Аўтарскія дыдактычныя гульні па нямецкай мове для вывучэння і замацавання лексікі

- 14:31ИНОСТРАННЫЙ ЯЗЫК, Иностранный язык. Материалы к урокам, Методичка

Дыдактычныя гульні “Знайдзі пару”, пазлы “Віды спорту” і “Бытавая тэхніка” можна выкарыстоўваць на ўроках нямецкай мовы і ў пазакласнай рабоце. Яны распрацаваны з мэтай вывучэння і замацавання лексікі па тэмах, якія вывучаюцца згодна з вучэбнымі праграмамі, садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў.

Рэгіна ДРАВІЦА,
настаўнік нямецкай мовы
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Задача педагога – выкладаць свой прадмет так, каб ён зацікавіў вучняў, паказаць яго неабходнасць для развіцця чалавека, яго прымяненне ў нестандартных сітуацыях, на практыцы і ў жыцці, і тым самым фарміраваць у іх функцыянальную граматнасць. Дыдактычныя гульні запальваюць агеньчыкі ў вачах вучняў, адкрываюць ім новыя старонкі школьнага прадмета.

Лато “Знайдзі пару” па тэме “Спорт” распрацавана для навучэнцаў 7-га класа пры вывучэнні імі назваў спартыўных снарадаў. Зроблены карткі ў трох варыянтах: з малюнкам, назва на нямецкай мове і з беларускім эквівалентам. Вучням патрэбна знайсці ўсе тры карткі да кожнай прылады, гэта значыць адно слова можа паўтарыцца як мінімум тры разы, што актывізуе дзейнасць навучэнцаў і дазваляе паскорыць запамінанне новай лексікі.

Па гэтай жа тэме зроблены пазл па відах спорту. Можна знаходзіць не толькі назвы відаў спорту, але і раздзяліць па групах, напрыклад: зімовыя віды спорту, летнія віды спорту, з мячом, у зале і г. д. Такія гульні можна зрабіць і па іншых тэмах.

У 6-м класе па тэме “Бытавая тэхніка” таксама прапануецца пазл (тры ў адным) на запамінанне і ўжыванне лексікі.

Пошук і прымяненне нестандартных падыходаў і прыёмаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу дазваляе вучням і настаўніку зрабіць яго больш змястоўным, цікавым, непаўторным. На прыкладзе прапанаваных гульняў можна распрацаваць свае па любой тэме.

 

1. Спартыўныя снарады “Знайдзі пару”

2. Пазл “Віды спорту”

3. Пазл “Бытавая тэхніка”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий