Адкрыццё рэзідэнцыі смаргонскага Дзеда Мароза

- 17:52Без рубрики

 

18 снежня 2020 года дзеці са шматдзетных сем’яў сярэдняй школы № 1 Смаргоні сталі ўдзельнікамі адкрыцця рэзідэнцыі смаргонскага Дзеда Мароза.

     

Рэзідэнцыя размясцілася на тэрыторыі Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. З першых хвілін дзеці акунуліся ў навагоднюю квест-гульню “Прыгоды ў цераме Снягуркі”.

   

Хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся разам з казачнымі героямі, якія прапаноўвалі гульнявыя выпрабаванні. Гэта і Злючка, і Кікімара, і Баба Яга, і вясёлыя ваверчаняты. У канцы гульні разам з Дзедам Марозам і Снягуркай удзельнікі запалілі агні на навагодняй ёлцы.

Мерапрыемства пакінула ў дзяцей незабыўныя ўражанні і добры настрой.

Святлана ВАЙДА
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий