Прызначэнне кейса – развіваць здольнасць даследаваць розныя праблемы і знаходзіць шляхі вырашэння, г.зн. вучыцца працаваць з інфармацыяй, працаваць самастойна.
Вольга ДАЦЭНКА,
загадчык
ДУА «Дзіцячы сад аг. Тур’я» Шчучынскага раёна,
Гродзенская вобласць
Інтэрактыўныя педагагічныя тэхналогіі накіраваны на авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту канструктыўных спосабаў і сродкаў узаемадзеяння з навакольнымі людзьмі ў адпаведнасці з задачамі, якія ставіць перад сабой сучасны свет.
Сёння галоўнае, што стаіць перад выхавальнікам – выхаванне дзіцяці, якое думае самастойна, прымае ўдзел у вырашэнні ўзнікаючых пытанняў. Выхавальнік пераходзіць ад перадачы гатовых ведаў да матывацыі выхаванцаў на праяву самастойнасці і ініцыятывы.
Адной з найбольш актуальных тэхналогій, якая спрыяе фармаванню такіх якасцей, з’яўляецца кейс-тэхналогія.
Назва «кейс-тэхналогія» адбылася ад лацінскага «casus» – заблытаны, незвычайны выпадак; а таксама ад англійскага «case» – партфель, чамаданчык; аўтарамі кейс-метадаў з’яўляюцца навукоўцы Гарвардскай школы бізнесу.
У сваёй практыцы мы вырашылі аб’яднаць гэтыя два паняцці ў адзін напрамак, чамадан і заблытаны, незвычайны выпадак.
Хочам адзначыць, што кейс-тэхналогію прапануем выкарыстоўваць кожнаму выкладчыку дашкольнай, дадатковай, пачатковай і сярэдняй адукацыі.
Кейс-тэхналогія ў адукацыі – гэта спосаб арганізацыі навучання, накіраваны на станаўленне самастойнасці і прадуктыўнасці мыслення, прымянення правіл, адносін, меркаванняў у галіне той ці іншай рэчаіснасці.
Для дарослых выкарыстанне кейс-тэхналогіі – гэта ўменне працаваць з вялізным патокам інфармацыі, аналізаваць яе і прымяняць на практыцы. Створаная сістэма дапамагае хутка знайсці патрэбны і займальны матэрыял пры арганізацыі заняткаў. А для дзяцей – гэта спосаб навучыцца атрымліваць неабходную інфармацыю ў зносінах, аналізаваць яе, даказваць свой пункт гледжання, задаваць пытанні і аргументавана на іх адказваць, працаваць у камандзе, паважаць меркаванне іншых, прымаць дапамогу і г.д.
Галоўныя складнікі кейса: праблемная сітуацыя, якая прадугледжвае некалькі варыянтаў рашэння; дадатковая інфармацыя (тэкст, карцінкі, мультфільмы і г.д.), заданне, рэфлексія.
Кейс не прапануе праблему ў чыстым выглядзе: дзеці павінны самастойна вылучыць яе з той сітуацыі, якую ўбачылі на фота, ці якая была ўзятая з рэальнага жыцця. Увесь сэнс нават не ў выніку, а ў працэсе абмеркавання, калі пачынаецца дыскусія, калі ў спрэчцы і разважанні нараджаецца ісціна. Прызначэнне кейса – развіваць здольнасць даследаваць розныя праблемы і знаходзіць шляхі вырашэння, г.зн. навучыцца працаваць з інфармацыяй, працаваць самастойна.
Віды кейс-тэхналогіі
1 Кейс-ілюстрацыі. Ілюстрацыя праблемнай сітуацыі.
2 Фота-кейс. Фота з рэальнага жыцця.
3 Ролевае праектаванне. Ролевая гульня, але з праблемнай сітуацыяй. Дзеці ўспамінаюць атрыманыя веды і прымяняюць іх на практыцы.
4 Аналіз канкрэтных сітуацый. Гэта разбор сітуацый, якія адбыліся канкрэтна на месцы, калі падрабязна ўсе ўдзельнікі разбіраюць, аналізуюць і прыходзяць да рашэння.
Асноўныя дзеянні алгарытму працы з кейсам
1 Знаёмства з сітуацыяй (тэкст, мультымедыя, відэакейс, верш, фота, ілюстрацыі) Вылучэнне праблемы. (асноўных праблем).
2 Меркаванне праблемы. (Чаму? З-за чаго?) “Мазгавы штурм”.
3 Рашэнне кейса. Вызначэнне дзеянняў рашэння.
4 Рэфлексія.
Комплексна-тэматычнае планаванне ў дашкольнай адукацыі мае цесную ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць з інтэграцыяй дзіцячай дзейнасці розных відаў: гульнявой, працоўнай, пазнавальна-даследчай, успрыманне мастацкай літаратуры, музычнай, выяўленчай, канструяванне, рухальнай. Працэс навучання пераўтвораны ў цікавую і займальную сумесную дзейнасць па “пражыванні” якой-небудзь тэмы. Для рэалізацыі задач тэматычнага планавання мы стварылі кейсы (кантэйнеры) па адпаведных тэмах. Змесціва кейса – гэта канверты ў рамках адной тэмы з дыдактычнымі гульнямі, загадкамі, ілюстрацыямі (фатаграфіямі) праблемных сітуацый, заданнямі, размалёўкамі, мнематабліцамі і алгарытмамі да сюжэтна-ролевых гульняў. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад аг. Тур’я”, як і многія педагогі, захоплены стварэннем гульняў на ліпучках. У гэтых кейсах мноства варыянтаў гульняў на ліпучках у адпаведнасці з тэмай кейса.
