Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, прысвечаная кнізе. Для вучняў 7–8-х класаў

- 13:35Воспитательная работа, Сценарии

Мерапрыемства можна прымеркаваць да Дня беларускага пісьменства, выкарыстаць у пазакласнай рабоце ці  ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Вольга КАШКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія № 31 г. Мінска імя К.Т.Мазурава”

 

 

 

 

 

Мэты гульні: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў.

Задачы: стварыць кожнаму вучню ўмовы для праяўлення сваіх здольнасцей, інтэлектуальных уменняў; развіваць уменне слухаць іншага чалавека, працаваць у групах.

Форма правядзення: інтэлектуальная гульня.

Узрост: вучні 7–8-х класаў.

Да ўдзелу ў гульні дапускаецца любая колькасць каманд. Склад – 6 чалавек. Каманда выбірае сабе капітана і прыдумвае назву.

Абсталяванне: прэзентацыя.

 

Правілы гульні

Вядучы зачытвае пытанне і дае адну хвіліну для абмеркавання ўсім камандам. Па заканчэнні хвіліны гучыць сігнал, пасля якога на працягу 20 секунд каманды павінны здаць у пісьмовым выглядзе свае адказы вядучаму. Па заканчэнні 20 секунд гучыць другі сігнал, пасля якога адказы ад каманд больш не прымаюцца. Вядучы хутка праглядае лісткі з адказамі каманд і зачытвае, не называючы пры гэтым каманды, «арыгінальныя адказы». Затым ён прамаўляе правільны адказ, а вынікі першага пытання фіксуюцца на табло. Пры правільным адказе на пытанне каманда атрымлівае адзін бал. У дужках запісваецца рэйтынг пытання – колькасць каманд, якія не адказалі на пытанне. Гульня працягваецца, задаецца наступнае пытанне.

У перапынках паміж пытаннямі можна ўключаць музычную застаўку, якая доўжыцца каля 5 секунд.

Пасля праходжання паловы гульні для разрадкі і зняцця напружання арганізуецца музычная паўза. Гэта можа быць які-небудзь музычны нумар, выкананы вучнямі. Пасля музычнай паўзы ігра аднаўляецца. Каманда, якая перамагла ў гульні (якая набрала большую колькасць ачкоў), узнагароджваецца памятнымі медалямі пераможцаў, імяннымі дыпломамі чэмпіёнаў гульні “Што? Дзе? Калі?”, а таксама прызамі.

Калі аднолькавую колькасць балаў набралі дзве каманды, для выяўлення пераможцы ўлічваецца сумарны рэйтынг усіх пытанняў: у якой каманды ён большы, тая і перамагла ў гульні. Каманды, якія не сталі пераможцамі, атрымліваюць заахвочвальныя прызы. Калі ўдзельнічае вялікая колькасць каманд, магчыма прысуджэнне некалькіх прызавых месцаў.

 

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий