Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з дапамогай выкарыстання скетчноўтынгу на ўроках хіміі

- 12:24Методичка, ХИМИЯ, Химия. Материалы к урокам

 

Галіна КУПРЫЯНЧЫК,
настаўнік хіміі, настаўнік-метадыст
ДУА “Гімназія № 2 г. Пінска»,
Брэсцкая вобласць

 

 

Сёння нам, настаўнікам, даводзіцца працаваць з дзецьмі пакалення Z. Лічбавыя людзі – першае пакаленне, якое не бачыла свет без камп’ютараў і тэхналогій. У наш час настаўнік перастаў быць адзінай даступнай крыніцай ведаў: патрэбная інфармацыя без праблем знаходзіцца ў інтэрнэт-прасторы.

Галоўная матывацыя пакалення Z – цікавасць. Калі ім не цікава, яны не будуць вучыцца і працаваць. Нават за вялікае ўзнагароджанне. Канцэнтрацыя ўвагі ў зумераў нізкая менавіта з-за адсутнасці цікавасці. Дзейсным сродкам з’яўляецца сістэмнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе элементаў тэхналогіі візуалізацыі. Для актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках хіміі выкарыстоўваю эфектыўны метад візуалізацыі – скетчноўтынг.

 

Скетчноўтынг – гэта спосаб весці канспект, у якім запісы камбінуюць з малюнкамі, схемамі, фігурамі, рамкамі і іншымі графічнымі ўстаўкамі. Такія нататкі дапамагаюць сканцэнтравацца на змесце вуснага адказу, хутка зразумець пісьмовы тэкст.

Весці маляваныя канспекты – цікава і весела. У вучня ўзнікае матывацыя ўважліва слухаць вуснае выступленне, каб намаляваць паўнавартасны скетч (запіску, якая атрымліваецца ў выніку працы па скетчноўтынгу). Каб стварыць малюнак, трэба паглыбіцца ў змест тэксту, хутка ўсё структураваць і знайсці візуальны вобраз. Вучань з намаляваным канспектам інтэнсіўна працуе на ўроку.

Не сакрэт, што ў апошнія гады зрокавае (прычым нават кліпавае) успрыманне матэрыялу пераважае над усімі астатнімі. Таму запомніць вялікі тэкставы аб’ём для многіх з’яўляецца складаным. І менавіта скетчноўтынг дазваляе візуалізаваць вялікі блок інфармацыі, тым самым палягчаючы яе ўспрыманне і засваенне.

Скетчноўтынг часта выкарыстоўваю на этапах вывучэння і замацавання вучэбнага матэрыялу. Пры вывучэнні новага матэрыялу я прапаную вучням скласці скетч. Калі хтосьці не жадае, тады ён піша проста канспект. Як правіла, асноўная маса гімназістаў аддае перавагу складанню скетчаў, якія малююцца на лістах А4 з дапамогай каляровых алоўкаў, фламастараў або ручак. Трэба ўлічваць, што пры складанні скетчаў малюнкаў не павінна быць шмат. Гэта, як правіла, стрэлачкі, кружкі і квадрацікі, можна смайлікі. Але пры гэтым я не абмяжоўваю ўяўленне вучняў і кажу, што гэта палёт іх фантазіі, прадукт іх уяўлення.

Калі новы матэрыял пройдзены і навучэнцы склалі скетчы, гэтыя візуальныя нататкі вывешваюцца на дошку, затым выбіраецца лепшы скетч як па афармленні, так і па змесце. Навучэнец, у якога лепшы скетч, на этапе замацавання праводзіць абарону свайго праекта і атрымлівае за гэта адзнаку.

Рекомендации педагогам по внедрению и использованию скетчноутинга в образовательном процессе

Скетч дапамагае сістэматызаваць матэрыял і змясціць яго ў адну старонку, прычым кожны робіць гэта па-свойму, а ў працэсе творчасці матэрыял засвойваецца нашмат лепш. Акрамя таго, слабыя вучні могуць выкарыстоўваць гэтую схему як свайго роду шпаргалку, апору, што надае ім упэўненасці пры адказе. Часам, з мэтай лепшага засваення матэрыялу і развіцця крэатыўнага мыслення прапаную вучням скласці скетчы дома як дадатковае заданне.

Эфектыўнасць візуальных нататак (скетчаў) я заўважыла з самага пачатку прымянення іх на ўроках. Да таго ж, маё меркаванне пацвердзілі і вучні, якія адзначылі, што матэрыял запамінаецца значна лепш. І, канечне ж, навучэнцам падабаецца маляваць на ўроку, тварыць.

Дарэчы, кім бы ні сталі мае вучні ў будучыні, навык складання візуальных нататак ім спатрэбіцца ў любой прафесіі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий