Праект па арганізацыі шостага школьнага дня накіраваны на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне гонару да сваёй малой радзімы, захаванне гістарычнай памяці, папулярызацыю гістарычнай спадчыны. На раённым этапе рэспубліканскага конкурсу праект адзначаны дыпломам ІІ ступені.
Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Уводзіны
Мы жывём у цікавы і складаны час, калі шмат на што пачынаем глядзець па-іншаму, шмат што зноўку адкрываем і пераацэньваем. У першую чаргу, гэта тычыцца нашага мінулага, якое мы, аказваецца, ведаем вельмі павярхоўна. Што турбавала, цешыла і трывожыла нашых продкаў, чым яны займаліся, як працавалі, пра што марылі, распавядалі і спявалі, як перажылі гады ваеннага ліхалецця, што перадалі сваім дзецям і ўнукам? Адказаць на гэтыя пытанні сёння – значыць, аднўляць сувязь часоў, вяртаць згубленыя каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць.
Звярнуцца да вытокаў дапаможа краязнаўства ва ўсіх яго праявах, бо яго змест – жыццё народа, чалавечы досвед, прасеяны праз сіта стагоддзяў, духоўны свет чалавека, яго думкі, пачуцці, перажыванні.
Суботні дзень з’яўляецца неад’емнай часткай цэласнага адукацыйнага працэсу. У дзяржаўнай установе адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа” кіраўніцтвам і педагагічным калектывам праведзена неабходная работа для стварэння спрыяльных умоў, якія садзейнічаюць сацыялізацыі асобы навучэнцаў і ўмацаванню сувязі з іх сем’ямі праз змястоўнае напаўненне шостага школьнага дня, праз рэалізацыю праекта “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем”.
Праект накіраваны на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне гонару за сваю малую радзіму, захаванне гістарычнай памяці, папулярызацыю гістарычнай спадчыны. У працэсе рэалізацыі праекта педагогі школы вучаць сяброўству і супрацоўніцтву, фарміруюць маральныя паняцці і каштоўнасныя арыентацыі ў падлеткаў. Праца педкалектыву накіравана на павелічэнне працэнта ўдзелу ў выхаваўчым працэсе саміх дзяцей, а таксама іх бацькоў (законных прадстаўнікоў), праз розныя формы працы.
За многія гады работы школы тут склаліся свае адметныя асаблівасці, традыцыі, якія навучэнцы шануюць і памнажаюць. У 2022 годзе стартаваў праект шостага школьнага дня “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем”. Мерапрыемствы праекта праводзіліся ў тэматычную суботу “Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання”. Суботні дзень стаў часткай цэласнай выхаваўчай сістэмы, і яго арганізацыя адлюстравана ва ўсіх відах планавання. Праграма праекта “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем” прадстаўлена чатырма блокамі-модулямі “Жывая спадчына”, “Пачастуйцеся людцы, калі ласка”, “Партызанскімі сцежкамі”, “Вандроўка ў этнаказку”.
Інфармацыйная карта праекта
Мэта праекта: фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў у падрастаючага пакалення, даследаванне асаблівасцей рэгіянальнай культурнай спадчыны на аснове ведаў пра гістарычнае мінулае.
Задачы:
– вывучыць узровень краязнаўчых ведаў навучэнцаў;
– фарміраваць цікавасць да даследавання гісторыі роднага краю;
– пашырыць веды вучняў аб мінулым і сучаснасці свайго рэгіёна, культурна-гістарычных асаблівасцях малой радзімы праз пошукавую дзейнасці, збор інфармацыі;
– садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў праз актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца ў рамках праекта.
Навучэнцы, члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы”, выступілі ініцыятарамі цыкла гутарак аб малой радзіме, аб гісторыі танца “Котчынская кадрыля”, героях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы і дзяўчаты правялі апытванне аб гісторыі, ваенных падзеях, знакамітых людзях, фальклоры населенага пункта, дзе яны пражываюць. Значная частка навучэнцаў не ведала і ніколі не задумваліся аб тым, што іх малая радзіма багатая рознымі выдатнымі традыцыямі, працавітымі і таленавітымі людзьмі. Так і ўзнікла ідэя падарожжаў па малой радзіме. Была вызначана геаграфія падарожжаў. Рэалізоўваючы блокі-модулі, навучэнцы вывучалі традыцыі, звычаі, нацыянальныя стравы свайго рэгіёну, сустракаліся з жыхарамі, наведвалі месцы пахавання продкаў, памятныя мясціны. Сабраўшы неабходныя звесткі аб гісторыі вёскі, самабытных традыцыях, культуры, знакамітых земляках, удзельніках і героях вайны, рабілі, як вынік, прэзентацыю мерапрыемстваў модуля.
Сацыяльная значнасць праекта
Станоўчая дынаміка развіцця асобы:
– набыццё ўдзельнікамі праекта ведаў аб гістарычным мінулым сваёй мясцовасці, трансляцыі сацыяльна-культурнага вопыту продкаў;
– разуменне сутнасці абранай справы, яе зместу;
– самаразвіццё і самарэалізацыя – фактары, якія азначаюць ядро змястоўнай дзейнасці шостага школьнага дня;
– сацыяльна значны характар рэалізаваных ініцыятыў.
Удзельнікі: навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”, іх бацькі (законныя прадстаўнікі), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, педагогі ўстановы адукацыі, педагог-арганізатар.
Стадыя развіцця праекта: рэалізаваны.
Тэрміны рэалізацыі праекта: жнівень 2022 года – чэрвень 2023 года.
Этапы і тэрмін рэалізацыі праекта
Чакаемыя вынікі:
– захаванне, развіццё і эфектыўнае выкарыстанне розных форм грамадзянскага і патрыятычнага выхавання вучняў у рамках шостага школьнага дня;
– фарміраванне ў вучняў эмацыянальна-каштоўнасных адносін да гісторыі, культуры і традыцый малой радзімы;
– новы погляд на вывучэнне самабытнай культуры, на адраджэнне і папулярызацыю народных танцаў, мясцовых культурных традыцый сваёй мясцовасці, вяртанню іх у жыццё маладога пакалення шляхам пераемнасці пакаленняў;
– актывізацыя ўдзелу вучняў у выхаваўчых і сацыяльна-культурных мерапрыемствах шостага школьнага дня;
Механізм рэалізацыі праекта
Ініцыятарамі праекта сталі члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы”. Праект уяўляе сабой цыкл аўтарскіх субот, якія праводзяцца на працягу навучальнага года ў першую суботу месяца. Аўтарамі тэматычных субот з’яўляюцца ініцыятыўныя творчыя групы дзяцей і дарослых.
Кожны блок-модуль рэалізуецца на працягу чвэрці, вызначаюцца актуальныя тэмы, якія найбольш яскрава характарызуюць людзей, уклад жыцця, гісторыю развіцця роднага краю.
У структуры адукацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі акцэнт робіцца на грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Для фарміравання светапогляду навучэнцаў, у адпаведнасці з дзяржаўнай ідэалогіяй, педагогі актыўна выкарыстоўваюць выхаваўчы патэнцыял навучальнага працэсу і пазаўрочнай дзейнасці. Удзяляецца вялікая ўвага рабоце па выхаванні ў навучэнцаў павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Блок-модуль “Жывая спадчына”
У верасні цыкл мерапрыемстваў быў адкрыты падарожжам у вёску Котчына, дзе навучэнцы сустрэліся з мясцовымі жыхарамі, старажыламі вёскі, якія паведамілі аб гісторыі танца “Котчынская кадрыля”. Упершыню да кадрылі інтарэс з’явіўся ў вёсцы ў 1960 годзе – кадрылю станцавалі на хрысцінах дачкі Ларысы ў Брыгадзір Яўгеніі Ігнацьеўны, дзе прысутнічала дырэктар Котчынскага Дома культуры Калбасенкава Марыя Вікенцьеўна. Гэты танец ёй вельмі спадабаўся, і яна стварыла пры клубе танцавальны калектыў. На розных мерапрыемствах, якія праходзілі ў клубе, калектыў прымаў актыўны ўдзел.
Аб сучасным жыцці “Котчынскай кадрылі” вучні ведаюць шмат, яны таксама з гонарам сталі ўдзельнікамі фальклорна-харэаграфічнага гуртка “Рэчанька”, без якога не абыходзіцца ні адно школьнае, мясцовае мерапрыемства. Вучні з задавальненнем вырашылі правесці майстар-клас танца на брэндавым мясцовым свяце “Па сцежках спадчыны”, якое штогод праходзіць на тэрыторыі аграгарадка Вялікія Азёркі ў першую нядзелю чэрвеня.
Блок-модуль “Пачастуйцеся, людцы, калі ласка”
Праца па праекце ў гэтым модулі была накіравана на знаёмства з асаблівасцямі і перавагамі сям’і ў галіне кулінарыі, з нацыянальнымі стравамі. У выніку ўдзельнікі праекта прадставілі прэзентацыю сямейных рэцэптаў, страў на кірмашы, які прайшоў у снежні.
Блок-модуль “Партызанскімі сцежкамі”
Захоўваць гістарычную памяць для будучых пакаленняў ва ўмовах сённяшніх рэалій становіцца асабліва важна. Чым больш часу аддзяляе нас ад Вялікай Айчыннай вайны, тым цяжэй адкрыць у ёй штосьці новае. І тым менш застаецца надзей на ўстанаўленне імёнаў невядомых салдат, якія да гэтага часу тысячамі пахаваныя ў нашай шматпакутнай зямлі. А калі і пашчасціць знайсці ў захаванні салдацкі медальён, то прачытаць яго запіску ўжо проста немагчыма. Спытаць у нейкіх жывых сведак? Іх ужо амаль не засталося. І тым больш каштоўным становіцца адкрыццё яшчэ аднаго імені салдата, які 80 год для яго родных і блізкіх значыўся без вестак прапаўшым. На працягу рэалізацыі модуля вучні правялі даследчую дзейнасць, у выніку якой было ўстаноўлена імя салдата, які пахаваны на могілках у вёсцы Лупачы, напісана даследчая работа.
Блок-модуль “Вандроўка ў этнаказку”
Удзельнікі праекта, грунтуючыся на раней прадстаўленай інфармацыі аб той ці іншай мясцовасці, выбіраюць вёску-пабрацім, паміж якімі ўсталяваныя сталыя сувязі для ўзаемнага азнаямлення з жыццём, гісторыяй і культурай. Выбар выпаў на аграгарадок Мілявічы і вёску Дарагляны. Дзеці падтрымліваюць цесныя сувязі з суседняй Мілявіцкай сярэдняй школай, праводзяцца сумесныя піянерскія кастры, тэматычныя дыскатэкі. Падчас падарожжа ўдзельнікі праекта наведалі старажылаў суседняй вёскі, пазнаёміліся з бытам сялянскай хаты.
Абрады і святы – таксама тэма гэтага модуля. Удзельнікі ажыццяўляюць лакальны пошук шляхам апытвання, збору фотаархіваў, апавяданняў аб правядзенні тых ці іншых свят у пару дзіцячых гадоў членаў сям’і.
Кожны куток Беларусі захаваў моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці, звычаі і традыцыі. Ёсць такія куточкі і ў нашым рэгіёне, на Мастоўшчыне.
Заключэнне
Мэта праекта па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, павышэнні ўзроўню краязнаўчых ведаў у падрастаючага пакалення, даследаванні асаблівасцей рэгіянальнай культурнай спадчыны на аснове ведаў пра гістарычнае мінулае дасягнута.
Сінтэз розных метадаў і форм, выкарыстаных пры арганізацыі работы па праекце, паказаў станоўчыя вынікі: усе навучэнцы ўцягнуты ў арганізаваную дзейнасць па рэалізацыі праекта, назіраецца станоўчая дынаміка ўзроўню выхаванасці навучэнцаў, у большасці навучэнцаў сфарміравалася станоўчая матывацыя да вывучэння гісторыі, пытанняў краязнаўчай накіраванасці, дзякуючы набыццю даследчых уменняў. Навучэнцы атрымалі навыкі працы ў калектыве, рознаўзроставых групах, навучыліся зносінам з людзьмі розных сацыяльных сфер.
Даследаванне дало магчымасць яшчэ раз дакрануцца да духоўнай спадчыны, да народных традыцый і звычаяў свайго рэгіёна, усвядоміць непарыўную сувязь нашага вядомага танца “Котчынская кадрыля” з духоўнай культурай беларусаў.
Вывады
Сучаснае пакаленне – гэта маладыя людзі, якія лёгка ўсяму вучацца дзякуючы сучасным новым тэхналогіям. Але, разам з тым, ім цікава і тое, чым жылі папярэднія пакаленні. Таму бачна, што яны здольны будаваць узаемаадносіны паміж сабой, выкарыстоўваючы нормы, каштоўнасці і традыцыі сваіх продкаў, ім уласціва шчырасць пачуццяў, узаемападтрымка, пачуццё адказнасці за даручаную справу; яны гатовы да самавызначэння і самарэалізацыі. Разам з гэтым яны фізічна, маральна здаровыя, атрымліваюць задавальненне ад таго, чым займаюцца. Гэта ўсё спрыяе таму, што маладыя людзі ў будучым стануць запатрабавальнымі спецыялістамі і актыўнымі грамадзянамі, патрыётамі нашай любімай краіны. Адчуванне асалоды (гэтага нельга было не заўважыць!) падчас і пасля сустрэчы з мінуўшчынай – найвышэйшы паказчык адносін вучняў да гэтай патрэбнай справы па спасціжэнні багаццяў нашых продкаў, спазнанні ўкладу іх жыцця.
Спіс выкарыстанах крыніц
1 Бедулина, Г.Ф. Методическое сопровождение идеологической работы в общеобразовательных учреждениях: пособие для зам. директоров шк. по воспитательной работе, кл. рук., педагогов / Г.Ф.Бедулина. – Минск : НИО, 2007. – 192 с.
2 Бедулина, Г.Ф. Современные информационно-коммуникационные технологии идеологической и воспитательной работы в общеобразовательном учреждении / Г.Ф.Бедулина // Кіраванне ў адукацыі, 2010. – № 7.
3 Бедулина, Г.Ф. Формы и методы патриотического воспитания молодёжи в современных условиях / Г.Ф.Бедулина // Праблемы выхавання. – 2009.
4 Буткевич, В.В. Гражданское воспитание детей и учащейся молодежи: пособие для рук. учреждений образования, педагогов, классных руководителей и студентов / В.В.Буткевич. – Минск : НИО, 2007. – 280 с.
5 Гісторыка-культурныя каштоўнасці Мастоўшчыны. Мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля” [Электронный ресурс]. Рэжым доступу: http://moskult.by/pages/nacionalno-kulturnoe-nasledie.html. – Дата доступу: 27.01.2017.
6 Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь [Электронный ресурс]. –Режим доступа: http://president.gov.by/ru/news_ru/view/torzhestvennoe-chestvovanie-peredovikov-apk-belarusi-18085/. – Дата доступа: 18.01.2019.
7 Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь на 2021–2025 годы: утверждена постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 31.12.2020 № 312 [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://edu.gov.by/page-14301. – Дата доступа – 10.08.2022.