Класная гадзіна “ Мая малая радзіма – аграгарадок Беняконі”

- 12:20Классный час

Класная гадзіна прысвечана вывучэнню гісторыі сваёй малой радзімы. Мерапрыемства накіравана на развіццё ў пяцікласнікаў цікавасці і гонару за гісторыю сваёй малой радзімы і людзей, якія там жывуць.

 

Тэрэса ЮЗВІК,
класны кіраўнік 5-га класа
ДУА “Беняконская СШ” Воранаўскага раёну,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: паглыбіць веды вучняў пра населены пункт, у якім яны нарадзіліся і жывуць.

Задачы: 

– прывіваць любоў да роднага краю, да роднай зямлі;
– развіваць пазнавальнасць, творчасць;
– выхоўваць пачуццё гордасці за сваю Радзіму.

Абсталяванне: фотаздымкі, малюнкі, музычны цэнтр, плакаты.

Форма: гульня-падарожжа.

Абсталяванне: QR-коды, калаж, фотаздымкі, відэа.

 

Ход мерапрыемства

 

І Пачатак мерапрыемства

Настаўнік: Добры дзень, паважаныя вучні! Давайце ўсміхнёмся адно аднаму, пажадаем добрага настрою, новых ведаў і пачнём класную гадзіну з песні.

Гучыць песня «С чего начинается Родина» (https://www.youtube.com/watch?v=rDUIe4ANE5E&t=18s)

 

Настаўнік: Вы праслухалі песню, а зараз адкажыце на пытанні: Што такое Радзіма? І з чаго яна пачынаецца? (Адказы дзяцей) Давайце ўзгадаем, што мы ведаем пра нашу радзіму?

Гульня “Складзі пазл”

Настаўнік: Які адказ вы далі на пытанне: “Мая малая радзіма?” Чаму вы так адказалі? Які куток Беларусі мы называем “малая радзіма”? (Адказы дзяцей).


Настаўнік: Давайце, звернемся да дошкі і паспрабуем растлумачыць выраз “Мая малая радзіма”:

Маятаму, што тут жыве мая сям’я, знаходзіцца мой дом, вуліца, школа, любімае месца;
Малаятаму, што гэта маленькая частка маёй вялікай радзімы;
Радзіматаму, што тут жывуць родныя майму сэрцу людзі.

Вучань чытае верш Пімена Панчанкі “Бацькаўшчына”

Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх – вясёлка.
Бацькаўшчына – гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.

Настаўнік: Яшчэ мы сваю малую радзіму называем “Бацькаўшчына”. Чаму?

(Адказы вучняў). Для нас наша малая радзіма – гэта наш аграгарадок Беняконі. Наш населены пункт багаты на архітэктурныя помнікі і славутых людзей.

Сёння мы здзейснім падарожжа па нашым населеным пункце і складзём калаж “Мая малая радзіма”. (Кожны вучань выходзіць да дошкі, прымацоўвае малюнак і расказвае пра малую радзіму)

вучань 1 – пра першыя звесткі пра Беняконі і колькасць жыхароў аграгарадка;

 

вучань 2 – пра гісторыю эксперыментальнай станцыі ў Беняконях;

 

вучань 3 – пра гісторыю чыгуначнай станцыі “Беняконі”;

 

вучань 4 – пра гісторыю помніка архітэктуры – храма святога Іаана Хрысціцеля;

 

вучань 5 – пра руіны вадзянога млына, яшчэ аднаго помніка гісторыі;

вучні 6 і 7 – пра славутых людзей малой радзімы: Мечыслава Іванавіча Сенкевіча і Анатоля Іванавіча Талчкова.

 

Настаўнік: Давайце звернемся да нашага калажу і адкажам: Чым і кім славіцца наша беняконская зямля? (Адказы вучняў) Давайце замацуем атрыманыя веды выканаўшы заданне.

Настаўнік: Хто не зрабіў памылак? Які малюнак вы ўбачылі, выканаўшы заданне? Так, гэта будынак нашай школы. Пра гісторыю школы і настаўнікаў мы даведаемся з вамі на наступным класнай гадзіне.

Беларусь, Радзіма, малая радзіма… Такія да болю родныя словы.

Жыццё раскідвае людзей ва многія куткі зямлі, але дзе б мы ні былі, наш родны край заўсёды будзе для нас тым светлым агеньчыкам, які будзе сваім яркім святлом клікаць нас у родны куток.

І закончыць класную гадзіну, я хачу такімі словамі:

Я люблю свою Родину малую,
От ветров и от зноя усталую.
Все же милую, светлую, добрую,
Со своею природою скромною.
С мутной речкой и косыми берегами,
С заводью заросшей камышами.
С ее побритыми полями,
С полынной проседью местами.
С курганами веков поросшими,
А главное – с людьми хорошими.

Настаўнік: А вам прапаную на сардэчках напісаць пажаданне нашым землякам і прымацаваць на калаж.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий