Галоўныя члены сказа. Стымулюючы занятак па беларускай мове ў 3-м класе

- 9:24I СТУПЕНЬ, Методичка, НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА, Начальная школа. Сценарии

Занятак распрацаваны з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Людміла НЯХАЕВА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

Тэма: “Галоўныя члены сказа”.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра галоўныя члены сказа.

Задачы:

– фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік і выказнік у сказе па сэнсавых пытаннях, складаць простыя сказы;

– садзейнічаць развіццю граматычнага ладу маўлення, лагічнага мыслення вучняў, пашырэнню кругагляду;

– выхоўваць пачуццё павагі да беларусаў і гордасці за краіну Беларусь, яе прыгожыя мясціны, павагу да сваіх продкаў, да спадчыны нашай краіны.

Абсталяванне: прэзентацыя, лісткі для парнай працы, малюнкі для пазлаў (Дадатак), схема-апора “воблака слоў” для аб’яўлення мэты ўрока, часткі прыказак, верша, карткі для індывідуальнай працы.

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

Я беларус, і тым я ганаруся,
Што гэта так, я даказаць бяруся,
Сваю гісторыю я маю,
На мове на сваёй пішу і размаўляю (Слайд 2).

– Я жадаю вам поспехаў!

 

II Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

На дошцы прыказка: “Хвіліна гадзіну зберагае”. Настаўнік пытае, як вучні разумеюць прыказку і тлумачыць яе значэнне (Слайд 3).

– Знойдзем тут галоўныя словы? (Хвіліна зберагае).

– Давайце плённа выкарыстаем кожную хвіліну.

– Зараз давайце разгадаем рэбус і адгадаем куды мы адправімся. (Слайд 4)

 (Падарожжа)

– Адправімся ў незвычайнае падарожжа з “Квест-гульнёй”. За кожнае заданне вы атрымаеце літару і ў канцы падарожжа атрымаеце слова, якое вам трэба будзе растлумачыць і прымяніць на ўроку.

 

III Мэтаматывацыйны этап

– Паглядзіце на “воблака слоў”. Звярніце ўвагу на словы, якія там напісаны. Якія словы вы выдзялялі ў прыказцы? Падказка – схема-апора. Сфармулюйце тэму занятку і нашы задачы. (Галоўныя члены сказа. Даведаемся больш пра галоўныя члены сказа. Навучымся больш іх прымяняць у практыкаваннях. Пазнаёмімся з новай “кропкай на карце”. Слайд 5).

 

IV Прымяненне ведаў і ўменняў вучняў у практычнай дзейнасці

1. Прачытайце сказы. Знайдзіце памылкі, выправіце іх.

Па узлесках бялеюць тонкія бероскі. каля вёскі раскінууся шірокі луг. Вясёлы клоун смешыл дзецей.

– Тлумачым. Знайдзіце галоўныя члены сказаў. Гэта у нас…

Ключ: Па ўзлесках бялеюць тонкія бярозкі. Каля вёскі раскінуўся шырокі луг. Вясёлы клоўн смяшыў дзяцей.

– На стале ляжаць пазлы з нумарам 1, складзіце іх і атрымаеце штосьці цікавае. (Дзеці падзелены на дзве групы).

Літара С. Гомельскі цырк, Мінскі цырк

– Будынак цырка размешчана ў цэнтры горада. Пабудаваны 1972 годзе. Першы будынак быў драўляны, ён згарэў. Глядзельная зала цырка разлічана на 1500 месцаў. У адрозненне ад Гомельскага цырка Мінскі цырк даў першае прадстаўленне ў 1959 годзе. Колькасць месцаў – 1650. Дыяметр манежа – 13 метраў. (Слайд 6)

– Малайцы. Справіліся з заданнем. Працягваем падарожнічаць.

2. Складзіце прыказкі, падкрэсліце дзейнік і выказнік. Метад візуалізацыі “таймлайн”. На сталах выканаць заданне.

Кожная птушка   

і ў печы холадна.

Чалавек без Радзімы,  

сваё гняздо ведае.

Хто бацькоў шануе,  

як зморанаму пасцелька.

На чужой старонцы   

як салавей без песні.

Родная зямелька –    

той сабе неба гатуе.

У сваім краі   

як у раі.

Кожная птушка сваё гняздо ведае.
Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.
Хто бацькоў шануе, той сабе неба гатуе.
На чужой старонцы і ў печы холадна.
Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.
У сваім краі як у раі.

– Знайдзіце словы, дзе гукаў болей, чым літар.

– Што для вас адзначае слова “радзіма”?

– Падбярыце сінонімы да слова “радзіма”? (Айчына, Бацькаўшчына.)

– Складзіце пазлы з нумарам 2.

Літары ПА. Планетарый у г.Ліда і ў Мінску

– Планетарый ў горадзе Ліда працаваў з 1964 па 1996 год і радаваў дзяцей. Зноў гэты будынак стаў выконваць функцыю праваслаўнай царквы з 1996 года. Сёння гэта Свята-Міхайлаўскі праваслаўны кафедральны сабор. (Слайд 7)

3. Адгадайце загадкі. Складзіце з адгадкай сказ. Вызначце галоўныя члены сказаў.

Ходзяць волаты ў бары. 
Тут жывуць з сівой пары,
Пушчы той гаспадары
Знакамітыя… (зубры)

Стаяць слупы бялёныя,
На іх шапкі зялёныя. (Бярозы)

Цвіту ўсё лета я,
Жыву звычайна ў жыце.
Хлапечае ў мяне імя,
Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк або валошка)

– Складзіце пазлы з нумарам 3.

Літара Д. Горад Слуцк (Слайд 8)

Урывак з верша “Слуцкія ткачыхі”

Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Максім Багдановiч

– Знакаміты пісьменнік Максім Багдановіч (партрэт) усхваляў гэтую цудоўную кветку ў сваім вершы. Васілёк стаў сімвалам фірмы “Белавія”, а “Беларусбанк” яго выкарыстоўвае на банкаўскіх картках, а яшчэ ён стаў сімвалам фестывалю “Віцебскі базар”. А я хачу прадставіць вашай увазе музей у Слуцку “Слуцкія паясы”, дзе можна ўбачыць паясы, вытканыя з залатых і срэбраных нітак, паўдзельнічаць у майстар-класе. Бронзавая чатырохметровая фігура княгіні Анастасіі Слуцкай – заступніцы горада. (Слайды 9, 10)

4. Метад візуалізацыі “Гексы”. Падбярыце да слоў-прадметаў словы-дзеянні, каб атрымаліся простыя сказы.

Вечар, зоркі, сонца, ноч, хмары… (заходзіць, пабеглі, загарэліся, надыходзіць, набліжаюцца, прыбліжаецца, свеціць, наступае, хаваецца, устае, свецяць, ззяюць, блішчаць, плывуць, чарнеюць).

– Складзіце пазлы з нумарам 4.

Літара ЧЫ. Горад Віцебск

– Ёсць такі горад, у якім прайшоў не адзін міжнародны музычны конкурс, а ўжо 31 раз і 20 разоў – конкурс дзіцячай песні. Гэта Віцебскі амфітэатр. (Слайд 11)

 

Музычная фізхвілінка (Слайд 12

 

5. Адгадайце метаграму. Запішыце сказ. Супастаўце сказы. Знайдзіце галоўныя члены сказаў.

Маці сустрэла Кацю. Маці сустрэла Каця. Мыш злавіў кот.

– Словы ў сказах амаль аднолькавыя, а галоўныя члены сказаў – розныя.

Дзейнік – я, пайшоў – выказнік –

Сёння з сябрам у заказнік.

Сказ у вершы ты знайдзі

І ўнізе запішы.       

(Я пайшоў сёння з сябрам у заказнік.)

– Складзіце пазлы з нумарам 5.

Літара Н. Налібоцкі заказнік

– Заказнік адрозніваецца ад запаведніка. Запаведнік абараняецца законам рэспублікі. У заказніку забаронены некаторыя дзеянні. Напрыклад, рыбачыць або хадзіць на паляванне можна, на адведзены від жывёл. Налібоцкі заказнік знаходзіцца каля 70 км ад Мінска. Па тэрыторыі працякае сем рэк. Налічвае 270 жывёл і 950 раслін, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу. Усю прыгажосць немагчыма паказаць на адным малюнку. Трэба проста наведаць. (Слайд 13)

6. Метад візуалізацыі. Складзіце радкі верша. Знайдзіце галоўныя члены сказаў. “Таймлайн”.

а поле – вокам не абняць.
Куды ні глянь – лясы шумяць,
І гэта ўсё – мой край.
цвіце за полем гай,
Куды ні глянь – лясы шумяць,
цвіце за полем гай,
а поле – вокам не абняць.
І гэта ўсё – мой край.

– Складзіце пазлы з нумарам 6.

Літара А. Горад Гомель.

– Кірыл Тураўскі – епіскап Турава, праваслаўны дзеяч, пісьменнік XII веку. Яму пастаўлены помнік у Гомелі. Фігура, вылітая з бронзы, вышынёй 3,5 метры, устаноўлена на двухметровым гранітным пастаменце. В левай руцэ ён трымае скрутак, на якім тэкст  малітвы, каб выбавіць краіну ад зла.

– «Спартак» — кандытарская фабрыка ў Гомелі, заснаваная ў 1924 годзе пад назвай «Прасвет». З вытворчасцю Вы знаёмыя. (Слайд 14)

– Якое слова атрымалася з літар, якія вы збіралі на заданнях? (СПАДЧЫНА.)

– А што такое спадчына?

– Можна назваць скарбам тое, што нам застаецца ў спадчыну?

– А пакласці ў скарбонку?       

Рубрыка “Завяжы вузялок”

Спадчына – бацькаўшчына (наследство)

Скарб – багацце, дастатак (клад, сокровища)

Скарбонка – копилка, кубышка

 

V Падвядзенне вынікаў

– Што можа нам застацца ў спадчыну? (Мова, святы, вусная народная творчасць, Радзіма і г.д.)

– Прыдумайце сказ з гэтым словам. (Шануйце і вы сваю спадчыну.)

– Які гэта сказ паводле інтанацыі? (Апавядальны.) Галоўныя словы… – (вы шануйце.)

– Як перабудаваць яго ў клічны? (Дабавіць словы-памочнікі. Дык шануйце і вы сваю спадчыну!)   

– Што адносіцца да галоўных членаў сказа? (Дзейнік і выказнік.)

– Паглядзіце на словы (Слайд 15) Гэта запісаны фразеалагізмы. Ужываючы іх скажыце, як вы працавалі сёння на ўроку.    

– Выберы фразеалагізм:

1) з аганьком;
2) абы з рук;
3) з душой;
4) цераз пень калоду;
5) закасаўшы рукавы.

– Як вы зразумелі тэму? З чым пойдзеце з урока?

– Падмацуй адказ фразеалагізмам (Слайд 16):

1) светлая галава;
2) садовая галава;
3) пустая галава;
4) галава варыць;
5) дубовая галава.

– Спадзяюся, што атрыманыя сёння веды вы будзеце прымяняць на нашых наступных уроках. Дзякуй вам за працу!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий