага матэрыялу на ўроку або праверкі выканання дамашняга задання.

Разгледзім канкрэтныя прыклады.

Пры вывучэнні ў VI класе тэмы “Расліны”, у VII класе пры вывучэнні тэмы “Імхі” расказваю вучням пра значэнне раслін, а іменна пра мох сфагнум, які выкарыстоўваўся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці перавязачнага матэрыялу, пра ўтварэнне торфу і прадпрыемствах, якія займаюцца яго перапрацоўкай на тэрыторыі Беларусі. Таксама адзначаю тыя прадпрыемствы, якія працуюць на тэрыторыі нашага раёна (філіял ААТ “Гомельлён” Кармянскі ільнозавод).

https://eior.by/catalog_lecture/6-klass/biology/13.php
https://eior.by/catalog_lecture/6-klass/biology/15.php

Пры вывучэнні тэм “Прэснаводная экасістэма – возера”, “Наземная экасістэма – лес” (VI клас) вывучаем найбольш значныя водныя аб’екты Беларусі, значэнне лясной гаспадаркі ў эканоміцы Беларусі і значэнне лясных і водных рэсурсаў для чалавека.

https://eior.by/catalog_lecture/6-klass/biology/24.php
https://eior.by/catalog_lecture/6-klass/biology/23.php

Немалаважнай тэмай заняткаў з’яўляецца “Роля чалавека ў прыродзе. Ахова жывой прыроды” (VI клас). Дзеці знаёмяцца з уплывам чалавека на навакольнае асяроддзе, вывучаюць станоўчыя і адмоўныя бакі гаспадарчай дзейнасці чалавека, вывучаюць значэнне ахоўных тэрыторый асабліва на тэрыторыі Беларусі (запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі). https://yandex.by/video/preview/4923398009713904294

Пры вывучэнні розных царстваў жывых арганізмаў у VII–VIII класах надаю асаблівую ўвагу вывучэнню разнастайнасці раслінных і жывёльных арганізмаў Беларусі, іх значэння і станоўчай ролі ў гаспадарчай дзейнасці чалавека, неабходнасці захоўваць раслінны і жывёльны свет нашай краіны. Таксама вывучаем віды, аднесеныя ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь і меры па іх ахове.

У IX класе вучні вывучаюць будову ўнутраных органаў і сістэм чалавека. Таму асаблівую ўвагу надаю тэмам “Сардэчна-сасудзістая сістэма чалавека”, знаёмлю вучняў з паняццем “донар” і “рэцыпіент”, падкрэсліваю неабходнасць наяўнасці донараў у нашай краіне і важнасць магчымасці дапамагаць іншым грамадзянам нашай краіны. Таксама на вучэбных занятках пры вывучэнні раздзелаў сістэм органаў чалавека падрабязна знаёмімся з найбольш знакамітымі нашымі землякамі і іх вынаходніцтвамі ў галіне анатоміі, медыцыны, фармакалогіі.

https://yandex.by/video/preview/3169274266266420749
https://yandex.by/video/preview/1646451668513995813
https://yandex.by/video/preview/29966178357728881

Пры вывучэнні раздзелаў біялогіі вучні захапляюцца, імкнуцца да даследчай дзейнасці і з поспехам удзельнічаюць у розных конкурсах і канферэнцыях. На працягу маёй дзейнасці ў якасці настаўніка вучні з поспехам абаранілі даследчыя работы і заваявалі дыпломы ў розных конкурсах (дыплом пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”, дыплом 3-й ступені адкрытай краязнаўчай канферэнцыі вучняў “Гомельская вобласць – край родны” у намінацыі “Мір ўсяму жывому. Зямля і людзі”, дыплом 3-й ступені абласнога этапа рэспубліканскага ляснога конкурсу “Квітней, мой лес!” у намінацыі “Экалогія лясных жывёл”).

Кожны настаўнік павінен праз заняткі свайго вучэбнага прадмета даносіць да вучняў непаўторнасць, прыгажосць нашай краіны, выхоўваць пачуццё павагі да роднага краю і вучыць дзяцей клапаціцца пра свой родны дом. Толькі з разуменнем неабходнасці клопату і аховы сваёй Радзімы можна гаварыць пра развіццё патрыятызму ў дзяцей самага рознага ўзросту. І рабіць гэта настаўнік павінен не навязваючы свае меркаванні, а з дапамогай розных сродкаў навучання і з прывядзеннем канкрэтных фактаў, прыкладаў і довадаў.

На аснове вопыту сваёй работы лічу, што амаль усе вучэбныя заняткі па біялогіі дазваляюць здзяйсняць патрыятычнае выхаванне вучняў, якое вельмі неабходна асабліва ў сучасны час, так як патрыятызм – гэта фундамент, на якім павінна быць пабудавана жыццёвая пазіцыя кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий