Тэст “Правер сябе”. Абагульненне і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу ў 10-м класе

- 9:07Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Падрыхтоўка да ЦЭ па беларускай мове патрабуе як сумеснай працы настаўніка і вучня на ўроку, так і адказнай самападрыхтоўкі вучня пасля ўрокаў. Тэст “Правер сябе” прапануецца для самастойнай працы вучняў з мэтай абагульнення і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу ў 10-м класе. Тэст складаецца з 20 заданняў закрытага тыпу і ўтрымлівае ў сабе заданні павышанай цяжкасці.

Наталля ЗЯТКІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф.Сафонава”

 

         

1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

1) касцісты                               4) вакзал
2) рэпартаж                              5) рабіна і сасна
3) пераконваць

 

2. Адзначце словы, пры перакладзе якіх у беларускіх адпаведніках другі склад націскны:

1) усы                                        4) фартук
2) мизинец                                5) курганы
3) знахарь

 

3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) мн…газначны                      4) п…літэхнічны
2 ) ж…мчужына                       5) кр…шыцца
3)  с…рцавіна

 

4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:

1) выдз…ліць                          4) м…тровы
2) эн…ргія                               5) ата…самліваць
3) кал…іна

 

5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара і:

1) дэз…нфармаваць                4) за…нтрыгаваны
2) раз…ходзіцца                      5) за…сці
3) вы…грываць

 

6. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:

1) зац…менне                          4) кан…юктура
2) дз…як                                   5) сен…ёра
3) узлез…це

 

7. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) Савет па абароне дысертацый            4) Дзень Незалежнасці
2) Ордэн дружбы народаў                       5) Народны пісьменнік Беларусі
3) дом адпачынку

 

8. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:

1) адсеяць                                 4) выплата
2) замнога                                 5) пераацэнка
3) настольны

 

9. Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:

1) імпэтна                                 4) прыазёрны
2) зацішак                                 5) насенне
3) змоладу

 

10. Адзначце назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку меснага склону маюць канчатак –ы:

1) сурвэтка                                4) шчака
2) зубр                                       5) дзеяч
3) мяжа

 

11. Адзначце назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку роднага склону маюць канчатак –а (-я):

1) бярэзнік                                4) шаль
2) шторм                                   5) плашч
3) радыкуліт

 

12. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу:

А. Не зрабіў шкоды – не прынёс карысці
Б. Заліць фундамент – закласці падмурак
В. Падобны выпадак – падобны з твару
Г. Узяць ноту соль – калійная соль

1. Амонімы
2. Мнагазначныя словы
3. Паронімы
4. Сінонімы
5. Антонімы

1) А5Б4В1Г2                            4) А5Б4В2Г1
2) А3Б2В1Г4                            5) А3Б4В1Г2
3) А2Б3В1Г5

 

13. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) (паў) лімона                         4) (прамыслова) транспартны
2) (экс) чэмпіён                        5) (прэс) клуб
3) (інша) моўны

 

14. Адзначце словазлучэнні з няправільна ўтворанай формай прыналежнага прыметніка:

1) дзядулін кісет                      4) Рыгорава прапанова
2) мядзведзева лапа                 5) з Мішава сшытка
3) Аленкіны вочы

 

15. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку маюць канчатак -уць (-юць):

1) пярэчыць                              4) слухаць
2) рэзаць                                   5) лічыць
3) галасіць

 

16. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак –еце:

1) несці                                     4) вызначаць
2) аддаваць                               5) сыпаць
3) выдаваць

 

17. Адзначце правільна ўтвораныя дзеясловы:

1) пакутваць                             4) расказываць
2) даследваць                           5) наведваць
3) адгадваць

 

18. Адзначце прыслоўі, у якіх правільна ўтворана форма найвышэйшай ступені параўнання:

1) найпрыгажэйшы                  4) найменш выгадна
2) найдалікатней                      5) найбольш вопытней
3) больш прасторна

 

19. Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

1) імкнуцца (на) перад            4) адкласці (на) заўтра
2) пайсці (на) міравую            5) (у) пачатку вясны
3) кінуцца (у) рассыпную

 

20. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам:

1) далёка (не) поўны спіс            4) нічым (не) заслоненае акно
2) (не) пахісны змагар                 5) (не) глыбокае, але прыгожае возера
3) налічнікі (не) пафарбаваны

 

Адказы

1. 1, 2, 4, 5
2. 3, 4
3. 1, 2, 3
4. 1, 2, 4
5. 3, 4
6. 1, 3, 5
7. 3, 4
8. 1, 2
9. 2, 4
10. 1, 2, 3
11. 4, 5
12. 4
13. 2, 4, 5
14. 1, 3, 5
15. 2, 4
16. 4, 5
17. 3, 5
18. 2, 4
19. 1, 2, 3, 4
20. 2, 5

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий