Прыметнік як часціна мовы. Стымулюючы занятак па беларускай мове ў 7-м класе для падрыхтоўкі да алімпіяды

- 13:44Подготовка к олимпиадам

Прыметнік як часціна мовы. Стымулюючы занятак па беларускай мове ў 7-м класе для падрыхтоўкі да алімпіяды.

Аксана ВАНЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэты:

– узнавіць веды вучняў пра прыметнік як самастойную часціну мовы;
– адпрацаваць навыкі вызначэння марфалагічных катэгорый;
– паказаць ролю прыметнікаў у тэксце;
– пашырыць уяўленні пра семантыку прыметніка, граматычныя сувязі паміж прыметнікам і назоўнікам;
– вучыць ужываць прыметнікі ў маўленні;
– развіваць вуснае і пісьмовае маўленне;
– выхоўваць любоў да роднай мовы.

 

Ход занятку

1 Арганізацыйны момант

– Паслухайце, калі ласка, прытчу.

Сустрэў падарожнік рабочых, якія апрацоўвалі каменне, і спытаў па чарзе ў кожнага, што ён робіць.
– Ды вось цягаю і абчэсваю гэтае каменне, – з незадаволенасцю адказаў першы.
– Сумленна зарабляю свой кавалак хлеба, – стрымана паведаміў другі.
А трэці горда і задаволена сказаў:
– Будую храм.

Давайце і мы пабудуем свой храм – храм навукі.

 

2 Праца з эпіграфам

– Прачытайце верш П.Панчанкі.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мова!

– Пры дапамозе якіх слоў паэт ахарактарызаваў мову? Назавіце іх. Якая часціна мовы выкарыстана паэтам?

 

3 Абвяшчэнне тэмы і вызначэнне мэты 

– Тэма нашага сённяшняга занятку – “Прыметнік як часціна мовы”.

– Давайце вызначым мэты:

– узнавіць…
– удасканаліць…
– сістэматызаваць…
– выхаваць…

 

4 Узнаўленне ведаў

– Прапаную вам узнавіць веды пра прыметнік як самастойную часціну мовы. Запоўніце кластар.

Што я ведаю пра прыметнік

Хачу даведацца, замацаваць

Пытанні:

 

Марфалагічныя катэгорыі:

 

Сінтаксічная роля:

 

 

5 Замацаванне ведаў па тэме “Разрады прыметнікаў”

Заданне. Размяркуйце прыметнікі ў тры слупкі.

Шырокі, сярэбраны медаль, ласіны, трохметровы слуп, горкі, Васілёва, ліпеньскі дзень, любімы, Сашына, дваццатае стагоддзе, духмяны, бацькаў, ластаўчына, зялёны, пясчаная выспа, лясная сцежка, гарачы.

Разрады

Якасныя (прыметнікі, якія абазначаюць…)

Адносныя (прыметнікі, якія абазначаюць…)

Прыналежныя (прыметнікі, якія абазначаюць…)

 

 

 

 

шырокі
зялёны
гарачы
горкі
духмяны
любімы

сярэбраны медаль
пясчаная выспа
лясная сцежка
ліпеньскі дзень
дваццатае стагоддзе
трохметровы слуп

Васілёва
ласіны
ластаўчына
бацькаў
Сашаў
Сашына

– Адкажыце, калі ласка, на пытанне: ці заўсёды прыметнік адносіцца да аднаго і таго ж разраду? Правільны адказ вы зможаце даць, калі папрацуеце з наступнымі словазлучэннямі:

залаты пярсцёнак – залаты гай (жоўты)
каменны дом – каменнае сэрца
лімонны сок – лімонныя пальчаткі
малінавае варэнне – малінавы звон
мірны перыяд – мірны чалавек
мядзведжы бярлог – мядзведжае футра – мядзведжая паходка
сабаліная нара – сабаліная шапка – сабаліныя бровы
арліная дзюба – арліны позірк
быкаўскі твор (твор Быкава) (прынал.) – быкаўскі стыль (такі, як у Быкава) (адн.)
кіслая ягада (як.) – кіслая соль (хімічнае рэчыва)
жывая рыба (як.) – жывая вага (вага жывой рыбы) (адн.)

Выснова: Адносныя прыметнікі могуць набываць якасныя значэнні пры пераносным ужыванні, прыналежныя – значэнне якасных.

Цікава ведаць!

Бярлог (м.р.) – берлагу – бярлога
Русский язык – логовище – бел.яз – логава

 

6 Творчае заданне

Паслухайце верш Т.Мушынскай “Якія бываюць словы”

Цёплыя словы – сонца і хата.
Лепшыя словы – мама і тата.
Смачныя словы – хлеб і суніцы,
Росныя словы – кветкі, крыніца.
Чулыя словы – сын, калыханка,
Ясныя словы – лета і ранак.
Мудрыя словы – жыта і поле,
Светлыя словы – вецер і воля.
Даўнія словы – водгулле, род.
Гордыя словы – звон і народ.

– У чым асаблівасць гэтага верша? (Ён складаецца з назоўнікаў і прыметнікаў.)

– Якую ролю выконваюць прыметнікі ў мове? (Апісальную, выдзяляльную, ацэначную).

– Дзякуючы гэтым функцыям, у якасці якога мастацкага сродку выкарыстоўваюць паэты і пісьменнікі прыметнікі? (Эпітэта.)

– Эпітэт – гэта…

Заданне. Дапоўніце кожны радок верша сваімі назоўнікамі.

– Якую сінтаксічную функцыю выконваюць прыметнікі?

Заданне. Запішыце сказы, падкрэсліце прыметнікі.

Сінявата-белы, сыпкі снег ляжыць усюды. (Азначэнне)
Снег усюды белы, сыпкі. (Выказнік)
Я – беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала. (Выказнік)

 

7 Фізкультхвілінка

– Я называю прыметнікі, а вы жэстамі і мімікай паспрабуйце паказаць: шырокі, вузкі, нізкі, высокі, радасны, сумны.

– Што вы можаце сказаць пра гэтыя прыметнікі? (антонімы).

– Перавядзіце позірк у акно. Які сёння дзень? (Радасны, сонечны, цёплы, марозны.)

– А якая атмасфера пануе сёння на занятках? (Шчырая, добразычлівая, радасная, натхнёная.)

– Што вы можаце сказаць пра гэтыя прыметнікі? (Сінонімы.)

– Нагадайце, калі ласка, што такое сінонімы.

– Для чаго ў мове выкарыстоўваюцца сінонімы?

Заданне. Падбярыце сінонімы да прыметнікаў (можна выкарыстаць “Слоўнік сінонімаў”).

Зялёны – ізумрудны, смарагдавы, малахітавы, салатавы, палыновы, травяністы;
чырвоны – пунсовы, барвовы, ірдзяны;
белы – малочны, снежны;
сіні – фіялкавы, васільковы, валошкавы, цёмна-блакітны, блакітны, нябесны.

Заданне. Дапішыце прыметнік, каб атрымаўся колер і яго адценне.

пурпуровы

Густа-чырвоны

румяны

Ярка-чырвоны

ружовы

светла -чырвоны

залаты

Бліскуча-жоўты

карычневы

буравата-жоўты

рыжы

чырвона-жоўты

хакі

Шаравата-…карычнева – зялёны

электрык

Ярка-сіні з шэрым адценнем

 

8 Прыём “Расфарбуйце фразеалагізмы”

Заданне. Дапоўніце фразеалагізмы прыметнікамі, якія абазначаюць колер, дайце ім тлумачэнне.

Шыта … ніткамі –    шыта белымі ніткамі (усё зразумела);
… кроў –                   блакітная кроў (высакароднае паходжанне);
у …. целе –               у чорным целе (жорсткія адносіны да каго-небудзь);
пусціць …. пеўня –  пусціць чырвонага пеўня (падпаліць);
у … святле –             у ружовым святле (не заўважаць праблем);
… вуліца –                зялёная вуліца (адсутнасць перашкод);
… птушка –              блакітная птушка (мара, шчасце);
… рукі –                    залатыя рукі (умелы);
у … свет як у капейку – у белы свет як у капейку (страляць, не мецячыся).

 

9 Праца з тэкстам

Заданне. Прачытайце. Дакажыце, што перад намі тэкст. Устаўце прыметнікі. Прыдумайце працяг. Запішыце некалькі прыказак са словамі мова, слова.

… … мова! Яна жыве ў …размовах, …казках, …загадках, … прыказках. Не давалі ёй месца ў … палацах – яна ішла пад …. стрэхі і гучала ў …. полі, у лесе.
Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, свайму народу, які збярог адзін з …. скарбаў сваіх. Перадаў яго нам у надзеі, што мы перададзім яго сваім … дзецям і …унукам.
Сёння наша мова адна з самых ….. Але, на жаль, ……

 

10 Прыём “Перакладчык”

Цётка (Алаіза Пашкевіч) – славутая беларуская паэтэса, чыя творчасць звязана з падзеямі 1905–1907 гадоў ХХ стагоддзя. Аўтар першых беларускіх чытанак для дзетак-беларусаў. У 1912 годзе яна напісала публіцыстычны артыкул “Шануйце роднае слова”. Як вы лічыце, што азначае гэты жанр? (Ставіцца пытанне ці ўзнімаецца праблема, наконт якой вядзецца разважанне.)

Заданне па групах

1-я група. Зрабіце пераклад з беларускай мовы на рускую.

Роднае слова!
З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз. І табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць…
Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як пачуць цябе, роднае слова, у чужой краіне? Здаецца, быццам з далёкай чужыны пераносіш ты нас у родны край – родную вёску, дзе мы ўзрасталі, дзе гора і радасць першы раз спазналі.
Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі?

2-я група. Зрабіце пераклад з рускай мовы на беларускую.

Родное слово!
С первых дней слышим мы тебя из уст матери. Ты объясняешь нам все чудеса света, которые детский взор видит вокруг себя в первый раз. И тебе мы высказываем свои детские обиды, сожаление, желание, радость…
Что может быть дороже сердцу человека, как услышать тебя, родное слово, в чужом краю. Кажется, словно с далекой стороны переносишь ты нас в родной край – родную деревню, где мы росли, где горе и радость в первый раз познали.
Почему же, родное слово, так часто забывают тебя люди?

3-я група. Ці страціла выказванне пра мову Алаізы Пашкевіч (Цёткі) сваю актуальнасць сёння? Аргументуйце.

 

11 Падвядзенне вынікаў

– Звернемся да мэт і адкажам, што ўдалося здзейсніць нам падчас заняткаў:

– узнавіць…
– удасканаліць…
– сістэматызаваць…
– выхаваць…

– Што было цікавым і карысным?
– Што неабходна рабіць, каб наша мова гучала?
– Што залежыць ад нас з вамі?

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий