Акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна.
Асаблівае значэнне Новы год мае для дзяцей, якія па розных прычынах засталіся адны, без клопату бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Менавіта ў гэта свята кожнаму з нас важна адчуваць, што мы не адны, што ёсць тыя, хто гатовы падзяліцца з намі сваім цяплом.
Новы год і Каляды – гэта час прыемных падарункаў і радасных сюрпрызаў, калі здзяйсняюцца самыя запаветныя жаданні дзяцей. У пераднавагоднія дні важна дзяліцца дабром з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу ў першую чаргу.
Заклік падарыць дабро ахапіў вялікую колькасць бацькоў, педагагічных работнікаў нашай установы. Прадстаўнікі Таварыства Чырвонага Крыжа павіншавалі Дар’ю Балтрукевіч, інваліда па слыху, з надыходзячым святам.
Да дабрачыннай дзейнасці далучылася і шматдзетная сям’я Алены Мацюк. Шкарпэткі з воўны, якія дзяўчынкі звязалі пры дапамозе мамы, абавязкова знойдуць сваіх атрымальнікаў.
Нашы творчыя справы актыўна прадоўжацца ў бліжэйшы час. Новыя ідэі і ініцыятывы прынясуць дзецям радасны настрой.
Святлана ВІНЦУКЕВІЧ,
настаўнік працоўнага навучання
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна