10 снежня выхаванцы другой малодшай групы санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні парадавалі сваіх бацькоў у перадсвяточны час відэапрэзентацыяй “Мы сапраўдныя артысты!”. Мерапрыемства дало старт дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Нашы выхаванцы сыгралі казку “Незвычайныя прыгоды ў церамку” паводле сюжэта рускай народнай казкі “Церамок”. Маленькія артысты з захапленнем выконвалі ролі казачных герояў, весяліліся і імправізавалі. Яны вельмі хацелі парадаваць сваіх матуль і татаў. Як адзначылі бацькі, праглядзеўшы відэапрэзентацыю, самае прыемнае для іх – бачыць поспехі, хоць і самыя маленькія, сваіх дзяцей.
Новы год – пара́ цудаў і неверагодных падзей як для дзяцей, так і для дарослых. Гэта час чакання і веры ў добрае, лепшае, у спаўненне мар і надзей. І заўсёды – планы на будучыню. Давайце рабіць прыемнае адно аднаму, ад гэтага свет набудзе яркія фарбы. Першы крок у гэтым кірунку нашы выхаванцыўжо зрабілі!
Настасся МАРШАЛАК,
выхавальнік санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні