Фарміраванне патрыятызму, грамадзянскай пазіцыі, выхаванне любві да роднага краю, павагі да нацыянальнай культуры, традыцый.
Таццяна КЛАЧКОВА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Субацкая сярэдняя школа”
Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэты і задачы: фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, выхаванне любві да роднага краю, да сваёй малой радзімы, выхаванне гонару за сваю краіну і яе герояў, дасягненняў, павагі да свайго народа; развіццё творчай актыўнасці, усведамлення таго, што Беларусь – суверэнна краіна, якая глядзіць у будучае, але захоўвае памяць пра мінулае.
Ход мерапрыемства
Слайд 1
Я прапаную вам паглядзець на воблака слоў і вызначыць тэму нашага мерапрыемства. (Беларусь, Радзіма)
Слайд 2
Вядомы беларускі паэт Я. Колас у сваёй паэме “Новая Зямля” пісаў:
Мой родны кут, як ты мне мілы
Забыць цябе не маю сілы.
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя –
К вясне маёй хацеў вярнуцца.
Якія пачуцці перадае аўтар у вершы? Якія словы сведчаць аб гэтым?
Якія словы прыходзяць вам на памяць, калі вы чуеце слова “Радзіма”? (Дом, маці, бацькі, родныя, сябры, вуліца, на якой гуляў з сябрамі)
Слайд 3
Беларускі народ за доўгі час свайго існавання стварыў многа сімвалаў, якія штораз усплываюць перад вачыма, калі чуеш словы “Беларусь”, “беларусы”.
Якія гэта сімвалы? (Белы бусел – “зямля пад белымі крыламі”, Белая вежа, Сафійскі сабор у Полацку…).
Слайд 4
Паглядзіце на гэту эмблему, што яна азначае? (Славянскі базар)
Можна сказаць, што гэта – сімвал фестывалю, які аб’ядноўвае дзеячаў мастацтва і культуры, ужо знакамітых і маладых выканаўцаў песень, прадстаўнікоў славянскіх і іншых народаў. Дзе праходзіць Славянскі базар? Стала традыцыяй, што менавіта Віцебск стаў месцам яднання народаў і культур. Аб якіх якасцях беларускага народа гэта гаворыць? (Паважлівыя адносіны да іншых народаў, гасціннасць)
Слайд 5
Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка, адкрытая ў Мінску ў чэрвені 2006 года. Чым адметна гэта збудаванне? (Мае выгляд шматгранніка). На стварэнне гэтага цуда архітэктурнай думкі працаваў увесь народ Беларусі. Той, хто непасрэдна не клаў цэглу ў сцены бібліятэкі, дапамагаў грашовымі сродкамі. Бібліятэка гасцінна адчыніла свае дзверы раней запланаванага часу. За час існавання бібліятэка стала любімым месцам культурнага адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны.
Слайд 6
Акрамя гістарычна традыцыйных сімвалаў, Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы. Назавіце іх. (Герб, сцяг, гімн) Успомнім словы гімна РБ.
Перад вамі на сталах ляжаць назвы сімвалаў і іх тлумачэнне. Размясціце сімвалы ў слупок і насупраць кожнага сімвала пакладзіце яго тлумачэнне. Будзьце ўважлівы.
Сімвал сувязі са светам жывёл |
Канюшына |
Сімвал памяці і гістарычнай сувязі сучаснікаў з продкамі |
Вянок |
Сімвал працы, дабрабыту |
Лён |
Сімвал чалавека і чалавецтва, знак магутнасці і высокіх імкненняў |
Пяцікутная зорка |
Сімвал дзяржаўнай волі народа, выкарыстоўваецца ва ўсіх дзяржаўных установах краіны |
Герб |
Мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы |
Сцяг |
Знак Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за агульную справу |
Чырвоны колер |
Колер дабрабыту, росту, развіцця, дабра і міра |
Зялёны |
Колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці |
Белы |
Сімвалічны малюнак, графічны спосаб выклікання вышэйшых сіл |
Арнамент |
Які надпіс выкананы на стужцы герба |
Рэспубліка Беларусь |
Што сімвалізуе сімвал дзяржавы |
Радзіма |
Што слухаюць і выконваюць стоячы |
Гімн |
Знак таго, што Беларусь успрымае народы свету як роўных сяброў |
Зямны шар |
Слайд 7
Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую слаўную гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла?
Паглядзіце на карту. Пакажыце на карце нашу дзяржаву. З якімі іншымі дзяржавамі яна мае межы? Тэрыторыя рэспублікі падзелена на вобласці. Колькі ўсяго абласцей? Назавіце абласны цэнтр Гродзенскай вобласці. Кожная вобласць падзелена на раёны. Як называецца раён, у якім мы жывём? А раённы цэнтр?
Слайд 8
На тэрыторыі нашай рэспублікі магло б памясціцца чатыры еўрапейскія краіны. На слайдзе дадзены плошчы еўрапейскіх дзяржаў, унізе запісаны плошчы дзяржаў, якія можна размясціць на тэрыторыі Беларусі. Назавіце гэтыя дзяржавы. (Албанія, Люксембург, Аўстрыя, Партугалія)
Слайд 9
Нашай зямлі людзі далі гучнае імя – Паазёр’е або Азёрны край. Чаму? У Беларусі каля 10000 азёр. Назваць самае вялікае возера нам дапаможа шарада.
Жыллё для жывёл пад зямлёй
Запоўніцца можа вадой
І возерам казачным стаць
Як літару толькі дадаць.
(Нарач)
Самае вялікае возера на Беларусі – возера Нарач. Пакажыце яго на карце. Другое па велічыні – Асвейскае возера, трэцяе – Дрысвяты. Пакажыце іх на карце. Шмат яшчэ непаўторных азёр ёсць у нашай краіне: Доўгае, Свір, Браслаўскія азёры, якія вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.
Слайд 10
Рэспубліка Беларусь – уладарка шматлікіх рэк. Адгадайце назвы двух з іх. Пакажыце гэтыя рэкі на карце. Якія яшчэ рэкі вы ведаеце?
Слайд 11
Паглядзіце на малюнкі. Чым яшчэ славіцца Беларусь?
Адметна Рэспубліка Беларусь сваёй прыродай: раслінным і жывёльным светам. Якія запаведнікі вы ведаеце? Чым адметны запаведнік Белавежская пушча?
Белавежская пушча – гэта ўнікальны запаведнік. Гэта частка першабытнага лесу, які прасціраўся ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра. Сярэдні ўзрост лясоў больш 100 гадоў, асобныя ўчасткі маюць узрост 250–350 гадоў. Тэрыторыя вядома яшчэ з канца XIV – пачатку XV стагоддзя. Ці заўсёды гэта тэрыторыя належала Беларусі? (Спачатку Польшчы, Расіі і толькі ў 1939 годзе гэта стала беларуская зямля). Белавежская пушча размешчана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, з’яўляецца адным з чатырох нацыянальных паркаў Беларусі і самым вялікім лесам Цэнтральнай Еўропы. Ці прыходзілася вам чуць аб сямі цудах Белавежскай пушчы? Што гэта?
Слайд 12
Выступленні дзяцей.
Вучань 1. Ёсць у Белавежскай пушчы дуб-патрыярх. Яму звыш 560 гадоў. Ён жывы сведка амаль 600-гадовай гісторыі запаведнай пушчы. У славян дуб здаўна лічыўся царом усіх дрэў. За год дарослы дуб паглынае 28 кг вуглякіслага газа. Дуб-патрыярх дасягае ў вышыню 28,5 м, а яго – дыяметр 200 см.
Вучань 2. Еўрапейскі зубр – адна са старажытнейшых відаў жывёл, самае буйное млекакормячае Еўропы. Маса самца зубра дасягае 550–570 кг, самка важыць 420–530 кг. Жывуць зубры да 24–25 гадоў. Зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ва Усходняй Еўропе зубр знік у XVI–XVII стагоддзі, у Заходняй Еўропе быў знішчаны яшчэ раней. Толькі ў Белавежскай пушчы і на Заходнім Каўказе зубр дажыў на волі да ХХ стагоддзя. Апошняя самка зубра, якая жыла на волі, была забіта ў 1919 годзе. З 1923 года была створана Міжнароднае таварыства аховы зубра. На пачатак 2009 года на беларускай частцы Белавежскай пушчы колькасць зуброў склала 364 асобіны.
Вучань 3. Гэта сімпатычнае бясхвостае земнаводнае. Дзякуючы прысоскам на пальцах яна можа лазіць па ветках дрэў і хмызняку. У цёплыя поры года па начах можна пачуць гучныя галасы квакш. Днём яны сядзяць нерухома на галінках, на паляванне выходзяць толькі пры змярканні.
Вучань 4. Балота Дзікае – адно з буйнейшых у Еўропе нізінных балот. Яго плошча – больш 200 тысяч гектараў. Адных раслін тут каля 700 відаў. На Дзікім сустракаюцца шматлікія астравы, пакрытыя лесам. Балот, падобных Дзікаму, у свеце чатыры. Вучоныя лічаць, што гэтаму балоту больш 6 тысяч гадоў.
Вучань 5. Гэта вечназялёная расліна сімвалізуе бессмяротнасць. Яшчэ да нашай эры яго вырошчвалі ў Рыме і лічылі свяшчэнным. З дапамогай каранёў-прысосак плюшч падымаецца па ствалах дрэў на вышыню 5 м.
Вучань 6. У лясах Белавежскай пушчы каля 600 відаў розных грыбоў. Грыбы багатыя жалезам, каліем, кальцыем, фосфарам, натрыем, змяшчаюць мікраэлементы – медзь, цынк, йод, фтор, марганец. Сустракаюцца ў пушчы і ядавітыя грыбы. Напрыклад, бледная паганка. А вось чырвоны мухамор – лекі для ласёў.
Вучань 7. Казачны маёнтак Дзеда Мароза займае 15 га плошчы. Уздоўж дарогі да доміка Дзеда Мароза размешчаны драўляныя скульптуры Беласнежкі і сямі гномаў. Усю зіму Дзед Мароз і Снягурка прымаюць гасцей. Навагодняя елка ў маёнтку – 40-мятровая прыгажуня. Ёсць на тэрыторыі чароўны калодзеж. Загадаеш каля калодзежа жаданне – абавязкова збудзецца. У маёнтку Дзеда Мароза можна ўбачыць млын і невялікі музей.
Слайд 13
У 2024 годзе наша краіна адзначыла 80-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, юбілейную дату аперацыі “Баграціён”, у ходзе якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ходзе Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі “Баграціён”, праведзенай у чэрвені – ліпені 1944 года, савецкія войскі поўнасцю вызвалілі тэрыторыю Беларусі. Вайна – гэта гора, слёзы, смерць. Падзеі тых год забыць немагчыма. Яны заўсёды застануцца ў памяці і нашых сэрцах. Вайна забрала жыцці мільёнаў людзей. Але ў гэтай барацьбе наш вялікі, магутны народ выстаяў і перамог. Нашы прадзеды цаной свайго жыцця здабылі мір для нас, каб мы жылі пад мірным небам. Зараз мы яскрава адчуваем, якое цудоўнае жыццё без вайны. Разумеем, што гэтай незалежнасці дасягнуць нам дапамаглі адважныя і мужныя салдаты нашай Айчыны.
Слайд 14
Многім беларускім паэтам давялося прайсці дарогамі вайны. Некаторыя з іх навекі заснулі ў брацкіх магілах. Вершы нараджаліся на полі бою. Адзін з савецкіх паэтаў-франтавікоў Канстанцін Міхайлавіч Сіманаў у першыя дні вайны пайшоў на фронт ваенным карэспандэнтам. Паслухайце адзін з яго вершаў.
Вучань 8.
Тот самый длинный день в году
С его безоблачной погодой.
Нам выдал общую беду –
На всех. На все четыре года.
Она такой вдавила след,
И стольких наземь положила,
Что двадцать лет, и тридцать лет
Живым не верится, что живы.
И к мёртвым, выправив билет,
Всё едет кто-нибудь из близких.
И время добавляет в списки
Ещё кого-то, кого нет.
И ставит, ставит обелиски.
Якая якасць беларускага народа дапамагла выстаяць у нялёгкай барацьбе з ворагам? (Мужнасць)
Слайд 15 — 20
Паглядзіце на слайды. Назавіце помнікі, якія вы бачыце. Дзе яны знаходзяцца? Які падзеям прысвечаны?
Чаму памяць аб Вялікай Айчыннай вайне такая важная для ўсяго чалавецтва? На якіх прынцыпах павінны будавацца адносіны паміж народамі, каб трагедыя ΧΧ стагоддзя не паўтарылася?
Памяць аб вайне заклікае да адказнасці за мір на зямлі. Беларусь памятае сваіх герояў і бязвінных ахвяр. Наш абавязак перад тымі, хто загінуў, і тымі, хто перажыў жахі вайны – захаваць гістарычную памяць.
Слайд 21
Родная зямля, любая Беларусь, шмат выдатных людзей яна нарадзіла, людзей, якія сваёй плённай працай пакінулі след у гісторыі краіны. Мы павінны ведаць іх імёны. Давайце ўспомнім імёны знакамітых людзей Беларусі. (Ефрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч).
Паслухайце верш, чым яшчэ вядомая Беларусь?
Усяму вядомы свету
Наш руплівы край здавён
Тут на сонечных палетках
Сеюць бульбу, жыта, лён
Тут умельцы вырабляюць
Слаўны трактар “Беларусь”
Тут ствараюцца БелАЗы —
Трохсоттонны везці груз…
Тут сыны ляцяць у космас,
Песні матчыны пяюць…
Гэты край наш найдзівосны
Беларуссю ўсе завуць.
(Беларусь адметна сваёй сельскай гаспадаркай, сельскагаспадарчай тэхнікай, машынамі для перавозкі вялікіх грузаў, лётчыкі-касманаўты Пётр Клімчук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі і Марына Васілеўская родам з Беларусі).
Давайце ўзгадаем самыя знакамітыя прадпрыемствы Беларусі і іх прадукцыю. Суаднясіце назвы прадпрыемстваў і іх прадукцыю, злучыце іх стрэлкамі.
1 Вядомы ў Беларусі і за яе межамі завод газавых і электрычных пліт |
БелАЗ |
2 Самазвалы з Беларусі, вядомыя ўсяму свету |
“Спартак” |
3 Адзін з буйных вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце |
“Савушкін прадукт” |
4 Гэтыя трактары – візітная картка Беларусі |
“Гефест” |
5 Вядомы вытворца папулярных халадзільнікаў |
Трактар “Беларусь” |
6 Буйнейшы вытворца кандзіцерскіх вырабаў Гомеля |
“Атлант” |
7 Адзін з буйнейшых сакавых кампаній Беларусі |
“Беларуськалій” |
Слайд 22
Сёння кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ганарыцца дасягненнямі сваёй краіны. Наш край славіцца не толькі прыгожымі мясцінамі, але ў першую чаргу людзьмі, якія сваёй плённай працай садзейнічаюць працвітанню Беларусі.
А што вы, вучні, можаце зрабіць для Радзімы?
Ваша галоўная задача – імкненне да ведаў. Толькі добрыя веды дапамогуць вам стаць сапраўднымі гаспадарамі сваёй зямлі.