Прапануецца як трэнажор для самастойнай працы навучэнцаў з мэтай замацавання і сістэматызацыі вучэбнага матэрыялу.
Валянціна КВЕЦЕНЬ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Жырмунская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Педагагічны вопыт і аналіз вынікаў выканання экзаменацыйнай работы, прапанаванай на рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове ў 2023/2024 навучальным годзе, паказвае, што даволі значная частка ўдзельнікаў дапускае памылкі пры вызначэнні марфемнай будовы слова і словаўтварэнні.
Тэст прапануецца як трэнажор для самастойнай працы навучэнцаў з мэтай замацавання і сістэматызацыі вучэбнага матэрыялу па раздзеле “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”. Прапанаваны матэрыял будзе карысны і настаўнікам для ажыццяўлення кантролю ведаў навучэнцаў.
Частка А
А1. Адзначце словы з вытворнай асновай:
а) весела;
б) вясёлы;
в) драпежны;
г) смех;
д) сагнуць.
А2. Адзначце радкі, у якіх усе словы аднакаранёвыя:
а) чужы, чужына, чужынец, адчужэнне, чужацца;
б) сок, сакавіты, сокавыціскалка, прасачыўся, прасачыцца;
в) лета, леташні, пазалетась, летні, летнік;
г) высокі, вышыня, вышэйшы, узвысіць; найвышэйшы;
д) здаровы, здаравяк, здаровенькі, здаровага, здароўе.
А3. Азначце словы, якія не маюць канчатка:
а) канферансье;
б) лепш;
в) звычай;
г) паважаючы;
д) патрыёт.
А4. Адзначце словы з нулявым канчаткам:
а) гонар;
б) сімвалічнасць;
в) весялей;
г) успомніў;
д) паважаць.
А5. Адзначце словы, у якіх выдзелены канчаткі:
а) успомніўшы;
б) адказны;
в) старанны;
г) старанная;
д) выхоўваць.
А6. Адзначце рады слоў, у якіх выдзеленыя марфемы па сваіх функцыях з’яўляюцца словаўтваральнымі:
а) палявік, палявы, паляваць;
б) найпрыгажэйшы, прыгажэйшы, прыгажосць;
в) марскі, прыморскі, заморскі;
г) па-беларуску, беларускі, беларусачка;
д ) шанаваць, шанаваў, пашана.
А7. Адзначце рады слоў, у якіх выдзеленыя марфемы па сваіх функцыях з’яўляюцца формаўтваральнымі:
а) лепшы, лепш, найлепшы;
б) знаёмлюся, знаёміліся, пазнаёміліся;
в) праверыўшы, правераны, праверыць;
г) даражэй, дорага, даражэнькі;
д) па-людску, людскі, людны.
А8. Вызначце, якія канчаткі маюць прапанаваныя словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя левага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А3 Б4 В5 Г1.
А. Аптыміст. |
1. Слова не мае канчатка. |
А9. Адзначце слова (словы), марфемная будова якіх адпавядае наступнай схеме: прыстаўка+корань+суфікс+канчатак:
а) падарожжа;
б) найлепшы;
в) прыдарожны;
г) зранку;
д) перамагла.
А10. Адзначце слова (словы), у якіх няма суфіксаў:
а) абстрэл;
б) кандытар;
в) чулы;
г) шніцаль;
д) дружба.
Частка В
В1. З трох слоў, выдзеленых у сказе, вызначце тое, якое мае нулявы канчатак. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Мой дом там, дзе купал неба родны, дзе гучаць па-народнаму сакавіта беларускія песні, што кранаюць душу.
В2. Знайдзіце ў сказе слова, у якім адбываецца чаргаванне зычных. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, яны ж мне каменні давалі (М.Багдановіч).
В3. Да дзеяслова, выдзеленага ў сказе, падбярыце аднакаранёвы антонім. Запішыце яго ў такой жа форме, якой пададзены выдзелены дзеяслоў.
У воду войдзеш – шчасце раю (Я.Колас).
В4. Вызначце ў сказе слова, якое ўтворана суфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Затое ж тут, дзе яно [жытцо] буйнае, дзе яно густое, надта хораша! (М.Гарэцкі).
В5. З двух слоў, выдзеленых у сказе, вызначце тое, якое мае невытворную аснову. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
То мароз марозіць, то золіць слата (Я.Купала).
Адказы
Частка А
А1 – а, г, д;
А2 – а, в;
А3 – а, б, г;
А4 – а, б, г;
А5 – б, в;
А6 – в, г;
А7 – а, в;
А8 – А5 Б4 В1 Г2
А9 – б, в, д;
А10 – б, г.
Частка В
В1 – купал;
В2 – прасіў;
В3 – выйдзеш;
В4 – хораша;
В5 – мароз.