Сцэнарый мерапрыемства, прысвечанага народным традыцыям святкавання Новага года

- 9:12Дополнительное образование

Матэрыял распрацаваны для правядзення занятку ў аб’яднанні па інтарэсах “Фальклорны карагод” пры вывучэнні раздзелу “Абрадавая практыка беларусаў”. Матэрыялы могуць быць выкарыстаны для выхаваўчай работы на класных гадзінах з мэтай пашырэння кругагляду дзяцей пра абрады і звычаі беларускага народа.

 

Наталля ЯКУТА, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці,
Алена ПЯТРОЎСКАЯ, педагог дадатковай адукацыі.
ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ў навучэнцаў уяўленняў пра традыцыйныя святы беларускага народа.

Задачы:

– пазнаёміць навучэнцаў з гістарычнымі каранямі, этымалогіяй і семантыкай каляднага абраду;
– выхоўваць патрэбу ў зберажэнні нацыянальнага духоўна-культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны, самабытных традыцый беларускага народа.

Узрост: 11–13 гадоў.

Абсталяванне: свечка, вада, боты, святочныя стравы.

 

Ход занятку

Арганізацыйны этап

Асноўны этап (першая палова занятку)

Педагог. А вы, ведаеце, адкуль пайшла традыцыя святкаваць Стары Новы год у гэты дзень? Калі ж не, слухайце.

Традыцыя адзначаць Стары Новы год прыйшла ў 1918 годзе і ідзе ад разыходжання ў Юліянскім календары (календары старога стылю) і Грыгарыянскага календара – таго, па якім цяпер жыве практычна ўвесь свет.

А ў старажытнарускі час у гэты дзень святкавалі Васілёў дзень, па якім рабілі высновы, які будзе ўвесь год.

Ужо ў 1699 годзе па ўказу Пятра І Новы год быў перанесены на 14 студзеня.

Але ж, не звяртаючы ўвагу на тое, што гэты дзень не з’яўляецца выхадным, папулярнасць яго не зніжаецца, асабліва ў Расіі. Там нават падлічылі, што лічба жадаючых святкаваць Стары Новы год, пераваліла за 60 %.

Багатая (Шчодрая) куцця адзначалася 13 студзеня. У самы апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор’ем. Ёсць, нават, народныя прыкметы: якое надвор’е перад Новым годам – такое будзе перад Пятром; светлае неба – на багатую Куццю, вясёлы год; калі перад Васілём (1 студзеня) снег – чакаецца добры ўраджай.

Традыцыі Старога Новага года. Яны пайшлі яшчэ ад таго Васілёва дня. Найбольш цікавы і своеасаблівы – варэнне кашы. У навагоднюю ноч, у 2 гадзіны, старэйшая з жанчын прыносіла крупы (звычайна грачаную) са свірна, а старэйшы з мужчын прыносіў ваду з калодзежа ці ракі. Чапаць крупы і ваду да таго часу, пакуль печ не была выпалена, было нельга. Затым усе садзіліся за стол, і старэйшая з жанчын пачынала размешваць кашу ў чыгуне, прыгаворваючы пры гэтым пэўныя рытуальныя словы.

Потым усе ўставалі з-за стала, а кашу гаспадыня ставіла ў печ з паклонам. Гатовую кашу ўважліва разглядалі. Калі гаршчок быў проста поўным, а каша – наварыстай і рассыпной, то можна было чакаць шчаслівага года і багатага ўраджаю – такую кашу раніцай з’ядалі. Калі каша вылазіла з чыгуна, альбо гаршчок трэскаўся – гэта не абяцала гаспадарам дома нічога добрага, і тады чакалі бяды, а кашу выкідвалі. Вось такая была праграма – альбо на бяду, альбо на росквіт, і нядзіўна, што яна часта рэалізавалася – бо ў яе верылі ўсур’ёз.

Варажба. А яшчэ на Стары Новы год дзяўчаты і хлапцы варажылі. Згодна з народным павер’ем у гэты час самая дакладная варажба. Але “заглядаць у будучыню” можна на працягу ўсіх каляд. Верылі ў народзе, што ў святыя вечары ўсе прывіды, лесуны, вадзянікі, дамавікі і іншыя духі ходзяць па зямлі. Найбольш папулярным і простым у вясковай моладзі быў спосаб варажбы на розных прадметах – “цот ці лішка”. Напрыклад, набіралі ахапку дроў, прыносілі ў хату і лічылі, цотная ці няцотная колькасць. Таксама ахоплівалі дошкі ў плоце: цотная колькасць азначала блізкае вяселле, і наадварот.

Варажылі таксама на імя будучага жаніха. Апоўначы дзяўчаты выходзілі на скрыжаванне, там кожная пыталася пра імя мужчыны: які першым ёй сустракаецца – такое імя і будзе ў нарачонага. А зараз можна варажыць па-іншаму. Дзяўчаты проста тэлефануюць на любы нумар і пытаюцца (калі адказвае мужчына) яго імя.

Другі этап (другая палова занятку на вуліцы)

Педагог. З дапамогай варажбы можна даведацца і пра тое, якое будзе ў новым годзе надвор’е. Для гэтага неабходна разрэзаць цыбуліну на дзве часткі. Кожная долька – адзін месяц. Потым цыбулю пасыпаць соллю і пакідаюць на ноч. На якой дольцы раніцай соль намокла, тыя месяцы будуць дажджлівымі або снежнымі, а дзе няма кропель расы – сухімі.

Варожаць яшчэ на ботах. Кідаюць яго так, каб ён круціўся. У тым баку, куды пакажа насок бота, жыве будучы муж. Калі ж бот пакажа на дом варажбіткі – у гэты год замуж яна не выйдзе. Вось такія варажэнні ведаем мы.

А што ведаеце вы? Ці варожыце вы ўвогуле?

Варажба на праслах плота, кіданне бота.

Трэці этап (занятак праходзіць за сталом)

Педагог. Сядайце, калі ласка, за стол, будзем піць чай, грэцца і далей размаўляць, есці прысмакі.

Стары Новы год яшчэ з савецкіх часоў для большасці насельніцтва з’яўляецца заключным акордам чарады зімовых свят. А яшчэ 13 студзеня трэба было вынесці з хаты елку, якую ставілі ў канцы мінулага года.

І яшчэ магу прапанаваць вам паваражыць на свечцы, як гэта рабілі нашыя бабулькі. У міску з вадой хай капае воск са свечкі; які малюнак вы ўбачыце, тое будзе чакаць вас у гэтым годзе.

Дзяўчаткі гадаюць і выказваюць свае думкі наконт убачанага.

Педагог. Цяпер можна ўпэўнена сказаць: Новы год сапраўды наступіў!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий