- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У гасцях у юнага навукоўцы

 

Пяцікласнікі Любчанскай сярэдняй школы, новыя члены навуковага таварыства “Пошук”, сустрэліся з самым паспяховым яго ўдзельнікам – дзесяцікласніцай Ульянай Піліпчык.

Ульяна – лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2019 годзе, стыпендыят Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Хлапчукі і дзяўчынкі былі вельмі зацікаўленыя і падрыхтаваліся да размовы: Даніла Кветка, напрыклад, знайшоў у доме бабулі прылады працы пачатку ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы дзесяцікласніца растлумачыла, для чаго выкарыстоўваўся серп, як сярпы вырабляліся, людзі якой прафесіі гэту прыладу майстравалі.

     

Акрамя таго, дзяўчына-навуковец пазнаёміла дзяцей з аўтэнтычнымі песнямі пра жніво, якія ўключаны ў альманах “Песні над Нёманам”. Гэты альманах – вынік двухгадовых даследаванняў вучняў Любчанскай школы.

Натхнёныя цікавай сустрэчай, пяцікласнікі вырашылі працягнуць пошукі іншых рэчаў даўніны і заняцца іх даследаваннем, каб потым падзяліцца ведамі з аднагодкамі. Ульяна паабяцала дапамагаць пачынаючым навукоўцам.

Марына ЛЯЎША,
кіраўнік навуковага таварыства вучняў “Пошук”
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий