Дзед Мароз і кампанія, ці Аднойчы ў казцы

- 16:33Без рубрики

 

7 снежня гарадская плошча Навагрудка напоўнілася музыкай, гукамі хлапушак і вясёлым настроем. Дзяды Марозы, Снягуркі і казачныя персанажы прайшлі па вуліцах горада тэатралізаваным шэсцем, вітаючы і віншуючы ўсіх з надыходзячымі Новым годам і Калядамі.

Шэсце казачных персанажаў узначаліла Зіма, якая ехала ў карэце. Галоўныя героі свята, Дзед Мароз і Снягурка, са сцэны павіталі ўсіх, хто шчыра верыць у навагоднія цуды. І разам з прысутнымі далі старт навагодняму настрою – запалілі галоўную навагоднюю ёлку. Затым на сцэне каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці калектывы разам з абаяльнымі і вясёлымі Дзедам Марозам і Снягуркай парадавалі гледачоў сваімі цікавымі праграмамі.

Для ўдзелу ў тэатралізаваным шэсці і аглядзе-конкурсе выхаванцы Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната разам з выхавальнікамі падрыхтавалі навагодняе забаўляльнае прадстаўленне – міні-кампазіцыю “Аднойчы ў казцы”. Казачныя навагоднія персанажы спявалі, танцавалі, чыталі вершы. Адным словам, зрабілі ўсё, каб прысутныя адчулі сябе на сапраўдным навагоднім свяце.

І вось журы аб’явіла вынікі раённага агляду-конкурсу “Дзед Мароз і кампанія 2021”. Каманда нашай установы стала пераможцай і была ўзнагароджана дыпломам першай ступені.

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий