Рашэнне задач на прымяненне асноўных кампанентаў зместу тэмы “Рацыянальныя лікі”. 6-ы клас

- 12:06МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

Мэта ўрока: выпрацоўванне навыкаў рашэння ключавых задач на прымяненне асноўных кампанентаў зместу тэмы “Рацыянальныя лікі”.

Іна АКІНША,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Дубавіцкая базавая школа Кармянскага раёна”,
Гомельская вобласць

 

 

Мэта ўрока: выпрацоўванне навыкаў рашэння ключавых задач на прымяненне асноўных кампанентаў зместу тэмы “Рацыянальныя лікі”.

Задачы ўрока:

– паўтарыць асноўныя алгарытмы рашэння тэкставых задач;
– рашэнне практыка-арыентаваных задач;
– развіваць навыкі самастойнай работы;
– фарміраваць уменні параўноўваць, абагульняць атрыманыя даныя;
– садзейнічаць выхаванню патрыятызму, павагі да чалавека-працаўніка.

Тып урока: замацаванне, пашырэнне ведаў.

 

Ход урока

1 Арганізацыйны этап

– Прывітанне. Сядайце.

– Скажыце, калі ласка, якая сёння знамянальная дата ў гісторыі нашай краіны? (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.)

– У нашы дні гэта свята сапраўдных мужчын. Сёння ў гэты дзень трэба віншаваць усіх знаёмых мужчынскага полу, пачынаючы з дзіцячага ўзросту. Гэта свята людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы абараняць яе.

– У кожнага народа ёсць свае героі. Народ іх ведае па імёнах, захоўвае пра іх памяць стагоддзямі. Героі сваімі подзвігамі праслаўляюць родную зямлю, абараняюць яе.

 

2 Паведамленне тэмы. Матывацыя вучэбнай дзейнасці

– Сёння мы з вамі працягнем тэму “Рашэнне задач”. Працуючы над задачамі, даведаемся шмат цікавых фактаў з жыцця аднаго героя, прозвішча якога вы даведаецеся ўжо ў размінцы.

 

3 Размінка

– Рашыўшы па чарзе выразы з рацыянальнымі лікамі і адшукаўшы адпаведную атрыманаму выніку літару, вы прачытаеце прозвішча нашага героя. Пачалі!

– 6 – (–8) = 2 Н
– 6,5 + 0,5 = – 6 і


– (– 20) – 21= – 1 Ц
– 13,5 – 10,5= – 24 і
12 – 15= – 3 Н

– Так, сёння мы даведаемся аб цікавых фактах з жыцця Нікіціна Кузьмы Кандрац’евіча.

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў вёсцы Дубавіца. Са шматдзетнай (10 дзяцей) сям’і. Ён скончыў толькі пачатковую школу. Быў падзёншчыкам, парабкам у заможных сялян, калгаснікам, старшынёй арцельнага ўпраўлення сельскагаспадарчай арцелі “Чырвоны добраахвотнік”; удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў сапёрных частках.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе ў званні яфрэйтара вярнуўся на радзіму і зноў узначаліў праўленне сельгасарцелі “Чырвоны добраахвотнік”.

У гаспадарцы мелася тады ўсяго пяць кароў, дзесяць рабочых коней і дванаццаць гусей.

За кароткі час (2 гады) Нікіцін К.К. вярнуў гаспадарку ў лік перадавых арцеляў раёна, дабіўшыся значнага павышэння ўраджайнасці палёў і паступальнага росту прадуктыўнасці ў жывёлагадоўлі.

Герой Сацыялістычнай працы, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, у тым ліку “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, медалямі ВСХВ.

 

4 Практычная работа

– Нікіцін К.К. да самага вечара быў на палях і ферме, а ўначы чытаў сельскагаспадарчую літаратуру і вырашаў задачы, як павысіць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур і прадуктыўнасць жывёлагадоўлі. Давайце сёння мы пабудзем у ролі К.К.Нікіціна і рашым некалькі задач.

Задача 1. Поле плошчай 30 га два камбайны ўбіраюць за 6 гадзін. За які час убяруць поле 6 такіх жа камбайнаў?

Задача 2. З трох палёў сабралі 100,7 тон пшаніцы, прычым з другога – у 1,2 разы, а з трэцяга ў 1,6 разы больш, чым з першага поля. Колькі тон пшаніцы сабралі з кожнага поля?

Задача 3. З усіх пасаджаных у садзе дрэў прынялося 38, што склала 95 % пасаджаных дрэў. Колькі дрэў не прынялося?

 

5 Самастойная работа

Задача для вучняў, якія вучацца на 7–8 балаў

З 250 адзінак насення загінула 10. Знайдзіце, колькі працэнтаў насення ўзышло (працэнт усходжасці).

Задача для слабых вучняў

1) – 9 + 5 =
2) 2 + (– 10) =
3) – 6 + (– 5) =
4) 7 + (– 7) =

 

6 Фізкультхвілінка

– Давайце крыху адпачнём. Пакладзіце, калі ласка, ручкі.

– У 1956 годзе ў вёсцы Дубавіца пад кіраўніцтвам К.К.Нікіціна быў закладзены сад. А якая плошча гэтага саду, вы даведаецеся , вылічыўшы гэты ланцужок з выразамі (40 гектар).

Дзве каманды на хуткасць выконваюць рашэнне:

 

7 Падвядзенне вынікаў урока

– Успомніце. якую мэту мы ставілі перад сабой?
– Ці дасягнулі мэты?
– Якія задачы ў вас не атрымліваюцца?

 

8 Рэфлексія

Напішыце СМС сваёй маме або таварышу пра тое, як прайшоў у вас урок матэматыкі. Абвядзіце смайлік вашага настрою на ўроку.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий