Праект шостага школьнага дня “Аграсубота: парады прафесіяналаў будучым аграрыям”

- 9:19Проекты

Праект шостага школьнага дня “Аграсубота: парады прафесіяналаў будучым аграрыям” – гэта 22 мерапрыемствы для вучняў 8–11-х класаў, якія дапамагаюць іх прафесійнаму самавызначэнню, арыентуюць у свеце аграрных прафесій. Партнёры праекта – спецыялісты-аграрыі, якія даюць маладому пакаленню свае парады і настаўленні. Праз адкрытыя, жывыя сустрэчы, дыялогі, экскурсіі, інтэрв’ю з аграрыямі ўдзельнікі праекта спазнаюць усе тонкасці працы на зямлі. Праект спрыяе ўкараненню новай мадэлі арганізацыі шостага дня ва ўстанове адукацыі, развіццю выхаваўчай прасторы, паступленню выпускнікоў установы адукацыі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, прыцягненню маладых спецыялістаў на працу ў аграпрамысловы комплекс КСУП “Ёдкі-Агра”.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Уводзіны

Актуальнасць праекта

Сельская гаспадарка – важная галіна эканомікі Беларусі, якая забяспечвае харчовую бяспеку і з’яўляецца экспартным патэнцыялам краіны [2]. “Жыццё хутка ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца новыя тэхналогіі. Каму, як не моладзі ўключыцца ў гэты сучасны рабочы рытм? – сказаў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай сферы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Пытанне замацавання ў сельскай мясцовасці краіны, у Лідскім рэгіёне маладых спецыялістаў на дадзены момант – адно з самых актуальных. У сельскагаспадарчым прадпрыемстве КСУП “Ёдкі-Агра”, якое знаходзіцца за 10 кіламетраў ад горада Ліды, таксама ёсць праблема з забеспячэннем маладымі кадрамі. Яшчэ некалькі год назад у калгасе не працавала ніводнага маладога спецыяліста-аграрыя. Па выніках апытвання ў нашай навучальнай установе былі выяўлены вучні, якія мелі жаданне больш падрабязна даведацца пра прафесіі сельскагаспадарчага профілю.

Вядома, што юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць працаваць на прадпрыемствах аграрнага сектару эканомікі, павінны быць гатовыя асвойваць складаную тэхніку і сучасныя тэхналогіі, вырашаць комплексныя задачы, якія маюць дачыненне адначасова да аграноміі, жывёлагадоўлі, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, кіраваць макрасістэмамі. Таму для паступлення ў аграрныя навучальныя ўстановы неабходна штогод адбіраць абітурыентаў, ужо знаёмых з сельскім укладам жыцця і вытворчасцю.

Узнікла задума супрацоўніцтва прадпрыемства КСУП “Ёдкі-Агра” з нашай установай адукацыі з мэтай больш дэтальнага знаёмства навучэнцаў з прафесіямі аграрнага профілю. Так як у пачатку сваёй дзейнасці ў галіне сельскай гаспадаркі маладыя людзі вельмі часта дапускаюць шмат памылак, з прычыны якіх у лепшым выпадку гаспадарка вяртае ўкладзеныя фінансавыя рэсурсы, але часцей за ўсё застаецца ў страце. Прадпрыемства КСУП “Ёдкі-Агра” – адно з перадавых у Лідскім раёне, там працуюць вопытныя спецыялісты, якія могуць даць каштоўныя парады для паспяховай працы ў аграпрамысловым сектары.

Вольны школьны дзень – субота – стаў спрыяльным днём для рэалізацыі праекта, сустрэч дзяцей і дарослых, бо ў гэты дзень працаўнікі калгаса на працы і гатовы навучыць таму, што ведаюць самі.

Ідэя праекта: перадача вопыту ад спецыялістаў-аграрыяў маладому пакаленню.

Мэта праекта: стварэнне сістэмы ўзаемадзеяння адукацыйнага і вытворчага асяроддзя, якая накіравана на фарміраванне ўстойлівай зацікаўленасці вучняў у набыцці прафесій аграрнага профілю з улікам патрэб Лідскага раёна і Рэспублікі Беларусь; усведамленне ролі працы ў забеспячэнні ўласнай паспяховасці, развіцці чалавечага патэнцыялу і прадпрымальнасці.

Задачы праекта

1. Аб’яднаць намаганні спецыялістаў аграрнага профілю для рэалізацыі мерапрыемстваў праекта па папулярызацыі такіх аграрных прафесій, як заатэхнік, аграном, механік, лабарант машыннага даення, трактарыст і іншых сярод навучэнцаў старшых класаў установы адукацыі.

2. Арганізаваць сумесныя сустрэчы з прадстаўнікамі розных сельскагаспадарчых прафесій па перайманні эфектыўнага вопыту, зафіксаваць з дапамогай фота-, відэатэхнікі.

3. Спрыяць павышэнню прывабнасці прафесій аграпрамысловага комплексу праз распрацоўку і праходжанне экскурсійнага турыстычнага маршруту “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”.

Тэрмін рэалізацыі: верасень 2021 – май 2023 г.

Удзельнікі

Мэтавыя групы:

– вучні 8–11-х класаў Ёдкаўскай сярэдняй школы;

– вучні, якія наведваюць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”.

Партнёры: КСУП “Ёдкі-Агра”, прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Лідскага раёна, уладальнікі фермерскай гаспадаркі, навучэнцы школ г. Ліды і Лідскага раёна.

 

Размеркаванне роляў і адказнасці партнёраў, якія ўдзельнічаюць у праекце

Партнёр

Роля

Спектр задач,
якія вырашаюцца ў праекце

Упраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама

Інфармацыйная і метадычная падтрымка

Аказанне арганізацыйна-практычнай дапамогі ў рэалізацыі праекта, кансультацыі

ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”

Арганізацыя праектнай дзейнасці

Арганізацыйныя пытанні, каардынацыя дзейнасці, работа са спецыялістамі, рэалізацыя мерапрыемстваў праекта

КСУП “Ёдкі-Агра”

Асноўны партнёр па праекце

Сумесная дзейнасць па рэалізацыі праекта, аказанне кансультацыйных паслуг, удзел у сустрэчах, дыялогах, экскурсіях, інтэрв’ю

Уладальнікі фермерскай гаспадаркі

Партнёр па праекце

Удзел у вечары пытанняў і адказаў “Фермер – прафесія будучага”

Ветэрынарная клініка “Кот Бегемот” у г. Лідзе

Партнёр па праекце

Арганізацыя і правядзенне мерапрыемства “Чалавек на сваім месцы – ветэрынарны ўрач”

Навучэнцы школ г. Ліды і Лідскага раёна

Зацікаўленасць мерапрыемствамі праекта

Удзел у экскурсійным турыстычным маршруце “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”

“Настаўніцкая газета”,
Навукова-педагагічны часопіс “Народная асвета”

Інфармацыйная падтрымка

Інфармаванне аб цікавых мерапрыемствах праекта;
распрацоўка праекта ў СМІ

 

Раздзел 1. Этапы і план рэалізацыі праекта

Падрыхтоўчы этап (верасень – кастрычнік)

Дзеянні

Тэрмін

Адказныя

Вынікі

Фактычныя выканаўцы

1

2

3

4

5

6

1

Пасяджэнне ініцыятыўнай групы

Верасень

Класны кіраўнік, Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце,
Кіраўнік КСУП “Ёдкі-Агра”

Удакладненая стратэгія дзейнасці, інфармацыйны стэнд “Пакаленне ЭкаАгра”

Члены ініцыятыўнай групы

2

Бацькоўскі сход “Аграрны праект: мэты, задачы, перспектывы”

Верасень

Класны кіраўнік, Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Зацікаўленасць бацькоўскай грамадскасці ўдзелам у праекце

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, кіраўніцтва КСУП “Ёдкі-Агра”, бацькоўская грамадскасць

3

Трэнінг “Мае агра-інтарэсы”

Кастрычнік

Педагог-псіхолаг,
Класны кіраўнік

Выяўленыя  інтарэсы навучэнцаў

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, педагог-псіхолаг

4

Аглядная экскурсія
на КСУП “Ёдкі-Агра”

Кастрычнік

Класны кіраўнік

Зацікаўленасць дзяцей удзелам
у праекце, стварэнне ўкладкі “Наш аграрны праект” 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, кіраўніцтва
і спецыялісты КСУП “Ёдкі-Агра”

5

Тэматычная квест-экскурсія ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі” “Калгас учора
і сёння”

Кастрычнік

Кіраўнік музея

Зацікаўленасць дзяцей удзелам
у праекце

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, кіраўнік музея

 

Асноўны этап (лістапад – красавік)

1

2

3

4

5

6

1

Прафесійная сустрэча са спецыялістам па кадрах КСУП “Ёдкі-Агра” “Справаводства ў сістэме кіравання сельска-гаспадарчай вытворчасцю” (па дамоўленасці)

Лістапад

Спецыяліст па кадрах КСУП “Ёдкі-Агра”

Фота сустрэчы,  парады спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра”

2

Дыспут “Прафесія аграном –найважнейшая прафесія ў сельскай мясцовасці”

Лістапад

Аграном КСУП “Ёдкі-Агра”

Матэрыялы дыспуту, пераняты вопыт спецыяліста,  пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра”

3

Экскурсійны турыстычны маршрут “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”

Лістапад

Класны кіраўнік

Распрацоўка маршрута, публікацыі ў супольнасці школьнага музея “Вытокі” “Наш Гонар” УКантакце

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, школ Лідскага раёна, спецыялісты КСУП “Ёдкі-Агра” 

4

Кансультацыя
“Прафесія эканаміст. Упраўленне планава-эканамічнай працай у калгасе” (па дамоўленасці)

Снежань

Галоўны эканаміст КСУП “Ёдкі-Агра”

Фота, адказы на хвалюючыя пытанні, пашырэнне ведаў пра прафесію 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

5

Дзень у прафесіі “Інжынер-механік: спецыфіка працы”

Снежань

Інжынер-механік КСУП “Ёдкі-Агра”

Відэарэпартаж, набытыя кампетэнцыі, пашырэнне ведаў пра прафесію 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

6

Сто пытанняў даросламу “Чалавек на сваім месцы – ветэрынарны ўрач”

Студзень

Спецыяліст ветэрынарнай клінікі “Кот Бегемот” 

Фота, парады спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст ветэрынарнай клінікі 

7

Экскурсія на прадпрыемства “Чалавек,
які працуе без выхадных – гэта аператар машыннага даення”

Студзень

Аператар машыннага даення КСУП “Ёдкі-Агра”

Фотарэпартаж, вопыт спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

8

Практычныя заняткі “Сакрэты прафесіі лабаранта хімічнага аналізу”

Люты

Лабарант хімічнага аналізу КСУП “Ёдкі-Агра”

Практычны вопыт, пашырэнне ведаў пра прафесію 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

9

Сустрэча-інтэрв’ю “Бухгалтар сельскай гаспадаркі – нясумная прафесія” (па дамоўленасці)

Люты

Бухгалтар
КСУП “Ёдкі-Агра”

Адказы на пастаўленыя пытанні, пашырэнне ведаў пра прафесію 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

10

Вечар пытанняў і адказаў
“Фермер – прафесія будучага”

Сакавік

Фермер
аг. Ёдкі

Фота сустрэчы,   набытыя парады спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, фермер  

11

Палявая экспедыцыя “Умовы працы меліяратара”

Сакавік

Меліяратар
КСУП “Ёдкі-Агра”

Практычны вопыт, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

12

Жывая газета “Прафесія для душы і цела –пчаляр”

Красавік

Пчаляр аг. Ёдкі

Матэрыялы мерапрыемства, парады спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст па пчалярстве   

13

Велаэкскурсія “Чалавек працы – трактарыст”

Красавік

Трактарыст
КСУП “Ёдкі-Агра”

Распрацаваны экскурсійны маршрут, практычныя рэкамендацыі спецыяліста, пашырэнне ведаў пра прафесію

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыяліст КСУП “Ёдкі-Агра” 

 

Заключны этап (май)

1

2

3

4

5

6

1

Дыялог пакаленняў з кіраўніком КСУП “Ёдкі-агра” “Працай людзей і зямлёй ганаруся” 

Май

Класны кіраўнік, Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Кіраўнік КСУП “Ёдкі-Агра”

Стварэнне старонкі “Парады аграрыяў маладым”, распрацаваны буклеты па асноўных сельска-гаспадарчых УВА   

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў,  кіраўніцтва КСУП “Ёдкі-Агра”

2

Аграрная віктарына “Прафесіі адгадай, парады на вус матай” 

Май

Класны кіраўнік

Замалёўка пра прадстаўніка аграрнай  прафесіі, развіццё пазнавальнай актыўнасці і інтэлектуальных здольнасцей    

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў

3

Даследчая работа “Калгас Іскра”

Май

Кіраўнік музея

Матэрыялы даследчай работы 

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў,  кіраўніцтва КСУП “Ёдкі-Агра”

4

Аграрная гасціная “Тэрыторыя аграведаў: курс на аграрыяў”

Май

Упраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама, актыў праекта

Прэзентацыя праекта

Кіраўніцтва і актыў праекта

5

 Круглы стол “Падвядзенне вынікаў аграпраекта”

Май

Класны кіраўнік, Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Кіраўнік КСУП “Ёдкі-Агра”

Распрацаваны флаеры “Наш выбар – аграрны клас”, ацэнка якасці праекта, збор водгукаў

Кіраўніцтва праекта, навучэнцы 8–11-х класаў, спецыялісты-аграрыі, кіраўніцтва КСУП “Ёдкі-Агра”

 

Раздзел 2. Механізм рэалізацыі праекта

На падрыхтоўчым этапе праекта быў створаны і аформлены інфармацыйны стэнд “Пакаленне ЭкаАгра” для навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, дзе рэгулярна абнаўлялася і размяшчалася актуальная інфармацыя па функцыянаванні аграрнага праекта, была абсталявана вучэбная зона для правядзення факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” і праекта.

У верасні 2021/2022 навучальнага года быў праведзены бацькоўскі сход “Аграрны праект: мэты, задачы, перспектывы” з мэтай інфармавання законных прадстаўнікоў навучэнцаў аб аграрным праекце і ходзе яго рэалізацыі. Праведзены прафесійны трэнінг “Мае агра-інтарэсы”, які выявіў зацікаўленасць навучэнцаў прафесіямі аграрнага профілю, тэматычная квест-экскурсія ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі” “Калгас учора і сёння” для знаёмства з перадавікамі і лепшымі рабочымі прадпрыемства, аглядная экскурсія на КСУП “Ёдкі-Агра”, якая павысіла цікавасць да праекта [1].

Праведзены шэраг прафесійных сустрэч з прадстаўнікамі аграпрамысловых комплексаў Лідскага раёна па перайманні вопыту спецыялістаў: галоўным эканамістам Святланай Янцэвіч, спецыялістам па кадрах Анастасіяй Курашу, бухгалтарам Валянцінай Карабан, аграномам Паўлам Банцавічам, інжынерам-механікам Аляксандрам Крыпцам, трактарыстамі і механікамі прадпрыемства КСУП “Ёдкі-Агра”, аператарамі машыннага даення на малочнай ферме ў аграгарадку Ёдкі, дырэктарам малочнай фермы Вольгай Гоцка, лабарантам малочнай фермы Ганнай Дрык, пчаляром з аграгарадка Ёдкі Генадзем Дыбавым і іншымі прадстаўнікамі аграрных прафесій. Былі распрацаваны флаеры “Наш выбар – аграрны клас”, а таксама буклеты па асноўных сельскагаспадарчых УВА і спецыяльнасцях.

У рамках рэалізацыі асноўнага этапу праекта быў распрацаваны і актыўна дзейнічаў экскурсійны турыстычны маршрут “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”, да якога далучыліся навучэнцы школ Лідскага раёна.

На заключным этапе праекта адбылася прафарыентацыйная сустрэча з Дзмітрыем Кахаўцом – кіраўніком КСУП “Ёдкі-Агра” “Працай людзей і зямлёй ганаруся”, аграрная віктарына “Прафесіі адгадай, парады на вус матай” (Дадатак 1), падчас якой навучэнцы прадэманстравалі свае веды, набытыя за час удзелу ў праекце, аформлена даследчая работа “Калгас Іскра”, якая пашырыла веды навучэнцаў пра гісторыю калгаса КСУП “Ёдкі-Агра” і яе лепшых прадстаўнікоў. Вынікі праекта былі падведзены падчас круглага стала “Падвядзенне вынікаў аграпраекта”.

На заключным этапе вучні школы прынялі ўдзел у раённай аграрнай гасцінай “Тэрыторыя аграведаў: курс на аграрыяў” і пазнаёмілі гасцей і навучэнцаў школ Лідскага раёна з дзейнасцю праекта.

У супольнасці школьнага музея “Вытокі” “Наш Гонар” УКантакце размяшчалася ўся актуальная інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праекта.

 

Раздзел 3. Аналіз чакаемых вынікаў

Чакаемыя вынікі

Аналіз чакаемых вынікаў

Новы ўзровень партнёрскіх узаемаадносін

Праект дазволіў кансалідаваць намаганні спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю вакол ідэі папулярызацыі прафесій аграрнага профілю

Укараненне новай мадэлі 6-га дня ў выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі

Арганізаваныя экскурсіі, сустрэчы, турыстычны экскурсійны маршрут і іншыя мерапрыемствы праекта на тэрыторыі аграгарадка Ёдкі паспрыялі развіццю новай мадэлі шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі

Каштоўнасныя адносіны да працоўных прафесій

Станоўчыя водгукі ўдзельнікаў праекта аб прадстаўніках аграрных прафесій сведчаць пра фарміраванне каштоўнасных адносін да рабочых прафесій

Перайманне практычнага вопыту ад спецыялістаў-аграрыяў маладым пакаленнем аграгарадка Ёдак

Атрыманы вопыт прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прафесій і веды вучні прадэманстравалі падчас аграрнай віктарыны “Прафесіі адгадай, парады на вус матай”.
Набытыя веды актыўна і эфектыўна прымяняюцца ў прафесійнай дзейнасці выпускнікоў, якія выбралі прафесіі аграрнага профілю

Прафесійны выбар на карысць аграрнай прафесіі, павышэнне прэстыжу аграрных прафесій

12 выпускнікоў установы адукацыі, якія прымалі ўдзел у праекце, паступілі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы

Праца выпускнікоў установы адукацыі ў аграпрамысловым комплексе

2 маладыя спецыялісты ўладкаваліся на працу на мехдвор КСУП “Ёдкі-Агра”

 

Раздзел 4. Ацэнка выніковасці праекта

Аб эфектыўнай дзейнасці нашага аграрнага праекта сведчыць тое, што на пачатку яго рэалізацыі вучні толькі мелі жаданне больш падрабязна даведацца пра прафесіі сельскагаспадарчага профілю, а ўжо ў канцы яго рэалізацыі зрабілі выбар на карысць аграрнай прафесіі.

Праект аказаўся асабліва запатрабаваны мэтавымі групамі: вучнямі 8-11-х класаў Ёдкаўскай сярэдняй школы, вучнямі, якія наведваюць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, партнёрамі: КСУП “Ёдкі-Агра”, навучэнцамі школ г. Ліды і Лідскага раёна.

Усе запланаваныя мерапрыемствы праекта былі праведзены, удзел спецыялістаў КСУП “Ёдкі-Агра” ў мерапрыемствах праекта склаў 90 %.

Праект паспрыяў набыццю вучнямі вопыту спецыялістаў аграрнага профілю; вучні зразумелі значнасць сельскагаспадарчых прафесій, паступілі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы.

Набылі ўменні карысна арганізаваць свой вольны час. Навучыліся арыентавацца ў свеце аграрных прафесій.

Перанялі вопыт і павышэнне ведаў, уменняў і навыкаў у галіне сельскай гаспадаркі для паспяховай працы ў аграпрамысловых комплексах Рэспублікі Беларусь.

Праект набыў папулярнасць сярод прадстаўнікоў аграрнай супольнасці, навучэнцаў.

Быў адзначаны высокі ўзровень арганізацыі ў цэлым і асобных мерапрыемстваў у прыватнасці (экскурсійнага турыстычнага маршруту “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”) (Дадатак 2).

 

Заключэнне

За час дзейнасці праекта мы выйшлі на новы ўзровень партнёрскіх узаемаадносін, змаглі аб’яднаць намаганні спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю вакол ідэі папулярызацыі прафесій аграрнага профілю.

Укаранілі новую мадэлі 6 дня ў выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі. Сфарміравалі ў навучэнцаў школы, удзельнікаў праекта каштоўнасныя адносіны да працоўных прафесій. Перанялі практычны вопыт ад спецыялістаў-аграрыяў.

Папулярызавалі дзейнасць працаўнікоў-аграрыяў і аграрнага праекта ў супольнасці “Наш Гонар” УКантакце.

Распрацавалі экскурсійны турыстычны маршрут “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”, які прайшлі ўсе ўдзельнікі праекта, а таксама навучэнцы школ горада Ліды і Лідскага раёна.

Паспрыялі прыцягненню маладых спецыялістаў на сельскагаспадарчае прадпрыемства КСУП “Ёдкі-Агра”. Былыя ўдзельнікі праекта Швед Вадзім і Фадзееў Арцём у 2023 годзе як маладыя спецыялісты ўладкаваліся на працу на мехдвор КСУП “Ёдкі-Агра”.

Павысілі прэстыж аграрных прафесій. Дванаццаць выпускнікоў школы зрабілі свой прафесійны выбар на карысць аграрных прафесій. Выпускніца школы Ангеліна Шыткоўская з’яўляецца студэнткай 2-га курса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (спецыяльнасць “Заатэхнік”), адзінаццаць выпускнікоў атрымоўваюць сельскагаспадарчыя прафесіі ў Лідскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі, Мар’інагоркаўскім дзяржаўным ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічным каледжы імя У.Е.Лабанка”.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Марцэвіч, Т.А. Экскурсія школьнікаў на мехдвор і малочна-таварны комплекс / Т.А.Марцэвіч // Настаўніцкая газета (сайт). – 2022. – 22 лют.
2 Энцыклапедыя сельскага гаспадара / пад рэд. М.А.Ткачова [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – С. 469–477.

 

Дадатак 1

Аграрная віктарына “Прафесіі адгадай, парады на вус матай”

Мэта: пашырэнне ведаў старшакласнікаў пра аграрныя прафесіі; перайманне і асэнсаванне вопыту прафесіяналаў будучымі аграрыямі;  фарміраванне каштоўнасных адносін да працоўных і сельскагаспадарчых прафесій.

Задачы: спрыяць прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў; падтрымліваць цікавасць вучняў да аграрных прафесій; садзейнічаць развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў; стымуляваць іх пазнавальную актыўнасць; выхоўваць пачуццё павагі да працоўных прафесій.

Абсталяванне: поле для гульні з выявамі прадстаўнікоў аграрных прафесій, пытанні аграрнай віктарыны на мультыбордзе, шарыкавыя ручкі.

Удзельнікі: дзве каманды, вядучы.

Умовы гульні: удзельнікі мерапрыемства атрымоўваюць поле для гульні з выявамі прадстаўнікоў 10 аграрных прафесій, якія павінны назваць, адказаўшы на 20 пытанняў спецыялістаў-аграрыяў. Нумар адгаданага пытання запісаць у “воблака” над неабходным малюнкам. За кожны правільны адказ налічваецца 10 балаў. Выйграе каманда, якая набрала больш балаў.

 

Ход агравіктарыны

Настаўнік вітае ўдзельнікаў у гульні, прапануе задумацца над пытаннямі: Чаму заслугоўваюць павагі і пашаны людзі, якія сваёй працай на зямлі забяспечваюць наш дабрабыт? Колькі сіл, цярпення і працы каштуе выраб хлеба, малака, мяса, агародніны, садавіны і іншых прадуктаў харчавання? Каму карысны вопыт і парады спецыялістаў-аграрыяў? Адказы вучняў. Паведамленне ўмоў гульні.

 

Поле для гульні

 

 

Пытанні агравіктарыны

1. Якія культуры лепш саджаць на полі адразу пасля ўборкі ранняй бульбы?

2. Якая вышыня агароджы павінна быць на ўчастку, дзе разводзяць пчол?

3. Каго з жывёл у мінулыя часы лячыў канавал?

4. Закончыце параду: “Вырошчвай тое, што сам любіш, гэта прынясе…”

5. Што павысіць ураджай пшаніцы?

А. Дадатковыя сродкі на ўнясенне ўгнаенняў.
Б. Павелічэнне на адной тэрыторыі пасеву збожжа ў два разы.

6. Спецыяліст якой прафесіі выкарыстоўвае ў рабоце такую тэхніку, як экскаватар і бульдозер?

7. Вызначце па цытаце, каму належыць выказванне: “У нашай справе галоўнае стварыць каманду спецыялістаў і даць людзям умовы працы, жыллё, інтэрнэт, газ”.

8. Хто займаецца вызначэннем такіх паказчыкаў малака, як тлустасць, чысціня, бялок, антыбіётык?

9. Які колер мёду атрымаецца, калі каля пасекі растуць ліпа, акацыя, сланечнік, а які будзе, калі зблізку пасеяна грэчка ці малачай?

10. Памер чаго залежыць ад гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі?

11. Для чаго ў рацыён кароў дадаюць мел?

12. Калі адзначаецца Дзень ветэрынара?

13. Назавіце пяць відаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Які спецыяліст прафесіі іх выкарыстоўвае?

14. Чаму кажуць, што малако ў каровы на языку?

15. Колькі разоў на год неабходна араць глебу, каб атрымаць добры ўраджай сельскагаспадарчых культур?

16. Чым у свеце знакаміты беларус Андрэй Валасенка?

17. Уверсе ці ўнізе знаходзіцца салодкая смятана пасля адстойвання малака?

18. Які сродак маркетынгу варта выкарыстоўваць для распаўсюджання ўласнай сельскагаспадарчай прадукцыі?

19. Закончыце прыказку “Зямлю паважай будзеш мець …”.

20. Што мае назву “Беларус” і з’яўляецца сродкам працы прафесіі?

 

Адказы

Малюнак 1. Ветэрынар: 3. Коней. 12. 28 красавіка.

Малюнак 2. Трактарыст-машыніст: 13. Бульбакапалка, сенакасілка, камбайн, сеялка, бульбасаджалка. 20. Трактар.

Малюнак 3. Пчаляр: 2. Два метры. 9. Мёд з ліпы, акацыі, сланечніку будзе светлы, з грэчкі ці малачаю – цёмны.

Малюнак 4. Інжынер-механік: 10. Памер каравая. 16. Андрэй Валасенка вынайшаў камбайн.

Малюнак 5. Лабарант малочна-таварнага комплексу: 8. Лабарант. 17. Уверсе.

Малюнак 6. Аграном: 1. Гарчыца, рапс, рэдзька. 5. А. Дадатковыя сродкі на ўнясенне ўгнаенняў.

Малюнак 7. Меліяратар: 6. Меліяратар. 15. Два разы на год.

Малюнак 8. Заатэхнік: 11. Мел багаты на кальцый, які павышае ахоўныя і рэпрадуктыўныя функцыі жывёлы. 14. Ад колькасці корму залежыць колькасць малака. 

Малюнак 9. Фермер: 4. Задавальненне. 18. Рэклама.  

Малюнак 10. Кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства: 7. Кіраўнік калгаса. 19. Ураджай.

Пасля мерапрыемства каманды падлічваюць балы, вызначаецца пераможца гульні.

 

Рэфлексія

Вучням прапануецца скласці невялікую замалёўку пра прадстаўніка якой-небудзь прафесіі, яго парады; расказаць, куды яе можна размясціць, каб яе прачытала як мага большая колькасць людзей.

 

Дадатак 2

Экскурсійны турыстычны маршрут “Агратур па малой радзіме: імёны, падзеі, факты”

https://docs.google.com/presentation/d/1ET0-wkfS78imZ75S-Iv5qXFu-8HnoZeQ/mobilepresent?slide=id.p4

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий