Падрыхтоўка да ЦЭ па беларускай мове патрабуе як сумеснай працы настаўніка і вучня на ўроку, так і адказнай самападрыхтоўкі вучня пасля ўрокаў. Тэст “Правер сябе” прапануецца для самастойнай працы вучняў з мэтай абагульнення і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу ў 10-м класе. Тэст складаецца з 20 заданняў закрытага тыпу і ўтрымлівае ў сабе заданні павышанай цяжкасці.
Наталля ЗЯТКІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф.Сафонава”
1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:
1) касцісты 4) вакзал
2) рэпартаж 5) рабіна і сасна
3) пераконваць
2. Адзначце словы, пры перакладзе якіх у беларускіх адпаведніках другі склад націскны:
1) усы 4) фартук
2) мизинец 5) курганы
3) знахарь
3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:
1) мн…газначны 4) п…літэхнічны
2 ) ж…мчужына 5) кр…шыцца
3) с…рцавіна
4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:
1) выдз…ліць 4) м…тровы
2) эн…ргія 5) ата…самліваць
3) кал…іна
5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара і:
1) дэз…нфармаваць 4) за…нтрыгаваны
2) раз…ходзіцца 5) за…сці
3) вы…грываць
6. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:
1) зац…менне 4) кан…юктура
2) дз…як 5) сен…ёра
3) узлез…це
7. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) Савет па абароне дысертацый 4) Дзень Незалежнасці
2) Ордэн дружбы народаў 5) Народны пісьменнік Беларусі
3) дом адпачынку
8. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:
1) адсеяць 4) выплата
2) замнога 5) пераацэнка
3) настольны
9. Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:
1) імпэтна 4) прыазёрны
2) зацішак 5) насенне
3) змоладу
10. Адзначце назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку меснага склону маюць канчатак –ы:
1) сурвэтка 4) шчака
2) зубр 5) дзеяч
3) мяжа
11. Адзначце назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку роднага склону маюць канчатак –а (-я):
1) бярэзнік 4) шаль
2) шторм 5) плашч
3) радыкуліт
12. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу:
А. Не зрабіў шкоды – не прынёс карысці |
1. Амонімы |
1) А5Б4В1Г2 4) А5Б4В2Г1
2) А3Б2В1Г4 5) А3Б4В1Г2
3) А2Б3В1Г5
13. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (паў) лімона 4) (прамыслова) транспартны
2) (экс) чэмпіён 5) (прэс) клуб
3) (інша) моўны
14. Адзначце словазлучэнні з няправільна ўтворанай формай прыналежнага прыметніка:
1) дзядулін кісет 4) Рыгорава прапанова
2) мядзведзева лапа 5) з Мішава сшытка
3) Аленкіны вочы
15. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку маюць канчатак -уць (-юць):
1) пярэчыць 4) слухаць
2) рэзаць 5) лічыць
3) галасіць
16. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак —еце:
1) несці 4) вызначаць
2) аддаваць 5) сыпаць
3) выдаваць
17. Адзначце правільна ўтвораныя дзеясловы:
1) пакутваць 4) расказываць
2) даследваць 5) наведваць
3) адгадваць
18. Адзначце прыслоўі, у якіх правільна ўтворана форма найвышэйшай ступені параўнання:
1) найпрыгажэйшы 4) найменш выгадна
2) найдалікатней 5) найбольш вопытней
3) больш прасторна
19. Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:
1) імкнуцца (на) перад 4) адкласці (на) заўтра
2) пайсці (на) міравую 5) (у) пачатку вясны
3) кінуцца (у) рассыпную
20. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам:
1) далёка (не) поўны спіс 4) нічым (не) заслоненае акно
2) (не) пахісны змагар 5) (не) глыбокае, але прыгожае возера
3) налічнікі (не) пафарбаваны
Адказы
1. 1, 2, 4, 5
2. 3, 4
3. 1, 2, 3
4. 1, 2, 4
5. 3, 4
6. 1, 3, 5
7. 3, 4
8. 1, 2
9. 2, 4
10. 1, 2, 3
11. 4, 5
12. 4
13. 2, 4, 5
14. 1, 3, 5
15. 2, 4
16. 4, 5
17. 3, 5
18. 2, 4
19. 1, 2, 3, 4
20. 2, 5