Прапаную вам пазнаёміцца са зместам шматфункцыянальнага кейса, створанага педагогамі ДУА “Дзіцячы сад аг. Тур’я” па тэме “Свет прафесіі” (Дадатак 1).
1 Канспекты заняткаў, картатэка сюжэтна-ролевых гульняў, прыказкі і прымаўкі
2 Канверты з илюстрацыямі праблемных сітуацый, з ужо закладзенымі пытаннямі
3 Канверты-варыянты разнастайных гульняў і заданняў, па рашэнні праблемных сітуацый па тэме «Прафесіі»: д/гульні «Пазнай прафесію» (у форме разразных карцінак), «Пазнай прафесію» (па прадметах, па загадках), «Чацвёрты лішні!», «Апранемся на працу», «Хто што робіць?», «Каму што трэба? (Прылады працы)»і інш.
3 Мнемасхемы «Раскажы пра прафесію»
4 Інтэрактыўныя сродкі (песня, мультфільм, відэа, “Віртуальныя экскурсіі на прадпрыемствы роднага горада”; гульні з прымяненнем тэхналогіі QR-код, якія пашыраюць і ўдакладняць уяўленні дзяцей пра працу (працоўныя аперацыі) людзей розных прафесій.
5 Размалёўкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі замацоўваюць уяўленні дзяцей пра значэнне і вынікі працы людзей розных прафесій.
Вынікі выкарыстання кейса: у дзяцей фарміруецца абагульненае ўяўленне пра структуру працоўнага працэсу і разуменне ўзаемасувязі паміж кампанентамі працоўнай дзейнасці; актывізуецца пазнавальная дзейнасць дашкольнікаў, цікавасць да прафесій дарослых, у тым ліку сваіх бацькоў; разаўецца пачуццё павагі да працы бацькоў, да людзей розных прафесій у цэлым.
І ўсё гэта ў адным месцы, у адным кейсе!
Кейс “Прафесіі” хутка і эфектыўна дапамагае падабраць матэрыял як да агульнай тэмы “Прафесіі”, так і выбраць вузейшы кірунак, напрыклад, “Прафесія пажарны”. Аналагічна ідзе замацаванне ведаў пра прафесію ўрача. Дзеці дашкольнага ўзросту, аналізуючы праблему і вызначаючы шляхі яе вырашэння, узбагачаюць самастойна веды і ўяўленні пра віды прафесій і вынікі прафесійнай дзейнасці з дапамогай дыдактычных гульняў; узбагачаюць і папаўняць слоўнікавы запас.
Кожная тэма створанага кейса можа мець розныя варыянты напаўнення зместу, змяняцца ў залежнасці ад цікавасці і ўзросту дзяцей. Напрыклад, тэма кейса (чамадана) “Цацкі”. Праблемная сітуацыяй служаць вершы А.Барто. Дзіця аналізуе сітуацыю, уключае “мазгавы штурм” і вызначае самастойна і па-свойму, чаму гаспадыня кінула зайчыка, чаму мішка ўпаў на падлогу. Выкарыстанне гульні на ліпучцы па вершах дапамагае дзецям малодшага дашкольнага ўзросту не толькі замацаваць верш, але і выхоўвае беражлівыя адносіны да гульнявога матэрыялу. А дзеці старшага дашкольнага ўзросту пры выкарыстанні кейс-тэхналогіі з задавальненнем замацоўваюць тэму “Беларусь” або веданне казак (Дадатак 2)
Тэхналагічная карта дзейнасці пры выкарыстанні кейс-тэхналогіі
Мэта: разбор сутнасці праблем, аналіз магчымых рашэнняў.
Разглядаючы сітуацыю, дзеці абмяркоўваюць атрыманую інфармацыю, прымаюць рашэнні і робяць прагноз.
Назва этапу |
Дзейнасць дарослага |
Дзейнасць дзяцей |
1 Пастаноўка праблемы |
Фармулюе сутнасць праблемы, коратка апісвае сітуацыю. Матывуе да пошуку фактаў і персаналій, якія могуць рэальна ўзаемадзейнічаць |
Канцэнтруецца на пошуку рашэнняў у дадзенай сітуацыі |
2 Мазгавы штурм |
Уцягвае дзяцей у дыскусію з мэтай пошуку альтэрнатыўных варыянтаў вырашэння сітуацыі |
Знаходзяць сумеснае рашэнне. Фармулююць высновы |
3 Рашэнне кейса. Вызначэнне дзеянняў рашэння |
Арганізуе варыянты рашэння кейса праз гульні. Дапамагае параўнаць прапанаваныя рашэнні |
Удзельнічаюць у размеркаванні роляў, прадстаўляюць свой варыянт рашэння праблемы. Параўноўваюць і ацэньваюць свой варыянт рашэння праблемы з варыянтамі, прапанаванымі іншымі групамі. Ужываюць веды ў розных сітуацыях – дыдактычныя гульні, сюжетна-ролевыя, заданні, размалёўкі і інш. |
4 Рэфлексія |
Заахвочвае дзяцей да пошуку сітуацый, у якіх можна прымяніць атрыманыя веды і навыкі |
Ужываюць веды ў розных сітуацыях навакольнага свету |
Такім чынам, кейс-тэхналогія актуальная, адпавядае патрабаванням вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, накіравана на асобасна-арыентаванае дзейнаснае навучанне. Унікальнасць гэтай тэхналогіі ў рабоце з дзецьмі ў тым, што для дасягнення мэты і задач адбываецца аб’яднанне модульных тэхналогій з кампетэнтнасным падыходам у навучанні і даступна кожнаму выкладчыку. Тэмы сістэматызаваны ў адным чамадане (кейсе), што дазваляе эканоміць час і даць дзецям магчымасць самастойна зрабіць выбар матэрыялу.
Дадатак1
Дадатак 2